Х «Гарадоцкі Парнас» быў святочным у новых фарбах з павагай да мовы паэмы. Відэа з П. Карабачом, багамі,танцамі, прыпеўкамі

2 чэрвеня Гарадок адзначыў юбілейны Х «Гарадоцкі Парнас» на цэнтральнай плошчы райцэнтра з удзелам герояў паэмы, з маштабнымі «скокамі» перад гледачамі, са святам роднай песні.

Х «Гарадоцкі Парнас» прайшоў у новым фармаце, які надаў яму значнасць і маштабнасць. Упершыню адбылося тэатралізаванае шэсце герояў паэмы: Тараса, багоў, пісьменнікаў, жыхароў Парнаса. Не менш удалым былі і скокі ў выкананні самадзейных артыстаў Гарадоччыны і ўсіх ахвотных на цэнтральнай плошчы Гарадка.

Гарадок праявіў гасціннасць і павагу да паэмы праз тэатралізаванае яе выкананне на галоўнай сцэне, праз вітанне старшыні Гарадоцкага райвыканкама Пятра Карабача да ўдзельнікаў свята на роднай мове, праз выкананне народных танцаў, пачынаючы з «Мяцеліцы», якую танчылі яшчэ ў паэме на Парнасе і г.д.

Прапануем вашай увазе некалькі відэа, якія адлюстоўваюць атмасферу свята Х «Гарадоцкага Парнаса».
Прывітанне старшыні Гарадоцкага райвыканкаму П.П. Карабача
Парнаскія багі вітаюць гарадакчан і гасцей свята
Танец
«Мяцеліца», які танчылі багі яшчэ з Тарасам…
Народны танец «Рошча»
Прыпеўкі пра Тараса.

Леанід Гаравы, відэа аўтара

04.06.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *