
Monthly Archives: March 2020


( Руская ) Городокский районный краеведческий музей подвел итоги Квеста с использованием экспозиций музея “Война и мы”

( Руская ) Городокская районная организация Белорусского общества инвалидов продолжает экскурсии по Малой Родине

( Руская ) Что могло бы стать «фишкой» Браславщины?

( Руская ) Подведены итоги районного этапа Республиканской выставки-конкурса детского творчества «Салют Победы – 75!»

( Руская ) “Пахаванне Дзеда” или живые и мертвые. Репортаж о том, как на севере Беларуси в Городокском районе хоронили страну

( Руская ) Голосуйте за эмблему проекта «Городок — здоровый город»!

У Полацкім раёне знаходзіцца возера з самай празрыстай на Беларусі вадой
Возера з самай празрыстай на Беларусі вадой – Глыбокае ў Полацкім раёне. Бачнасць праз яе тоўшчу сягае да 9,5 м. Другое па гэтым паказчыку – Воласа Паўднёвае на Браслаўшчыне – 8,3 м.
Пэўны час рэкардсменам лічылася возера Крывое ва Ушацкім раёне. Раней яго празрыстасць была ажно 13 м, але да 1988 года яна па розных прычынах зменшылася да 6 м.
Дарэчы, празрыстасць вызначаецца пры дапамозе спецыяльнага белага дыска, які трэба кідаць у ваду. А затым можна змерыць глыбіню, на якой ён бачны.
А возера з самай працяглай берагавой лініяй у рэспубліцы – Нешчарда на Расоншчыне. Яго даўжыня па перыметры налічвае 50,18 км, што на 25% больш, чым у возера Нарач, за велічыню празванага беларускім морам. Звязана гэта з наяўнасцю шматлікіх заліваў, лук, мысоў. Берагавая звілістасць Нешчарда робіць навакольныя пейзажы і далягляды вельмі маляўнічымі.
Вабяць да возера і краязнаўчыя цікавосткі. У ХVІ ст. на беразе стаяў аднайменны замак. У тутэйшай вёсцы Мурагі нарадзіўся беларускі польскамоўны пісьменнік Ян Баршчэўскі, які стаў аўтарам і выдаўцом зборніка “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”. У ім змяшчаюцца амаль 40 апавяданняў, заснаваных на мясцовым фальклоры. Некаторыя даследчыкі лічаць уклад Яна Баршчэўскага ў развіццё прыгожага беларускага пісьменства не меншым, чым братоў Грым – нямецкага, а таксама заснавальнікам жанру фэнтэзі, так званай прозы жахаў у айчыннай літаратуры.
Мікалай Півавар, кандыдат гістарычных навук. Фота з адкрытых крыніц.

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі да дня жанчын адкрылася выстава вялікага віцебскага акварэліста Фелікса Гумэна
28-га лютага ў Гарадоцкім раённым краязнаўчым музеі адбылося адкрыццё выставы акварэльнага жывапісу мастака Фелікса Фёдаравіча Гумэна “Кветкавы вернісаж».
Першымі наведвальнікамі выставы сталі нашы таленавітыя дзеці са школы мастацтваў і цэнтра дзяцей і моладзі горада Гарадка. Юныя таленты былі ўражаныя творчасцю знакамітага віцебскага мастака. У рамках адкрыцця выставы быў арганізаваны майстар-клас ад маладога мастака, метадыста Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору Жандарэнка Аляксандра, а супрацоўнік музея Ларыса Лявонава ў інтэрактыўная форме правяла азнаямленчы экскурс па выставе.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем дзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі, рабілі фота з удзельнікамі выставы, фатаграфаваліся на фоне карцін.
Фелікс Фёдаравіч Гумэн – выбітная і унікальная з’ява ў беларускім і сусветным жывапісу сучаснасці, чыё імя не страціцца сярод іншых выдатных майстроў мінулага і будучыні. Ён ужо цяпер заняў сваё цвёрдае і ганаровае месца сярод лепшых.
Ф.Ф. Гумэн нарадзіўся 28 сакавіка 1941 гады ў сяле Кальцова Кумарскага раёна Амурскай вобласці, на Далёкім Усходзе, у сям’і вайскоўца-памежніка. Адсюль «качавое» жыццё сям’і савецкага афіцэра, частая змена месца жыхарства якое працягнулася на тысячы кіламетраў дзяржаўнай мяжы Савецкага Саюза. Разнастайнасць убачаных месцаў і уражанняў пакінулі, вядома, свой след ва ўспрымальнай душы будучага мастака. Вучобу ў школе Фелікс Гумен пачынаў у Маскве, а атэстат сталасці атрымаў у горадзе Ваўкавыску Гродзенскай вобласці, якая да 1939 года ўваходзіла ў склад буржуазнай Польшчы і дзе жыла беларуская мова. Вось чаму яшчэ і сёння з вуснаў Фелікса Фёдаравіча можна пачуць словы на польскай мове з акцэнтам заходняга беларуса.
У 1958 годзе паступіў, а ў 1962 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (сёння УА “Віцебскі дзяржаўны універсітэт імя П. М. Машэрава»). У сваім жыцці Фелікс Фёдаравіч шмат у чым быў і застаецца першым. Напрыклад, за ўсю гісторыю мастацкага адукацыі ў Савецкім Саюзе ён на свой страх і рызыку напісаў і абараніў дыпломную працу па жывапісу ў тэхніцы акварэлі. У выніку гэтага адважнага ўчынку ўсе выпускнікі мастацка-графічных факультэтаў Саюза атрымалі магчымасць пісаць і абараняць свае дыпломныя працы ў той тэхніцы, якая ім больш па душы.
С тых часоў Фелікс Фёдаравіч аддаў значную частку свайго жыцця навучанню і выхаванню новага пакалення мастакоў. З’яўляючыся выбітнай асобай, ён прыцягвае да сябе людзей самых розных характараў і светапоглядаў, у адных выклікаючы захапленне, у іншых – неразуменне і зайздрасць. Фелікс Фёдаравіч вучыць не проста маляваць і карыстацца фарбамі, ён вучыць адносінах да мастацтва і жыцця ў цэлым: быць сумленным, адкрытым, працавітым. Ён любіць музыку, паэзію, архітэктуру, і ва ўсім шукае новае.
Вынікам яго творчай дзейнасці сталі шматтысячныя акварэлі розных відаў, а таксама шматлікія удзелы ў персанальных мастацкіх выставах.
Фота з сайта: http://gumen.by/galleries
У гарадоцкім краязнаўчым музеі ад шырокай душы вялікага акварэліста маецца падарунак у 51 акварэль з 2017 года, калі была праведзена першая персанальная выстава вялікага акварэліста.
І зараз напярэдадні жаночага свята 8 Сакавіка дырэкцыя музея зрабіла цудоўны падарунак жанчынам Гарадка ў выглядзе выставы “Кветкавы вернісаж”. Завітайце на выставу Фелікса Гумэна, каб і вас парадавалі яго цудоўныя, прыгожыя кветкі!
Выстава будзе дзейнічаць да 14 красавіка.
Л. Антонаў
Выкарыстаны матэрыял : https://vk.com/myzey_gorodok