Дом паляўнічага і рыбалова “Прудок” Гарадоцкай арганізацыі РДГА «БТПР» запрашае аматараў палявання і рыбалкі да актыўнага адпачынку

База размешчана на ўскраіне г. Гарадка, на беразе штучнага вадаёма з прыгожым вадаспадам. Дом паляўнічага і рыбалова “Прудок” з камфартабельнымі нумарамі, у якіх могуць адначасова размясціцца 9 чалавек.

У распараджэнне гасцей прадастаўляюцца абсталяваная кухня з каміннай залай, лазня, лодкі, катамараны, ахоўная аўтастаянка.

Для сапраўдных аматараў палявання прапануюцца паляўнічыя туры на лася, дзіка, казулю, глушца, цецерука, слонку, курапатку, гусака, качку, а таксама пушнога звера.

Для аматараў рыбнай лоўлі створаны ўсе ўмовы для яе паспяховага правядзення.
Рэкамендуемы кошт пуцёвак да разавых дазволаў і разавых дазволаў на здабычу дзіка і казулі еўрапейскай для грамадзян Рэспублікі Беларусь удакладняйце ў арганізацыйных структурах РДГА «БТПР»

Прапанаваныя віды палявання:
Паляванне з падыходу, з засады, з вышак, загоннае (лось, дзік),
на лася на вабу,
на бабра,
на глушца на таку,
на цецерука на таку,
на слонку на цязе,
на качара крыжанкі з падсадной,
на зайца з ганчакамі,
на зайца троплением,
на зайца загонам,
на качак на пралёце,
на ваўка са сцяжкамі,
на ваўка на вабу,
на лісіцу з сцяжкамі.

Таксама маецца дом паляўнічага ў в. Герасімава (воз. Лосвіда), 35 км ад г. Віцебск умяшчальнасцю 10 чал

Адрас: 211573, г. Гарадок, вул. Садовая, 12 Тэл. +375213940814, + 37529672-08-14E-mail: gorodokboor@gmail.com

26.06.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *