Monthly Archives: February 2020

Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна распачаў творчы праект «Вяртанне да вытокаў».

Рэалізацыя праекта разлічана на два гады і ставіць сваёй мэтай зберажэнне і папулярызацыю фальклорнай спадчыны рэгіёна: абрадаў, традыцый, звычаяў, музычнага, танцавальнага, песеннага фальклору.

Адной з складаючых частак праекта з’яўляецца раённы агляд-конкурс народных святаў і абрадаў «Святочны каляндар». Ён будзе доўжыцца на працягу года і мае намер адлюстраваць асноўныя святы народнага каляндара. Распачаўся наш «Святочны каляндар», як і заведзена, з Каляд, а прадоўжыўся Грамніцамі, якія нашы продкі адзначалі 15 лютага.

Філіял «Вархоўскі сельскі Дом культуры»
Філіял «Верамееўскі сельскі Дом культуры»

У гэты дзень у клубных установах раёна ўпершыню было праведзена гэта старажытнае зімовае свята.

У аснову святочнай дзеі ляглі шматлікія прыкметы і павер’і, звязаныя з Грамніцамі, што лічыліся часам сустрэчы зімы і вясны, абрадавыя дзеянні з грамнічнай свечкай – галоўным атрыбутам свята, традыцыйныя народныя гульні і старадаўнія танцы. А паколькі на Грамніцы гучалі ужо і першыя вяснянкі, вельмі дарэчы прыйшліся вясновыя песні ў выканні народнага фальклорнага калектыва Глейна, які ў гэты святочны дзень выступіў адразу у некалькіх сельскіх дамах культуры. Усе гэта разам, сплятаючыся ў тонкі карункавы узор, стварыла непаўторную атмасферу свята і дазволіла далучыцца да спрадвечных традыцый нашых продкаў.

Філіял «Віраўлянскі сельскі Дом культуры»
Філіял «Кабішчанскі сельскі Дом культуры»
Філіял «Межанскі сельскі Дом культуры»
Народны фальклорны калектыў «Глейна»

http://gorodok.belcult.by

У Гарадку ўпершыню адбываецца этап Кубка Беларускай Федэрацыі біятлону

14 лютага ў Гарадку стартаваў чацвёрты этап Кубка федэрацыі па біятлону для юных біятланістаў Беларусі ва ўзросце 2001 −2008 гадоў нараджэння.

Рэкордна цёплая зіма 2020 года, якая пакінула бяз снега амаль ўсю Беларусь ўнесла істотныя карэктывы і ў старты сраоьсменаў, якія займаюцца лыжнымі гонкамі або біятлонам. На Беларусі засталося толькі дзве кропкі, дзе магчыма праводзіць спаборніцтвы на лыжах—Раўбічы пад Мінскам і Варабьёвы горы ў Гарадку.Зараз Раўбічы рыхтуюцца прыняць чэмпіянат Еўропы па біятлону ад якога адмовілася Эстонія і этап Кубка IBU па біятлону. То спаборніцтва юных біятланістаў Беларусі ўпершыню прымаюць Варабьевы горы. І адпаведна ўпершыню з Варабьёвых гор вядзе трансляцыю беларускі спартыўны канал БТ-5, канал Беларускай Федэрацыі біятлона і яго вядучыя Ганна Любянкова і Максім Югаў.

Варта сказаць, што кіраўніцтва лыжаролернай трасы прыклала ўсе намаганні, каб стварыць умовы для старта біятланістаў, завяршыўшы стварэнне на гэтым тыдні са снегавых гармат і збор з Гарадка і яго ваколіц снега для снегавой падушкі на 1 300 метраў.

І 14 лютага ў Гарадку адбыліся першыя гонкі Кубка Федэрацыі ў масс-стартах для чатырох узрастовых групах для юнакоз і дзяўчынак на дыстанцыях ад 10 км да 2,1 км.

Арганізатары спаборніцтваў і вядучыя зрабілі шмат, каб у Вараб’ёвых гарах было біятлоннае свята. Найперш на спаборніцтвах з’явілася моладзь — навучэнцы Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа са свістулькамі, якія заўзелі за біятланістаў. Таксама вядучыя Ганна Любянкова і Максім Югаў не давалі сумаваць заўзятарам стартаў, прапануючы розныя пытанні і каментуючы стральбу біятланістаў на стрэльбішчы і змаганне на трассе.

