З 17 па 19 жніўня ў польскім горадзе Любліне прайшоў традыцыйны кірмаш рамёстваў “Ягелонскі кірмаш”. Па сваёй ідэі ён паходзіць ад вядомых Люблінскіх кірмашоў, якія на рубяжы XV i XVI стагоддзяў былі аднымі з самых славутых міжнародных гандлёвых падзеяў. Ягелонскі кірмаш мае свае ўстояныя правілы і нормы. Абавязкова ў праграме фестывалю з’яўляюцца шэсце ў нацыянальнай вопратцы, якая пашыта рукамі майстрых. А таксама майстар-класы і выставы па ручной працы і рамяство. Па маштабу і колькасці Ягелонскі кірмаш на сённяшні дзень з’яўляецца самай буйному ў Польшчы.
Ягелонскі кірмаш — гэта мастацка-гандлёвае мерапрыемства, якое паводле сваёй формулы спалучае прэзентацыю рамесніцкіх і ручных традыцыйных вырабаў з Польшчы, Украіны, Беларусі і іншых краін з багатай мастацкай праграмай. Падчас кірмашу былі арганізаваны шматлікія выставы, майстар-класы, экскурсіі, канцэрты. Кожны год у Любліне збіраецца некалькі сотняў майстроў з суседніх усходніх краін Польшчы, каб паказаць сваю традыцыйную культуру, свае арыгінальныя і ўнікальныя вырабы ручной работы.
Тысячы турыстаў адмыслова рыхтуюць свае маршруты, каб патрапіць на святочны карнавал і прыкупіць сувеніраў, зробленая ў адзінкавых асобніках.
У беларускай дэлегацыі па традыцыі прымаюць удзел народныя майстры з Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору. У гэтым годзе Гарадоччыну на Ягелонскім кірмашы прадстаўлялі Марына Гушча — гарадоцкае ткацтва і Людміла Гаравая – спіральнае пляценне. Наш Гарадоцкі раён быў мусіць адзіным раёнам ад якога было два прадстаўніка на знакамітым Ягелонскім кірмашы.
Л. Антонаў
Фота – Марына Гушча.