Вось і наступіла доўгачаканае лета, а разам з ім і вакацыі. Чым заняць дзяцей у гэты час, каб яны і адпачылі і аздаравіліся адначасова? У гэтым дапаможа аздараўленчы лагер «Арыён», размешчаны ў в. Кабiшча Гарадоцкага раёна.
21 чэрвеня дадзены старт першай змене загараднага аздараўленчага лагера «Арыён» ў в. Кабішча. У лагер адправіліся 100 школьнікаў г.Гарадка і раёна.
У гэтым годзе ў лагеры «Арыён» будзе арганізаваны адпачынак дзяцей і падлеткаў у тры змены, кожная з якіх зможа прыняць па 100 хлопчыкаў і дзяўчынак. Так, першая змена якая адкрыла свае дзверы з 21 чэрвеня па 8 ліпеня мае мець мастацка-эстэтычную накіраванасць, з 19 ліпеня па 5 жніўня – спартыўна -турыстычную, з 8 па 25 жніўня-патрыятычную.
Дзякуючы рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «4 сезона здароўя» праекту «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі , на тэрыторыі летняга аздараўленчага лагера «Арыён» у д.Кабище быў пабудаваны вяровачны парк. Цяпер кожны, хто праходзіць тут аздараўленне ў летні перыяд, можа прайсці трасы і пазнаёміцца з асновамі прыкладнога турызму пад кіраўніцтвам дасведчанага інструктара. Таксама, у кожную змену дзецi змогуць пагуляць у лазертаг і наведаць скаладром у ДУА «СШ №2» г. Гарадка. Такім чынам, хлопцы, знаходзячыся ў лагеры «Арыён» змогуць не толькі адпачыць, але і ўмацаваць сваё здароўе, а таксама пашырыць свае веды па культуры і гісторыі свайго краю.
У дзень заезду традыцыйна прайшлі азнаямленчыя мерапрыемствы. Для адпачываючых прайшлі экскурсіі па тэрыторыі лагера, прадстаўлена кіраўніцтва, важатыя. Таксама, каб дзеці пазнаёміліся адзін з адным, у праграме прадугледжаны розныя гульні і вячэрняя канцэртная праграма.
Паводле інфармацыі http://cdim.gorodok.edu.by