А пасля кожнага старта адбывалася ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў з выкананнем гімна Беларусі.

Таксама каля трассы магчыма было падсілкавацца гарачым чаем, кавай печывам, дранікамі або набыць памятныя сувеніры гарадоцкіх майстроў.

Варта дадаць, што Беларуская Федэрацыя біятлона вядзе прамую трансляцыю з Кубка Федэрацыі ў анлайне і з вынікам першага дня спаборніцтваў магчыма пазнаёміцца на сайце федэрацыі.

Для гарадоцкіх аматараў біятлону варта адзначыць, што ў гэтых стартах прыняла ўдзел і наша гарадоцкая лыжніца, якая зараз займаецца біятлонам у Віцебску — Вікторыя Карзунова ва ўзрастовай групе 2003-2004 гадоў. На першых этапах Віка яшчэ трымалася ў першай дзесятцы, але на фінішы здолева вырваць 12 месца, аперадзіўшы на 0,1 с саперніцу.

Сёння на біатлонным стадыёне адбудуцца відовішчныя смешаныя эстафеты з ў 9.50, ў 10.50, ў 12.20 і 13. 00. Завітайце ў Вараб’ёвы горы!

Леанід Гаравы

 

Народны майстар Марына Гушча ўдастоена гранта Прэзідэнта і атрымала нагрудны знак «За ўклад і развіццё культуры Беларусі».

Гарадоцкі філіял «Дом рамёстваў і фальклору» Цэнтра традыцыйнай культуры працягвае радаваць прыемнымі навінамі. Народны майстар і загадчык філіяла Марына Гушча ўдастоена гранта Прэзідэнта на 2020 г. Акрамя таго, на калегіі Міністэрства культуры яна атрымала нагрудны знак «За ўклад і развіццё культуры Беларусі».

Прэзідэнцкія гранты атрымалі 98 работнікаў арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры, якія накіраваны на падтрымку таленавітых спецыялістаў у прыярытэтных для краіны сферах дзейнасці.
Марына Гушча атрымала грант на рэалізацыю праекта па развіццю тэхналогіі ажурнага ткацтва Гарадоцкага раёна. Нагадаем, што Гарадок лічыцца адзіным горадам у нашай краіне, дзе больш за 25 гадоў народныя майстры актыўна развіваюць тэхніку ажурнага ткацтва.
— Штомесячныя гранты будуць накіраваны на стварэнне ручнікоў, абсталявання і прылад для ткацтва, правядзенне выстаў і конкурсаў па ткацтву, а таксама правядзенне ва ўстановах адукацыі і дамах рамёстваў вобласці майстар-класаў. Гэта дасць магчымасць яшчэ больш папулярызаваць ажурнае ткацтва, як адну з унікальных тэхнік вырабу, — кажа майстар.
7 лютага адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў сферы культуры па выніках працы за 2019 г. Міністр культуры Юрый Бондар узнагародзіў Марыну Леанідаўну нагрудным знакам «За ўклад і развіццё культуры Беларусі».
Майя САЛДАЦЕНКА, «Гарадоцкi веснiк».

Салон-магазін Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору прапануе разнастайныя сувеніры

Для вырашэння пытання: “Што набыць на памяць аб наведванні Гарадоччыны?”  варта наведаць салон-магазін Дома рамёстваў і фальклору, які дзейнічае ў сістэме ДУК “Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна” і  прапануе разнастайныя сувеніры.

У салон-магазіне прадстаўлена разнастайная сувенірная прадукцыя, якую вырабляюць майстры Гарадоцкай зямлі, аб’яднаныя ў клубе “Вытокі”. Гарадоцкія майстры маюць шматлікія ўзнагароды розных конкурсаў і фестываляў, як на Беларусі так і за яе межамі. А іх прадукцыя даступна ў сувенірнай краме, як памяць пра Гарадоцкі раён, як памяць пра самабытную культуру Беларусі.

Адрас салона-магазіна: г. Гарадок, вул.Валадарскага, д.3,

тэл. +3752139 41255 .

http://gorodok.belcult.by