Category Archives: Без рубрики

Рэха падзеі. На Гарадоччыне масава адсвяткавалі Купалле ў сельскіх дамах і клубах культуры і ў дзіцячым садку № 2. Фотасесія

6 ліпеня на Гарадоччыне адсвяткавалі Купалле. Філіялы ДУК «Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна» падрыхтавалі свае святочныя праграмы з фальклорнымі песнямі, купальскімі карагодамі, гульнямі, варожбамі, скачкамі праз вогнішча і іншымі традыцыйнымі абрадавымі дзеяннямі, перадаючымі непаўторную атмасферу і энергетыку гэтага старажытнага свята.

«Гарадоцкі веснік» распавёў пра цэнтральную сустрэчу Купалля ў Верамееўцы. На гэта маглі патрапіць і шмат жыхароў Гарадка, каб пра свята загадзя інфармавалі сацыяльныя сеткі.«Час імклівы, ён змяняе характары і лёсы людзей, перайначвае ўспрыманне свету. Але, як бы моцна не змянялася жыццё, чалавека заўжды цягне да таямнічага і сакральнага. І моладзь, трымаючы ў руках самы сучасны гаджэт, марыць адшукаць тую самую Папараць Кветку, якая адорыць шчасцем і вечным каханнем. Не будзем казаць за ўвесь свет, але на Гарадоччыне свята Івана Купала адзначылі гучна.

Таямнічая забава закранула нават самых малых гарадакчан. 6 ліпеня ў ДУА „Яслі-сад № 2 г. Гарадка“ святкавалі Купалле. Адзначым, што гэты дзіцячы сад — адзін з самых актыўных і ініцыятыўных, ніводнага свята не абмінае! Для выхаванцаў дашкольнай установы карысна не толькі ведаць у тэорыі пра беларускія традыцыі, звычаі і абрады, але і на практыцы прыняць удзел у адной з самых містычных і займальных забаў. На свежым паветры да малых завітаў гаспадар свята — Іван Купала і прыгажуня — Купалінка. Разам з дзецьмі яны шукалі цудадзейную кветку папаратніка, вадзілі карагоды і скокалі праз імправізаванае вогнішча.

Зразумела, не ўсё так проста: перашкодзіць гульням-забавам спрабавала нячыстая сіла. Аднак выхаванцы, смелыя і дужыя, перамаглі Бабу Ягу і весела правялі свята.
Карэнныя жыхары горада расказваюць, што і раней, год 15-20 таму, моладзь з захапленнем і нецярплівасцю чакала Купалле. Гарадакчане вечарам пешшу ішлі ў Верамееўку, бо ведалі, што там будзе шматлюдна, гучна і весела. Усю ноч гудзеў народ: народныя забавы, жарты, вялізнае вогнішча — ўсё было тут. У гэтым годзе таксама ў Верамееўцы было весела. Дажджлівае надвор’е не перашкодзіла адзначыць свята. І хоць не да самай раніцы гучала музыка і спевы, але вяселля ўсім хапіла!» Пра гэта напісала Вікторыя Паўлава.

А зараз прапануем фотасесію са свята Купалля ў Гарадоцкім раёне.

Таксама забаўляльную праграму «Купальскія гулянні» з традыцыйнымі народнымі гульнямі і забавамі, купальскімі песнямі і карагодамі правялі работнікі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці на базе турысцка-аздараўленчага комплексу «Лосвіда».

Л. Антонаў

Фота са старонкі: http://sad2.gorodok.edu.by/main.aspx?guid=64573 і https://vk.com/id585661397

 

Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці вызначыў і ўзнагародзіў пераможцаў раённага агляд-конкурсу народных танцаў і гульняў “ У карагодзе традыцый”

Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці правёў раённы агляд-конкурс народных танцаў і гульняў “ У карагодзе традыцый”. Яго мэтай стала зберажэнне і папулярызацыя танцавальнага і гульнёвага фальклору Гарадоччыны, далучэнне шырокага кола насельніцтва да здабыткаў традыцыйнай культуры рагіёну, пашэрэнне сферы выкарыстання традыцыйных народных танцаў і гульняў у практыцы работы клубных устаноў.
Конкурс праходзіў у двух намінацыях : “Фальклорная гульнявая праграма” і “Турнір выканаўцаў традыцыйных побытавых танцаў”.

Распачаўся раённы агляд-конкурс традыцыйных народных танцаў і гульняў “У карагодзе традыцый”, арганізаваны ЦТК і НТ, у траўні месяцы. Конкурс  праводзіўся з мэтай папулярызацыі танцавальнага і гульнёвага фальклору Гарадоччыны. Занальныя туры конкурсу спачатку прайшлі ў Пальмінскім, Межанскім сельскіх дамах культуры і Сцяпанавічскім сельскім клубе.

Потым філіял “Дуброўскі СДК” прыняў удзел у раённым аглядзе –конкурсе традыцыйных народных танцаў і гульняў “У карагодзе традыцый”.

 

 

Наогул у конкурсе прынялі удзел усе сельскія дамы культуры і клубы, уключаючы і Езярышчанскі ГПДК.

 


Па выніках ацэнкі усіх праграм журы вызначыла, што Гран-пры конкурсу атрымаў філіял “Сцяпанавічаскі сельскі клуб”, які быў лепшым ва ўсіх намінацыях.
У намінацыі “Фальклорная гульнявая праграма” 1 места заняў філіял “Вархоўскі СДК”, 2-е – філіял “Кабішчанскі СДК” і 3-е – філіял “Дуброўскі СДК”.
У турніры выканаўцаў традыцыйных побытавых танцаў пераможцам прызнаны філіял “Верамееўскі СДК”, 2-е месца дасталася ўдзельнікам, прадстаўляўшым філіял “Бычыхінскі СДК” і філіял “Дуброўскі СДК”. Гэтыя клубныя ўстановы падрыхтавалі танцавальныя пары ва ўсіх узроставых катэгорыях.

 


Сярод клубных устаноў, прадставіўшых на турнір удзельнікаў толькі ва узроставай катэгорыі “да 16 гадоў,” 1-е месца заняў філіял Вархоўскі СДК”, 2-е – філіял “Езярышчанскі ГПДК” і 3-е месца – філіял “Віраўлянскі СДК”.
Астатнія клубныя ўстановы раёна атрымалі дыпломы за ўдзел у аглядзе-конкурсе.

Л. Антонаў,

Фота паводле старонкі https://vk.com/id585661397

Конкурс “Пазнай Гарадоцкі край»: вынікі першай намінацыі “Літаратурны твор” і запрашэнне да актывізацыі ўдзелу ў іншых намінацыях

У чэрвені адбылося паседжанне аргкамітэта і працоўнай групы раённага турыстычнага конкурсу «Пазнай Гарадоцкі край», на якім падвялі вынікі ў паднамінацыі “Літаратурны твор”, унеслі змены ў Палажэнне аб раённым турыстычным конкурсе «Пазнай Гарадоцкі край» і зацвердзілі формы грамат, дыпломаў і памятнага знака конкурса.

Старшыні журы паднамінацыі “Літаратурны твор” Кулакова А.А.. паведаміла аб выніках конкурсу “Літаратурны твор”. Журы адзначыла, што па выніках разгляду і ацэнкі твораў лепшымі прызнаны творы ад Войлакава А.М., Кузьміна М., Семянковай К.С., таксама адзначаны актыўны ўдзел Камышова В.Б.. Канкрэтнае размеркаванне месцаў будзе агалошана пры агульным падвядзенні вынікаў конкурса ў верасні.

Аргкамітэт вырашыў унесці змены ў Палажэнне аб конкурсе ў пункт  16 у наступнай рэдакцыі: «16. Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца аргкамітэтам сумесна з працамі на адрас электроннай пошты tour_gorodok@vitebsk.by альбо на адрас: вул. Савецкая, 14, г. Гарадок, турысцка-інфармацыйны цэнтр па форме згодна з Дадаткам 3-7. Называць намінацыі так: «намінацыі «Мой родны кут. Літаратурны твор» і г.д.”. Гэта значыць, што трэба дасылаць працы або да 15 жніўня намінацый з фотаздымкамі або да 15 верасня яшчэ чатырох намінацый.

Таксама вырашана зацвердзіць за аснову: узор дыплома згодна з Дадаткам 1, узор граматы згодна з Дадаткам 2 і ўзор памятнага знака конкурсу Дадатку 3 з неабходнай карэкціроўкай пры вырабе.

Нагадаем, што задачы правядзення конкурса вызначаны так: 1. стымуляванне актыўнасці ўдзельнікаў турызму і культурна-адукацыйнай дзейнасці ў Гарадоцкім раёне; 2. заахвочванне за ўклад у развіццё ўнутранага турызму ў Гарадоцкім раёне; 3. стварэнне станоўчай выявы Гарадоцкага раёна як турыстычнага рэгіёна. Арганізатары задумалі конкурс так, каб прыцягнуць насельніцтва да вандровак па Гарадоцкім раёне, садзейнічаць прапагандзе як здаровага ладу жыцця, так і прапагандзе гісторыка-культурнай, прыроднай спадчыны раёна.

Важным момантам конкурсу павінна стаць выкарыстанне сучасных тэхналогій у развіцці турызму. Гэта датычыцца перш за ўсё намінацыі «Я пазнаю Гарадоцкі край» (фатаграфія на фоне турыстычнага аб’екта) і «Па прыгажосцях Гарадоцкага раёна» (фатаграфія), дзе трэба зрабіць фатаграфію і размясціць яе ў сваім акаўнце ў сацсетцы ВК або Інстаграм з хэштэгам #познайГородокскийкрай2022  . Турыстам прапануецца спіс з 51 аб’екта турынфраструктуры раёна ад культурна-пазнавальных аб’ектаў да аб’ектаў экалагічнага турызму – наведвання заказнікаў ГПУ «Карыценскі мох». Наведванне аб’ектаў з фота ацэньваецца ад 1 да 5 балаў у залежнасці ад аддаленасці ад Гарадка.

Гэта пазнака хэштэгам #познайГородокскийкрай2022 датычыцца і намінацыі “Мой родны кут” у паднамінацыі “Жывапіс”. Яшчэ ёсць намінацыі “Мой родны кут” (літаратурны твор – проза ці паэзія), “Музей года” (дзейнасць школьных музеяў, прыватных калекцый рамеснікаў і аматараў, этнаграфічныя куткі). Удзельнікамі могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі.

Цяпер удзельнікам трэба паспець да 15 жніўня прадставіць конкурсныя фатаграфіі па двух намінацыях. Але трэба ПЕРШАПАЧАТКОВА гэтыя фотаздымкі размясціць у сваім акаунце у ВК ці Інстаграме з хэштэгам #познайГородокскийкрай2022. , а потым даслаць на пошту tour_gorodok@vitebsk.by . Да 15 верасня журы адпаведных намінацый конкурса чакаюць разам з заяўкамі электронныя віды малюнкаў, а таксама інфармацыю аб школьных музеях, прыватных калекцыях аматараў і этнаграфічных кутках. Удзельнікам гэтых намінацый таксама пажадана ставіць фотаздымкі сваіх прац з хэштэгам #познайГородокскийкрай2022   у акаунце ў ВК або Інстаграм або АК. Кансультацыю па ўдзелу ў намінацыі магчыма атрымаць праз мэйл або тэл.+375213956219 або +375213930012 або праз вышэй названы мэйл.

Нагадваем, што ўзнагароджанне лаўрэатаў намінацый конкурсу плануецца правесці ва ўрачыстай абстаноўцы ў час адзначэння Міжнароднага дня турызму 27 верасня з удзелам прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, грамадскіх аб’яднанняў, суб’ектаў турыстычнай індустрыі, сродкаў масавай інфармацыі, членаў аргкамітэта.

Л. Антонаў

Шлях на Парнас. Вандроўка з “Віаполем” каля Мінска, якая прывядзе на беларускі літаратурны Парнас!

З цэнтра Мінска наўпрост на поўнач вядзе вуліца Даўгінаўскі тракт, што пераходзіць за кальцавой дарогай у шашу Р58 Мінск – Мядзел. Гэтая шаша і ёсць не што іншае, як значна пашыраны і мадэрнізаваны Даўгінаўскі тракт (або шлях ці гасцінец). Больш за сорак кіламетраў старога тракту ўвабрала ў сябе гэтая новая дарога. А разам з кіламетрамі да яе далучыліся славутасці і, вядома ж, успаміны аб чатырох стагоддзях гісторыі знакамітага шляху. Дык вось зараз прывядзе ён нас на беларускі літаратурны Парнас!

Засталася ззаду Паперня, дзе ў пачатку ХІХ стагоддзя, на рацэ Вяча, быў пабудаваны папяровы млын – паперня, на якой паўсаматужным чынам рабілі паперу, з-за чаго і селішча атрымала такую назву.

