3 ліпеня ў Гарадку адбудзецца свята «Жывi i Квiтней, мая Беларусь», прысвечанае Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 10 гадзін раніцы да 23 гадзін вечара.
Свята пачнецца на цэнтральнай плошчы ў 10 гадзін раніцы з радыёгазеты «Беларусь – краіна мая» і прэзентацыяй прадпрыемстваў і арганізацый Гарадоцкага раёна пад дэвізам «Гонар i слава Гарадоччыны». Адначасова з гэтым будзе праходзіць раённы конкурс спіральнага пляцення «Саламяны сусвету» і праводзіцца Азбука нацыянальнага арнаменту, прысвечаная Дню вышыванкі.
З 11-й гадзіны пачнецца ўрачыстая частка праграмы «Славiм iмя тваё, Беларусь» з ускладання Гірлянды Славы да Агню Памяці, канцертнай праграмы «Радзіма мая дарагая», акцыі “Хай збываюцца Светлыя мары», велакарнавала «Лета руліць» і шоў мыльных бурбалак.
У гарадскім скверы каля помніка «Тарасу на Парнасе» можна будзе наведаць фотасушку – выставу лепшых фатаграфій пейзажу Гарадоччыны, «Кніжны бульвар» з удзелам у акцыях, гульнях, квэст-віктарынах і г.д . Гарадоцкая птушкафабрыка прадставіць сваю праграму «Рэтра-Гарадок » і « Партызанскую заставу » Стадалішчанскага сельсавета.
Яшчэ ў Дзіцячым парку з 15-й гадзіне адбудзецца фестываль фарбаў «Бел-Holi».
Не менш цікавая праграма чакае жыхароў і гасцей Гарадка на цэнтральнай плошчы пасля 20-й гадзіны. Гэта конкурсы «АўтаЛэдзі», «ЭкаМода», танцавальны флэш-моб, а таксама канцэртная праграма творчых калектываў і выканаўцаў г. Гарадка. У канцэрце плануецца ўдзел ансамбля “Ліра” з г. Невеля і В. Цехановской з г. Масквы. Наведвальнікаў свята чакаюць і інтэрактыўныя пляцоўкі па аквагрыму, бодзі-арту і іншыя.
Завершыцца святочны дзень акцыяй «Спяваем гiмн разам» ў 22.55 і святочным салютам у 23.00.
Л. Антонаў
Паводле інфармацыі: https://vk.com/public165111063