Конкурс саломапляцення “Саламяны сусвет” стаў традыцыйным для Гарадоцкага раёна

Пад час святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня на цэнтральнай плошчы Гарадка адбылося падвядзенне вынікаў ІІ-раённага адкрытага конкурсу па спіральнаму пляценню   “Саламяны сусвет”.

Арганізатарамі конкурса стаў Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Гарадоцкага райвыканкаму.

У другім конкурсе прыняла удзел 10 аматараў саломапляцення з Гарадоцкага раёна, якія прадставілі свае працы ў трох намінацыях: “Традыцыйны выраб”, “Дэкаратыўны выраб”, “Хатняя калекцыя”.

Жыхары Гарадка  і госці свята  на працягу святкавання Дня Рэспублікі мелі магчымасць пабачыць працы ўдзельнікаў конкурсу, а таксама паназіраць за працэсам стварэння  вырабаў з саломкі.

Пры завяршэнні свята прафесійнае журы вызначыла пераможцаў конкурсу ў намінацыях. У намінацыі “Традыцыйны выраб” 1 месца прысуджана Лапуновай Валянціне, другое Красікавай Людміла, а трэццяе – Махніс Людміле.

У намінацыі “Дэкаратыўны выраб” перамога была за Лушчык Алінай, другое месца атрымаў Кашпіраў Андрэй, а трэццяе –Іпатава Ірына.

Па намінацыі “Хатняя калекцыя”: 1 месца-Данілава Тамара, 2 месца – Яшчанка Ядзвіга, 3 месца – Васіленка Аляксандр.

А пераможцам конкурсу “Саламяны сусвет” з атрыманнем  Гран-пры стала Галуза Ларыса Фёдараўна.

Леанід Гаравы

16.07.2018