Першая аўтобусная экскурсія “Гарадоцкі праваслаў край” адбылася па пяці храмах з наведваннем святой крыніцы. Працяг

(заканчэнне).

Спачатку экскурсанты наведалі крыж, які аднавілі ў вёсцы Жукава для памяці  вялікамучаніцы Параскевы Пятніцы. Потым турысты дайшлі да святой крыніцы з лекавай вадой і набралі святой вады. Давялося пераадольваць ручай – нечаканую перашкоду праз якую зрабілі пераправу. Але ўсе жадаючыя атрымалаі ваду са святой крыніцы.

Наступным храмам стаў храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў гарадскім пасёлку Езярышча. Тут айцец Міхаіл азнаёміў з гісторыяй храма і справамі прыхода, распавёў як святкуюць мясцовыя жыхары Нараджэнне Хрыстова, Вялікдзень і г.д.

У памяшканні нядзельнай школы экскурсантам гасцінна прапанавалі гарбату і бутэрброды з блінцамі.

 

Апошнім храмам суботняга маршрута стаў Храм Святой Вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы вязняў у в. Бычыха. Гэты храм узведзены на сродкі Насстассі Асіціс (Ганчаровай), якая нарадзілася і вучылася ў Бычысе. 25 верасня 2011 г. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт здзейсніў асвячэнне храма ў гонар святой велікамучаніцы Анастасіі Вызваліцельніцы.

Тут турыстаў сустрэў іераманах Ціхан, які распавёў пра служэнне Богу ў храме, праблемах храма. Іераманах расказаў і пра падвор’е, якое дзейнічае як структурная частка знакамітага Свята-Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра.

Наведвальнікі мелі магчымасць пакланіцца святым рэліквіям, якіх мусіць у такой колькасці няма ні ў водным вясковым храме Беларусі, а таксама атрымаць падарункі ад манаха Ціхана.

 

Вандроўка па праваслаўным мясцінам Гарадоцкага краю атрымалася запамінальнай, карыснай, пазітыўнай. Удзельнікі ў анкеце выказалі жаданне і далей рабіць паездкі па Гарадоччыне.

Л. Антонаў

 

Першая аўтобусная экскурсія “Гарадоцкі праваслаў край” адбылася па пяці храмах з наведваннем святой крыніцы

21 мая турыстычна-інфармацыйны цэнтр ДУ “РФСК “Гарадок” пры падтрымцы сектара спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкаму па прапанове благачыннага Гарадоцкага раёна Уладзіміра Дагодзька правёў для турыстаў першую аўтобусную  экскурсію “Гарадоцкі праваслаў край” з наведваннем пяці праваслаўных храмаў і святой крыніцы ў весцы Жукава.

Экскурсія пачалася з храма Святой Жываначальнай Тройцы па вуліцы Камсамольскай, дзе турыстаў сустрэў благачынны Уладзімір Дагодзька, а айцец Вячаслаў распавёў пра асновы праваслаўнай веры, неабходнасць трымацца абрадаў, каб весці жыццё праведнае. У храме працягвалася размова пра праваслаўную веру, а таксама пра роспіс свода храма Святой Жываначальнай Тройцы.

Наступным храмам для наведвання ў Гарадку стаў храм Святога Андрэя Першазванага, дзе экскурсантаў сустрэў айцец Аляксандр, які распавёў пра гісторыю паштовай станцыі з 1849 года і дзейнасць храма, што дзейнічае з 2012 года. У храме айцец Аляксандр падараваў кожнаму турысту абраз святога апостала Андрэя Першазваннага.

Далей група наведала  Царкву Ушэсця Гасподняга ў в. Хвошна. Самая важная славутасць сёняшняга Хвошна – храм Ушэсця Гасподняга, які быў заснаваны ў 1807 годзе.  Тут турыстаў рэлігійнага маршрута сустрэў айцец Міхаіл з Езярышча, а таксама мясцовыя праваслаўныя жыхары. Храм уражвае сваім вонкавым выглядам і выклікае шкадаванне яго ўнутраны стан.

Самае знакамітае імя, звязанае з Хвашнянскім храмам, – імя святамучаніка Афанасія Прыхабскага (Кіслова). У 1918-1924 гадах ён служыў тут дыяканам. У 1937 годзе быў арыштаваны ў апошнім месцы службы, у сяле Прыхабы Себежскага раёна на Пскоўшчыне і расстраляны. У 1970 годзе рэабілітаваны, а ў 2003-м – кананізаваны.

Вядома аб трагічным лёсе настаяцеляў гэтага храма, рэпрэсаваных і загінуўшых, Канстанціне Волкаве і Мікалае Шаляпіну. Пышнасць царквы было разрабавана, знішчана ў гады багаборства.

Далей турысты з айцом Міхаілам  накіраваліся да святой крыніцы ў вёсцы Жукава.  

