Юбілейная выстава вядомага мастака нашага земляка Івана Хіцько дзейнічае ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі. Фота

6 ліпеня ў раённым краязнаўчым музеі адкрылася выстава работ “Маім землякам” мастака-земляка Івана Хіцько, якая прысвечана 80-годдзю з дня нараджэння майстра.

Экспазіцыя пад назвай “Маім землякам” прысвечана 80-гадоваму юбілею Івана Паўлавіча.
Іван Хіцько нарадзіўся 7 ліпеня 1938 гады ў в. Дуброва Гарадоцкага раёна. Але ў многіх даведачных матэрыялах год нараджэння паказаны – 1939г., Як было запісана ў пасляваенныя гады.
У 1966 году І. Хіцько скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педінстытута, дзе пачаў працаваць выкладчыкам з 1971 года, а ў 1991 годзе яму прысвоена вучонае званне – дацэнт.
Асноўная навуковая і творчая дзейнасць нашага земляка – мастацкая апрацоўка драўніны і іншых прыродных матэрыялаў, праектаванне школьных, клубных інтэр’ераў і месцаў адпачынку для дзяцей. У ліку яго распрацовак праект добраўпарадкавання дзіцячай абласной бальніцы драўлянымі скульптурамі і малымі архітэктурнымі формамі. Майстар удзельнічаў у мастацка-канструктарскім афармленні інтэр’ераў і фасадаў дзіцячых садкоў у сёлах Масколеняты, Мехавое, Пальмінка Гарадоцкага раёна, а таксама ажыццяўляў праекты мастацка-канструктарскага рашэння інтэр’ераў больш за 10 клубаў і Дамоў культуры Віцебскай вобласці і г.д.
Наш зямляк апублікаваў больш за 100 навуковых і вучэбна метадычных артыкулаў і дапаможнікаў: “Разьба па дрэве” (дапаможнік для 9-10 класаў), эксперементальныя праграмы і падручнікі для сярэдняй школы “Тэхналогія народных рамёстваў”, дапаможнік “Дэкаратыўныя наборы з саломкі” і г. д .. Іван Паўлавіч удзельнік многіх абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў і конкурсаў з 1967 года. Член журы па народных рамёствамі Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар”.

На выставе ў Гарадоцкім краязнаўчым музеі прадстаўлены работы мастака розных гадоў, выкананыя ў розных тэхніках жывапісу і графікі.

Многія з іх прысвечаны Гарадоччыне, якая з’яўляецца крыніцай натхнення мастака. Таксама на выставе прадстаўлены кнігі, дапаможнікі ў стварэнні якіх удзельнічаў І.П. Хитько.

Выстава будзе працаваць да канца жніўня – да 29.08. Жыхарам і гасцям нашага горада варта паглядзець на работы вядомага мастака, якія з’явіліся ў краязнаўчым музеі.

Выстава вас чакае ў нашым музеі з аўторка па нядзелю з 9.00 да 18.00.
Л. Антонаў

09.07.2018