Гарадоцкі прафсаюз працаўнікоў культуры, інфармацыі, спорта і турызма зрабіў экскурсійную паездку ў Мінск і “Хатынь”

У мінулую нядзелю 40 сябраў прафсаюза культуры, інфармацыі, спорта і турызма зарганізаваліся на экскурсійную паездку  ў сталіцу – Мінск з наведваннем мемарыяла “Хатынь”.

Першым аб’ектам для наведвання стала Траецкае прадмесце, а потым быў наведаны  Дзяржаўны музей Вялікай айчынай вайны, які зараз займае новы комплекс.

Адбылася экскурсія па 11 залам музея прысвечаным розным этапам Другой сусветнай вайны. Фонды музея налічваюць каля 142 тысяч адзінак захоўвання, што з’яўляецца найбагацейшым матэрыялам для вывучэння ваеннай гісторыі.

Экспазіцыйная плошча музея – 3,6 тыс. Кв.м. і праводзяцца экскурсіі аглядныя і тэматычныя па ўсіх раздзелах Вялікай Айчыннай вайны.

Наступным аб’ектам стаў мінскі Планетарый, які з’яўляецца лабараторыяй аддзела інтэлектуальнага творчасці УА «Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі» Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

З’яўленне Мінскага планетарыя было абумоўлена пачаткам касмічнай эры, якую адзначылі запускам першага штучнага спадарожніка Зямлі (4 кастрычніка 1957 года), першы палёт Юрыя Гагарына ў космас (12 красавіка 1961), першы выхад Аляксея Лявонава ў касмічную прастору (18 сакавіка 1965 году), першыя крокі Ніла Армстронга і База Олдрына па паверхні Месяца (16 ліпеня 1969 года). Імкненне спазнаць таямнічы і загадкавы космас стала адным з найбольш магутных рухавікоў прагрэсу на Зямлі. Даведацца пра апошнія падзеі ў свеце астраноміі і касманаўтыкі людзі прыходзяць у планетарыі. Мінскі Планетар адкрыўся 29 ліпеня 1965 года на самым высокім месцы парку імя М. Горкага.

У планетарыі экскурсантам  распавялі пра астраномію, вывучэнне зорнага неба ў розныя часы года, рух спадарожнікаў і касмічных апаратаў.

Пасля было наведванне мемарыяльнага комплекса “Хатынь” на месцы колішняй вёскі ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. 22 сакавіка 1943 года Хатынь была знішчана нямецкімі карнымі войскамі пры ўдзеле 118-га паліцэйскага батальёна, які быў сфарміраваны ў асноўным з палонных чырвонаармейцаў, за тое, што жыхары вёскі быццам дапамагалі партызанам.

Наведванне мемарыяла прымушае людзей усвядоміць кволасць міру, задумацца аб Вечным. Мемарыяльны комплекс «Хатынь» адлюстроўвае міралюбівую палітыку нашай дзяржавы. Мемарыял паўтарае планіроўку загінуўшай вёскі.

У цэнтры комплексу размешчана 6-метровая бронзавая скульптура “Няскораны чалавек”. Вобраз мужчыны з мёртвым хлопчыкам на руках створаны ў памяць пра Іосіфа Камінскага і яго сына.

Чорная пліта-дах адзначае месца, дзе знаходзіўся свіран, у якім спалілі жыхароў Хатыні. Побач іх брацкая магіла, на якой размешчаны сімвалічны вянок памяці са словамі наказу мёртвых жывым.

На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў – помнік-зруб, усярэдзіне якога абеліск у выглядзе коміна са званом. Яны вечна гудуць па ахвярах фашызму. На кожным абеліску – дошка з імёнамі спаленых жыхароў дома.

За дамамі-помнікамі – Могілкі вёсак. Сюды са 185 спаленых вёсак, якія так і не былі адноўлены, прывезены урны з зямлёй, і створаны сімвалічныя могілкі.

Побач з Могілкамі вёсак – Сцяна Жалобы, жалезабетонны блок з нішамі, у якіх знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвай 66 буйнейшых лагераў смерці і месц масавай гібелі людзей.

Завяршае мемарыял плошча Памяці, у цэнтры якой растуць 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай – Вечны агонь, сімвал загінуўшых у гады вайны жыхароў Беларусі. Побач Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны.

Нядзельная экскурсія ў Мінск імемарыял “Хатынь” прынеслоа новыя ўражанні і эмоцыі, стала добрай формай адпачынка.

Л.Антонаў

27.09.2019