Навукова-практычная канферэнцыя “Паэма “Тарас на Парнасе: здабыткі і праблемы” адбылася ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі

1 чэрвеня напярэдадні юбілейнага, Х раённага свята народнай творчасцi, беларускай паэзii i фальклору “Гарадоцкi Парнас-2018” у Гарадоцкім краязнаўчым музеі  адбылася раённая навукова-практычная канферэнцыя “Паэма “Тарас на Парнасе: здабыткі і праблемы”.

 

 

З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнулася начальнік аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гарадокскага райвыканкама В.У. Каўрыга. Яна адзначыла, што знакамітая паэма з’яўляецца не толькі шэдэўрам беларускай паэзіі, але і своеасаблівай візітнай карткай нашай роднай гарадоччыны і нават ўсёй Беларусі.

Пра гісторыя пошукаў аўтара паэмы “Тарас на Парнасе” распавяла Буракова Н, В., старшы навуковы   супрацоўнік Гарадоцкага раённага краязнаўчага музея. Аб дыялектных асаблівасцях гаворак Гарадоччыны ў кантэксце славутай паэмы была прамова   Печаніцынай Л. У., у мінулым выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства ВДУ. Краязнаўца Леанід Гаравы распавёў пра “хроснага” бацьку К. Вераніцына Генадзя Кісялёва і яго літаратурную спадчыну ХХІ стагоддзя і праблемы аўтарства паэмы. Наталля Саветная, член Саюза  пісьменнікаў Беларусі, Расіі і саюзнай дзяржавы, распавяла аб асаблівасцях вобраза Тараса, як цвярозага чалавека і антыалкагольны рух у Расійскай імперыі часоў стварэння паэм “Тарас на Парнасе” і “Двух д’яблаў”, якія напісаў Канстанцін Вераніцын.

Васіль Лазоўскі, у мінулым выкладчык Гарадоцкага тэхнікума механізацыі сельскай  гаспадаркі прачытаў свій сучасны варыянт паэмы “Сказ , як пра…, пра…, праўнук Тараса, Тарас, трапіў на новы Парнас у наш час.”

Падчас канферэнцыі гучалі вершы і дэманстраваліся відэаролікі, звязаныя з творчасцю К. Вераніцына, якія падрыхтавалі супрацоўнікі музея, шматлікія госці (нават з Расіі) і вучні школ Гарадоцкага раёна. Так пра паэму К. Вераніцына “Тарас на Парнасе” у свеце сучаснага ўспрымання чытачом распавёў  Кірыл Падмазаў Кірыл, вучань Езярышчанскай СШ, Арына Рэзкіна вучаніца СШ №1 паведаміла пра фальклорны старажытны танец Гарадоцкага раёна “Мяцеліца” і г.д.

Прамоўцы навукова-практычнай канферэнцыі “Паэма “Тарас на Парнасе: здабыткі і праблемы” ў музейнай залі.

Напрыканцы канферэнцыі былі прыняты рэкамендацыі па далейшай дзейнасці па папулярызацыі паэмы і яе аўтара на Гарадоцкай зямлі, а таксама выказаліся прапановы па шанаванню памяці Анатоля Дарафеява арганізатара  чытанняў у  Гарадку і мемарыяльных знакаў на Гарадоцкай зямлі – ў в. Астраўляны і каля краязнаўчага музея. Відавочна, што тарасазнаўства будзе развівацца калі  будуць усталяваны сувязі з сямейнікамі Г.В. Кісялёва, а таксама з яго вучнямі, якія працягваюць справу тарасазнаўства.

Л. Антонаў

05.06.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *