Юныя эколагі зрабілі экскурсію па экалагічнай сцяжынцы рэспубліканскага заказніка “Карыценскі мох”

Напрыканцы мінулага месяца удзельнікі экалагічнага гуртка “Цэнтра дзяцей і моладзі” пад кіраўніцтвам Ядзвігі Каўкенавай наведалі рэспубліканскі заказнік “Карыценскі мох”, каб прайсціся па экалагічнай сцяжынцы і пазнаёміцца з прыродай заказніка.

Экалагічны маршрут па заказніку абсталяваны дзяржаўнай прыродаахоўчай установай “Карыцінскі мох”. Вядучы спецыяліст установы Таццяна Гаравая  суправаджала маладых эколагаў і распавядала пра заказнікі Гарадоччыны, яе асаблівыя ахоўваемыя прыродныя тэрыторыі, экалагічныя правілы паводзін у прыродзе і пра верхавыя балота, звяртаючыся да матэрыялаў стэнда, які усталяваны на пачатку маршрута.

Маршрут юных эколагаў праходзіў па адметнай прыроднай тэрыторыі Гарадоччыны і яны мелі магчымасці  даведацца пра рэдкія расліны: лішайнік уснею, лінею паўночную, арніку горную і іншыя расліны.

Спецыяльны стэнд у заказніку усталяваны каля аднаго з мурашнікаў і вучні пазнаёміліся з яго будовай і жыццём мурашак.

Асабліва цікава вучням было назіраць пад час экскурсіі  рэальныя сляды лісіцы, мядзведзя, лася, якія паказаў дырэктар установы “Карыцінскі мох” Сяргей Юшкоў.

На сцяжынцы ў заказніку вучні назіралі і яшчарку – вераценніцу ломкую.

Напрыканцы экскурсіі юныя эколагі  разам з Ядзвігай Чэславаўнай выйшлі па насцілу ў само балота і назіралі цвіценне журавін, пушыцы і багульніка.

Вясна і пачатак лета адно з самых спрыяльных перыядаў года, калі варта наведаць экалагічную сцяжынку заказніка “Карыценскі мох”, а спецыялісты гэтай установы гатовы вам дапамагчы ў правядзенні экскурсіі. Жадаючы аматары прыроды могуць тэлефанаваць ва ўстанову і замаўляць экскурсію: +375213950859.

Л. Антонаў

 

06.06.2018

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *