Браслаў у гэтыя выхадныя прапануе шырокую праграму рок-фестывалю «Магутны фэст 2018»

Open-air пройдзе з 30 чэрвеня па 2 ліпеня на пляжы горада Браслаў.
Мэта фестывалю – сабраць у адным месцы лепшых прадстаўнікоў аўтарскай рок-музыкі нашай краіны.
За тры фестывальныя дні вы пачуеце больш за 20 гуртоў, выканаўцаў ўласнай песні. «Магутны фэст» гэта не толькі тры дні жывой музыкі, але і сонца, пляж, мегабургеры, вейкбоардзiнг, катанне на маторных лодках і мноства цікавых забаў.
На гэты раз арганізатары прыдумалі яшчэ больш забаўляльных пляцовак, конкурсаў і інтэрактыву, каб гледачы не сумавалі да пачатку канцэртнай праграмы.

Што тычыцца пражывання, то выбар тут ёсць, і не маленькі: гасцініцы, катэджы і турбаза з намётавым мястэчкам і асобнымі хаткамі для пражывання ў пешай даступнасці ад сцэны. А размясціць палаткі каля сцэны на пляжы можна будзе цалкам бясплатна!
Кошт квітка: 16 руб. У дзень фестывалю на месцы – 20 руб.

За тры дні можна будзе пачуць наступныя групы: Пятля Прыхільнасці, Дзядзька Ваня, Tornado, Aillion, Yann Zhanchak, Electric Poets, NewleveL, The Feedback, Бронепаровоз, Каса, Хлястоў-Off і многія іншыя. Усе тры фестывальныя дні канцэртная праграма будзе пачынацца а 16:00, а заканчвацца позняй ноччу!

Крыніца: http://www.tio.by

25.06.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *