|
Праект вучаніцы 10 класа ДУА «СШ № 1 г. Гарадка» Алены Ніканенка «Пасляваеннае дзяцінства: замалёўкі з жыцця» стаў трэцім на абласной канферэнцыі даследчых работ. Разам з настаўнікам Таццянай Аляксандраўнай Бульбянікавай яна займалася пошукам матэрыялаў аб Гарадоцкім спецдзяцдоме № 4, які дзейнічаў у 1944-1961 гг. |
|
Алена адзначыла важнасць стварэння праекта для яе сям’і: «Даследаванне пасляваенных фрагментаў з жыцця Гарадка было сапраўды цікавым. Гэтая праца шмат значыць для маёй сям’і, бо мой дзядуля, Бачкоў Аркадзь Іосіфавіч, выхоўваўся ў адным з дзіцячых дамоў. Няпростыя пасляваенныя гады загартавалі яго характар і мне было важна больш падрабязна даведацца пра жыццё дзяцей таго пакалення. Падчас падрыхтоўкі матэрыялу я зразумела, што праблемы, якія мае аднагодкі лічаць невырашальнымі, дробязныя у параўнанні з тымі цяжкасцямі і пазбаўленням тых гадоўі. Выхаванцы спецдзяцдома імкнуліся стаць годнымі чальцамі грамадства, нягледзячы на перажыты боль. Яны знайшлі ў сабе сілы для фарміравання агульначалавечых каштоўнасцяў ».
Заўважым, што даследчая праца Е. Ніканенка і Т. А. Бульбяниковой, якая перамагла на раённым этапе, увайшла ў дваццатку лепшых сярод сямідзесяці заяўленых матэрыялаў. Таццяна Аляксандраўна і яе вучаніца рады такой ацэнцы іх карпатлівай працы. Педагог ўпэўненая, што праз пошукі малаасветленых гістарычных эпізодаў у сучасных дзяцей фарміруецца паважлівае стаўленне да мінулага сваёй малой радзімы. Юлія Прышчэпа. Пераклад рэдакцыі сайта. |
|