1 Вяча.jpgА ў 1970-х гадах на Вячы, уверх ад Паперні, створана аднайменнае вадасховішча. На ягоным паўночна-ўсходнім беразе, прыкрытая стогадовым хваёвым борам, захавалася частка парка былога фальварка Казіміраўка, які ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя набыў генерал-лейтэнант у адстаўцы, дырэктар Мінскага рэальнага вучылішча Іван Самойла. Яго сын, Уладзімір Самойла, рыхтаваў Янку Купалу, тады яшчэ Яна Луцэвіча, для паступлення ў вучылішча. І хоць «нічога з гэтага не атрымалася», як успамінаў пазней паэт, аднак дружба паміж Уладзімірам Самойлам і Янкам Купалам адыграла ў лёсе апошняга немалаважную ролю.

У маі 1905 года, пры самым блізкім удзеле Самойлы, у мінскай газеце «Северо-Западный край» быў надрукаваны купалаўскі «Мужык» – твор, які, па сутнасці, стаў першым словам будучага народнага песняра ў сучаснай беларускай літаратуры.

2 Я.Купала 2.jpg

У 23 гады ён падпісаў гэты верш сваім псеўданімам Янка Купала, і праз колькі дзён, 7 ліпеня, мы будзем святкаваць 140-годдзе з дня нараджэння песняра Купалы.

Шаша Р58 выводзіць нас да вёскі Лускава, што знаходзіцца ля скрыжавання дзвюх старых дарог – Старавіленскага і Даўгінаўскага гасцінцаў. Едучы ў напрамку на Даўгінава, неўзабаве апынёмся на тэрыторыі ландшафтнага заказніка «Купалаўскі».

3 Дубы в Окопах.jpgЁн зусім не выпадкова так названы, бо ўключае ў сябе тыя мясціны, дзе «вандравала» ад хутара да хутара сям’я беззямельнага арандатара Дамініка Луцэвіча з сынам і першым памочнікам бацькі – Янам. Пазбаўлены магчымасці атрымаць належную адукацыю, Купала напіша ў аўтабіяграфічных нататках: «Патрэба прымусіла мяне ўзяцца за іншую навуку, а менавіта чытаць сумную кнігу памешчыцкай раллі і пісаць сумную аповесць свайго гора сахой ды касою».

Дамінік Луцэвіч памёр у 1902 годзе, калі Яну ішоў 20-ы год. Прыняўшы на сябе ўсе клопаты пра родных, будучы паэт неўзабаве, аднак, адмовіцца ад арэнды зямлі, стане працаваць хатнім настаўнікам, пісарам у судовага следчага ў Рáдашкавічах, на панскіх броварах, а потым паедзе ў Вільню і, пачаўшы супрацоўніцтва з газетай «Наша Нiва», абярэ сабе іншую дарогу ў жыцці. Але сюды, у родны яму куток, ён будзе з замілаваннем вяртацца зноў і зноў. Часта прыйдзецца яму праязджаць старым гасцінцам, і таму нездарма ў 1926 годзе ён напіша верш «Па Даўгiнаўскiм гасцiнцы»: «Знаёмы гэты мне шлях родны – Даўгiнаўскi вядомы шлях!»

4 Окопы, дом Я.Купалы.jpgУ біяграфію паэта асабліва трывала ўвайшоў фальварак Акопы. Пачутыя ім тут легенды, песні, сама прырода гэтага ляснога, ўзгорыстага лагойскага краю па-свойму адбіваліся ў яго творчасці.

7 Музей Я.Купалы в Хоруженцах.jpgПаэтычная калыска народнага песняра – Акопы адзначаны на літаратурнай карце Беларусі адкрытым у 1992 годзе музеем.

6 Хоруженцы, музей Я.Купалы.jpgДакладней кажучы, Акопы – гэта і прыродны экспанат, і адначасова экспанат музея «Акопы», размешчанага ў вёсцы Харужынцы, што знаходзіцца ў двух кіламетрах ад былога фальварка. У 2020-м годзе, дзякуючы ажыццёўленай рэнавацыі, Акопы набылі новыя рысы, колеры, адценні…

5 Окопы.jpgВандруючы па Купалаўскім заказніку, безумоўна, варта завітаць і да Лысай гары – яна другі па вышыні пункт Беларусі (342 м), які саступае толькі тры метры гары Дзяржынскай (ці Святой – да 1958 года). У канцы 1960-х гадоў побач з Лысай гарой нечакана з’явіліся дачы беларускіх пісьменнікаў, што стала асноўнай фабулай паэмы «Сказ пра Лысую гару». Яе аўтар, схаваўшыся пад псеўданімам Францішак Вядзьмак-Лысагорскі, эпічна апавядаў: «Быў час, быў век, была эпоха…»

Багацце бытавых дэталяў з жыцця літаратараў (знакамітых і не вельмі), ярка-сатырычныя, а часам і гратэскныя фарбы ананімнай паэмы адразу зрабілі яе сапраўдным бэстсэлерам! Разыходзілася яна па руках, спачатку ў машынапісных асобніках, нібы гарачыя піражкі. Прайшло 30 гадоў, як пішуць у раманах…

10 Нил Гилевич.jpg

І вось у 2003 годзе Францішак Вядзьмак-Лысагорскі нарэшце паказаў свету свой сапраўдны твар: Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі (які нарадзіўся, можна сказаць, па суседстве з Лысай гарой – бываюць жа такія супадзенні!). Паводле аўтара, ідэі для сюжэтаў яму час ад часу падкідваў Мікола Аўрамчык. Зрэшты, апошні, у свае 83 гады, не на жарт пакрыўдзіўся на Ніла Гілевіча і вельмі пераканаўча даказваў, што паэму яны пісалі ўсё ж такі разам. Вось так – у запале гарачай палемікі – была раскрытая адна з інтрыгуючых загадак беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. (Заўважым напрыканцы, што ў Вядзьмака ў апошнія гады з’явілася нямала зухаватых клонаў, якія ў той жа «лысагорской» манеры працягваюць бязлітасна біць сатырай па тым і па тых, што і хто трапляе пад іх вострае пяро. Жыў курылка!)

Але ж пакінем у самоце знакамітую яшчэ з язычніцкіх часоў Лысую гару – нястомны гасцінец кліча нас рушыць далей, у вёску Жукаўку.

11 Жуковка.jpg Царква Пятра и Паўла ў Жукаўцы
Па-за ёю ў мінулым стагоддзі стаяла вялікая карчма на пустым месцы, таму і названая «Пустка». Аб тутэйшых корчмах вельмі каларытныя замалёўкі зрабіў у 1939 годзе на старонках сваёй аўтабіяграфічнай аповесці «У дрымучых лясах» ураджэнец мястэчка Пасадзец пры Даўгінаўскім тракце Змітрок Бядуля.

12 Змитрок Бядуля.jpg

Дамо яму слова: «…корчмы-станцыi мiнскi тракт меў, бадай, праз кожныя дзесяць кiламетраў. Тут п’янствавала навакольнае сялянства. Тут аддавалi за гарэлку апошнi пуд збожжа, апошнi кажух. Тут ачумелыя п’янiцы бiлiся каламi, абдымалiся, цалавалiся, ды зноў пiлi, ды зноў бiлiся… Ля карчмы заўсёды бывала «весела» – галоўны тэатр, галоўнае вiдовiшча аколiцы…»

За Жукаўкай нас сустракае ля дарогі ўказальнік «Карпілаўка». Побач з гэтай вёскай раней мясцілася аднайменная сядзіба пісьменніка і журналіста Антона Лявіцкага, вядомага пад загадкавым псеўданімам Ядвігін Ш. У Карпілаўку Антон Лявіцкі пераехаў са сваёй сям’ёй у 1897 годзе.

13-2016-04-27-5--0310pb_1330.jpgНа месцы колішняй сядзібы, якую пісьменнік абагаўляў (інакш, бадай, і не скажаш!), пастаўлены мемарыяльны камень.

14-2016-04-27-5--0302pb_1330.jpgДа нашых дзён ацалелі толькі фрагменты старога парку з крыніцай і камлюкаватым дубам ды ліпавая алея, што некалі атачала вялікі сад…

15-2016-04-27-5--0285pb_1330.jpgМінуўшы Карпілаўку, старадаўні гасцінец ля вёскі Калачы развітваецца з дарогай Р58. Адсюль да некалі каларытнага мястэчка, а цяпер аграгарадка Даўгінава, застаецца крыху больш за сорак кіламетраў. І на гэтым, заключным адрэзку шляху, дзе дарога грунтавая некалькі разоў змяняецца асфальтаванай, Даўгінаўскі тракт можа распавесці падарожніку шмат і цікавага, і нечаканага, і павучальнага, бо пра ўсё гэта дасёння захоўвае ён трапяткія ўспаміны…

У канцы ж нашага падарожжа на айчынны літаратурны Парнас маем згадаць аб тым, што ў 1921 годзе гэтую старадаўнюю дарогу ў трох месцах перарэзала савецка-польская мяжа, якая амаль на два дзесяцігоддзі падзяліла Беларусь на дзве палітычна і эканамічна супрацьлеглыя часткі, – тады і пачалося запусценне, адзічанне гасцінца. Потым савецкія ўлады з 1939 года пачалі знішчэнне хутароў, у якіх жыла большасць тутэйшага насельніцтва. Падчас вайны гэты край стаў партызанскай зонай. На тракце былі разбураныя ўсе масты. Ад карных аперацый пацярпелі многія вёскі. Значныя тэрыторыі ператварыліся ў бязлюдную пустыню…

