Category Archives: Без рубрики

У Гарадку адбылося народнае гулянне “Новы год запальвае агні”. Фота, відэа

24 снежня ў Гарадку адбылося святочнае шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак, а таксама акцыя “Зажжём ёлку разам”.
Прадстаўляем вашай увазе фота і відэа рэпартаж самых цікавых момантаў з народнага гуляння “Новы год запальвае агні”, якое адбылося ў Гарадку вечарам 24 снежня.

 

У рэзідэнцыі Снягуркі на бас-востраве ў Гарадку распачаўся чарговы сезон наведвання казачнага прадстаўлення дзецьмі і дарослымі

З 21 снежня ў рэзідэнцыі Снягуркі распачаліся першыя прадстаўленні для дзяцей у выкананні каззачных герояў гэтай рэзідэнцыі. Першай групай якая наведвала рэзідэнцыю была група вучняў з 3-4 класаў СШ №2 г. Верхнедзвінска.

Па рэзідэнцыі Снягуркі ў казачным лесе іх суправаджалі Снягуля і Снегашуля. Першым прыпынкам стала «Школа навагодніх прамудрасцяў”. Потым быў «Млын шчасця» і «Калодзеж прадказанняў», а з рэзідэнцыі Снягуркі выходзілі казачныя героі: ад вясёлай Бабы Яго да ката Катафеячы.

Нарэшце з церама з’явілася Снягурка з якой дзеці з лесу паклікалі Дзеда Мароза і пачалі вадзіць карагоды вакол святочнай ялінкі.

 

Праз усё падарожжа па Снягуркавай рэзідэнцыі дзеці гулялі ў розныя эстафеты, разгадвалі загадкі, праяўлялі кемлівасць.
А потым у цераме разам са Снягуркай і Дзедам Марозам пілі чай і частаваліся прысмакамі, атрымлівалі розныя прызы і шмат цукерак. Дзеці з Верхнядзвінску пабывалі ў сапраўднай сказцы і засталіся вельмі задаволенымі пасля агульнага фотаздымка з казачнымі героямі.

Вы зможаце падарыць свайму дзіцяці сапраўдную радасць і навагодні цуд. Бо ўражанні ад прадстаўлення назаўсёды застануцца ў памяці дзяцей, змогуць стаць прычынай добрага настрою не толькі ў свята, але і пасля яго завяршэння.

Ўсе прадстаўленні праводзяцца толькі па папярэднім запісе для груп ад 15 чалавек. Заяўку можна пакінуць па тэл .: 5-22-50, +37529 7136717, +37529 2973608. Прыходзьце, будзе цікава!
Леанід Гаравы

Выхаванцы ўстановы “Яслі-сад №2 г.Гарадка” здзейснілі экскурсію ў музей ДУА “СШ № 2 г.Гарадка”

12 снежня выхаванцы старэйшай групы “Г” ДУА “Яслі-сад №2 г.Гарадка здзейснілі займальнае падарожжа ў музей “Сярэдняй школы № 2 г.Гарадка”, якім кіруе Ляўшова Людміла Пятроўна.

Падчас экскурсіі хлопцы пазнаёміліся з культурнымі традыцыямі беларускага народа, яго побытам і звычаямі. Разгледзелі старадаўнюю мэблю: стол, лавы, куфар, люлька.
Таксама дзяцей ўразілі і іншыя экспанаты: дзежка, чыгункі, вілкі, рэшата, калаўрот і шмат іншых прадметаў музея.

Нашы выхаванцы атрымалі самыя яркія эмоцыі, пагрузіўшыся ў мінулае нашага народа.
Дзякуем Людмілу Пятроўну за займальную экскурсію!

Паводле : http://sad2.gorodok.edu.by