Топ-10 славутасцяў Віцебска, якія шукаюць турысты

Дзесяць самых папулярных славутасцяў Віцебска па запыце ў «Яндэксе» вызначылі аналітыкі гэтай пошукавая сістэмы. Рэйтынг узначальвае Музей Марка Шагала. У спісе інтарэсаў таксама храмы і некалькі іншых музеяў. З іншых культурных установам турысты часцей за ўсё шукаюць у інтэрнэце інфармацыю пра тэатр “Лялька”

Фото: Сергей Серебро

Туман над Свята-Успенскім саборам у Віцебску. Фота: Сяргей Серабро

Папулярную дзесятку вызначалі і для беларускага, і расійскага сегментаў карыстальнікаў.

Некаторыя пункты ў чартах супадаюць, але часцей інтарэсы турыстаў адрозніваюцца.

Абодва рэйтынгу ўзначальвае Музей Марка Шагала. На другім месцы ў расейцаў – касцёл

Святой Барбары, за ім – Успенская царква. Па запытах з Беларусі гэтыя месцы занялі

Дабравешчанская царква і гэтак жа касцёл Святой Барбары.

Характэрна, што ў дзясятку трапілі запыты «Успенская царква» і «Успенскі сабор»: у

беларускім чарце яны займаюць адпаведна 10-ю і 4-ю пазіцыі, а ў расійскім – 3-ю і 5-ю.

Відавочна, абодва запыту ставяцца да Свята-Успенскага кафедральнага сабора на вуліцы

Крылова, так як наўрад ці большасць турыстаў ведае пра Усьпенскую царкву на вуліцы

Камуністычнай каля батанічнага саду.

Акрамя цэркваў і Дома-музея Марка Шагала, расейцаў цікавяць музей-сядзіба Ільі Рэпіна ў

Здраўнёве (4 месца) і Беларускі лялечны тэатр “Лялька” (8 месца).

У беларускім рэйтынгу «Лялька» таксама на 8-м месцы, Рэпінская сядзіба – на 6-м. Тут

дадаецца яшчэ адзін музей – Міная Шмырова (5 месца).

У рэйтынг не патрапіў Летні амфітэатр – галоўная сцэнічная пляцоўка «Славянскага базару

ў Віцебску». Верагодна, гэта звязана з тым, што запыты аналізавалі за травень-чэрвень, а

фестывалем больш за ўсё цікавяцца ў ліпені.

Топ-10 славутасцяў Віцебска ў запытах расійскіх карыстальнікаў:

1. Музей Марка Шагала

2. Касцёл Святой Барбары

3. Успенская царква

4. Музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»

5. Успенскі сабор

6. Свята-Духаў манастыр

7. Васкрасенская царква

8. Тэатр “Лялька”

9. Пакроўскі сабор

10. Дабравешчанская царква


Топ-10 славутасцяў Віцебска ў запытах беларускіх карыстальнікаў:

1. Музей Марка Шагала

2. Дабравешчанская царква

3. Касцёл Святой Барбары

4. Успенскі сабор

5. Музей Міная Шмырова

6. Музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»

7. Васкрасенская царква

8. Тэатр “Лялька”

9. Свята-Траецкі Маркаў манастыр

10. Успенская царква

Чытайце таксама

27.07.2018