Тым не менш ацалелыя фрагменты гасцінца і сёння працягваюць служыць людзям. Уключаныя ў добраўпарадкаваную шашу Р58, яны знаёмяць нас з найбагацейшай мінуўшчынай Даўгінаўскага тракту. Але ж прачэрчаныя з дапамогай лякалаў і лінейкі аўтастрады, прапаноўваючы сучасныя выгоды падарожнікам, у той жа час выцясняюць з нашага паўсядзённага кругавароту старыя павольныя жывапісныя гасцінцы, шляхі, тракты, як бы адсоўваючы іх за непатрэбнасцю на абочыну жыцця – жыцця, якое стагоддзямі віравала на іх і якое без іх проста нельга сабе ўявіць…

9 Я.Купала.jpg

P.S. У нядзелю, 10 ліпеня, туркампанія «Віяполь» да юбілею Паэта ладзіць «бенефісную экскурсію» у Купалавы мясціны. У ёй Купала паўстане ў розные часы свайго жыцця і творчасці. Жадаючыя могуць замовіць месца ў аўтобусе!

Автор: А. Варавва
Фото: C. Плыткевіч

https://planetabelarus.by

Экспарт турыстычных паслугаў у Гарадоцкім раёне павялічыўся ў пяць разоў у параўнанні з мінулым годам. Хто вызначыўся ў экспарце

Прымаючыя арганізацыі Гарадоцкага раёну ў 5,62 раза павялічылі экспарт турпаслугаў у студзені-чэрвені 2022 года ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам. Хто і як забяспечыў гэты рост у Гарадоцкім раёне?

Значны рост экспарт звязаны найперш з тым, што ў сувязі з пандэміяй каранавірусу ў першай палове 2021 года, толькі ў чэрвені месяцы сталі прыязжаць замежныя турысты ў Гарадок. Тады іх прымалі ў гатэлі “Спартыўны гарадок” і Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы і атрымалі за гэта 2,7 тыс. даляраў.

А ў гэтым годзе ўжо чатыры структуры прымалі замежных турыстаў, якія заплацілі за прыжаванне 15,18 тыс. даляраў – у 562,5% больш. Найперш турысты былі ў гатэлі “Спартыўны гарадок” Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерва па зімовых відах спорту, дзе заплацілі 9,98 тыс. дал.. Паляўнічыя з Чэхіі і Расіі прыязджалі ў Гарадоцкую арганізацыю “БАПР” для палявання і аплацілі атрыманыя паслугі ў памеры 2,9 тыс. дал. Быў паляўнічы  з Расіі за 100 даляраў  і ў ЗАТ “Асотна”. Таксама былі турысты з Расіі і ў Гарадоцкім аграрна-тэхнічным каледжы, аплаціўшы пражыванне ў памеры 2200 даляраў.

Усяго гасцей з замежжа ў Гарадоцкім раёне за першае паўгоддзе 2022 года пабывалі з пражываннем у колькасці 294 чалавека.

Але акрамя ўязднога турызму ў раёне актыўна развіваўся і унутраны турызм. Нашыя месцы пражывання прынялі 5224 чалавека. Найбольш ТАК “Лосвіда” – 3172. Гатэль “Спартыўны гарадок” – 1308 і ГДАТК – 509. Гэта амаль на 800 чалавек больш чым у мінулым годзе.

Гатэль “Спартыўны гарадок” Віцебскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерва па зімовых відах спорту стаў папулярным месцам размяшчэння спартсменаў па васьмі відах спорту для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў. Найбольш пабывала лыжнікаў – 1477, біятланістаў – 574 і ватэрпалістаў – 97., з якіх 22 было з Расіі. Пра турыстычную індустрыю ВАЦАР па ЗВС сведчыць той факт, што ў Гарадку за паўгода ўжо пабывала 293 группы спартсменаў. Гэта на 6 груп і 259 спартсменаў больш чым мінулым годам. Безумоўна, што гэта  пазітыўна!

Жадаем нашым базам размяшчэння турыстаў нарошчваць свой патэнцыял прыёму, якасна абслугоўваючы гасцей Гарадоцкай зямлі!

Л. Антонаў