Грыль, мангалы, шампуры. Дзе і пачым у Гарадку можна купіць усё для пікніка?

Здаецца, што шашлык – ежа багоў. А калі прыгатаваць яго самому – то ўдвая смачна. Такім чынам, калі вы ўпісалі ў свае планы «выбрацца на шашлыкі», але вам не хапае мангала або іншай атрыбутыкі, то спецыяльна для вас мы пашукалі іх ў Гарадку і даведаліся кошты.

У крамах прапануюць поўны набор інструментаў для падрыхтоўкі ежы на прыродзе. Тут табе і разнастайныя разборныя пераносныя мангалы, і рашоткі-грыль, і шампуры, і сумесі для распальвання, і драўняны вугаль і іншае. Але варта звярнуць увагу на якасць, хай нават не пры нізкай цане.

Лепш за ўсё ў паходзе з мангалаў спраўляюцца з задачамі тыя, чые сценкі тоўшчы, пажадана не менш 1,5 мм. Інакш жар будзе сыходзіць, а каркас можа дэфармавацца. Пры выбары шампураў прыгледзьцеся да шырыня клінка: калі яна менш за 1 см, то ёсць верагоднасць, што шашлык будзе пракручваць. Пераносныя мангалы захоўваюць у крамах у разабраным стане, таму праверце наяўнасць у камплекце ўсіх дэталяў.

Спачатку мы наведалі мясцовы рынак, дзе раней назіраўся выбар прыстасаванняў для пікніка. Але быў выяўлены толькі мангал коштам 20 рублёў, шампуры коштам 8 руб. за шэсць штук і барбекюшніцы па 15 руб.


Амаль такі ж асартымент тавараў для пікніка ў “Дамавічку” на Савецкай: барбекюшніца – 15-22 рубля і мангал з 6 шампурамі за 11 руб. і ў L-цэнтры па Чырвонаармейскай: барбекюшніцы 7,8—18,7 руб. і вугаль для мангала па 4,2 руб. Таксама заўважан быў адзін мангал у краме «Хозмир» па Савецкай за 17, 77 руб.

Значна большы асарытымент для пікніка быў выяўлены ў краме “Садовы дворык” па вул. Вакзальная (былая базавая школа). У наяўнасці быў адзін мангал коштам 75 руб., але раней яны былі ў продажы коштам 41, 50, 65 рублёў. Выбар капцільняў тут самы шырокі: са звычайнай жэсці коштам 22-49 рублёў і з нержавейкі па 60-90 рублёў. Шампуры прапануюцца коштам па 1,4 руб., выбар барбекюшніц самы шырокі па 14-15-16-21 рубля.

Найбольш цывільна, кампактна і ў асартыменце прыстасаванні для турыстаў і адпачываючых прадстаўлены ў “Гасцінцы” па вул. Валадарскай. Жадаючыя могуць набыць тут: мангалы – ад 8 да 30 руб., капцільні – 35 руб., барбекюшніцы – ад 6 да 22 руб., шампуры – па 90кап. – 1,3 руб., вугаль драўляны – 3,9 рубля, вадкасць для распальвання – 1,5-2,5 руб. і трэскі для капцільні па 1,5 – 1,8 руб.

Магчыма і ў іншых крамах Гарадка ёсць прыстасаванні для пікніку. І калі яны меншых коштаў, то паведаміце аб гэтым чытачам у нашых сацыяльных сетках.
Л. Антонаў, фота аўтара

18.07.2018