(працяг будзе)

Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору запрашае да ўдзелу ў Х-раённым адкрытым конкурсу народнай творчасці “Ці знаў хто з Вас, браткі, Тараса…”

Гэты традыцыйны конкурс праводзіцца ў мэтах папулярызацыі паэмы К. Вераніцына “Тарас на Парнасе”, прыцягнення ўвагі да традыцыйных вырабаў майстроў народных мастацкіх рамёстваў і аматараў народнай творчасці, знаёмства з традыцыйнымі рамёствамі Віцебшчыны і фарміраванне інтарэсу да розных відаў і жанраў народнай творчасці.

У конкурсе прымаюць удзел усе жадаючыя дзеці, моладзь, дарослыя, а таксама майстры і мастакі Дамоў (Цэнтраў) рамёства, дзіцячых школ мастацтваў, клубаў майстроў, гурткоў і інш.

Заяўку на ўдзел (Дадатак 1) неабходна даслаць да 23 мая 2022 г., а вырабы  – да 30 мая 2022 г. на адрас: 211573 г. Гарадок, вул. Валадарскага 3, філіял  “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” да кіраўніка Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі” Хамутоўскай Святлане Аляксееўне з e-mail: domrem@gorokof.by

 У конкурсе наступныя намінацыі:

1“Вобраз Тараса” – выраб з выявай галоўнага персанажа паэмы – Тараса (пано, скульптура, лялька, аплікацыя, малюнак і інш.); у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.) ;

2.“Мой родны кут”– выраб з выявай мясцін радзімы Тараса (пано, малюнак, аплікацыя, калаж і інш.) у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.);

  1. Сюжэтная замалёўка да паэмы “Тарас на Парнасе” – выраб – ілюстрацыя да паэмы (пано, малюнак, калаж і інш). у любой традыцыйнай тэхніцы выканання (саломапляценне, кераміка, шыццё з абрэзкаў, выцінанка, вышыўка, роспіс па тканіне і інш.)

Вынікі конкурсу падводзіць прафесійнае журы ў час правядзення свята народнай творчасці  беларускай паэзіі і фальклору “Гарадоцкі Парнас”.  Для пераможцаў конкурсу прызначаюцца  9  прызавых месцаў ў  3-х намінацыях з уручэннем дыпломаў  і прызоў, таксама ўсе ўдзельнікі конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі за ўдзел.

Лепшыя творы пераможцаў ( І месца) застаюцца ў выставачных фондах філіяла “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” для стварэння музея.

 

Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца: аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Гарадоцкага райвыканкама, філіял “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору” і клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў “Вытокі”.

 

Тэлефон-факс для даведак наступны 8 (02139) 4-52-55, філіял “Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору”,

г.Гарадок, вул.Валадарскага,3 або на мэйл: domrem@gorokof.by .

Дадатак 1

 

Заяўка

на ўдзел у X-раённым адкрытым конкурсе народнай творчасці

“Ці знаў хто з Вас, браткі Тараса…”

у межах Фестывалю прысвечанага памяці паэта-земляка Канстанціна Вераніцына “Гарадоцкі Парнас-2022”,

 

04 чэрвеня 2022 г.

г. Гарадок

 

№п/п Прозвішча, імя, імя па бацьку канкурсанта Год нараджэння Від творчасці Назва клуба, удзельнікам якога з’яўляецца Намінацыя Назва конкурснай работы, памер (см.)
1.
2.

 

Л. Антонаў

 

Першая экскурсія «Па лясных сцежках і пяці азёрах урочышча Вараб’ёвы горы» прайшла ў Гарадку

Турысцка-інфармацыйны цэнтр ДУ «РФСК «Гарадок» арганізаваў  бясплатную экскурсію «Па лясных сцежках і пяці азёрах урочышча Вараб’ёвы горы» ў межах Фэста экскурсаводаў.

Экскурсію правёў Леанід Гаравы, інструктар-метадыст па турызму ТІЦ ДУ «РФСК «Гарадок».

Гэта экскурсія пачалася з лыжаролернай трасы і апавядання пра асобаў з якімі звязаны поспехі гарадоцкіх лыжнікаў. Была рассказана  пра першага дырэктара Гарадоцкай ДЮСШ Б.Ф. Вараб’ёў, заслужанага трэнера Беларусі У.А. Кухарэнка, лыжніка Віктара Камоцкага, біятланістку Настассю Кінунен (Дубарэзава), а таксама сучасных паспяховых трэнераў А. А. Трафімава, А. М. Сцяпанава і іншых. Менавіта з імі звязана гісторыя поспехаў гарадоцкіх лыжнікаў і вядомасць Гарадка, як цэнтра лыжнага спорту Беларусі.

Потым экскурсанты пайшлі ўздоўж берагавой лініі возера Арэхавае, назіраючы непаўторную прыроду нашых азёр. Пабачылі сляды дзейнасці баброў каля возера і іх хатку ў заліве “Цёма”.

Экскурсавод распавёў пра месца і паказаў, дзе ў 30-я гады ХХ стагоддзя была вёска Вараб’і з якой і пайшла назва ляснога урочышча. Пра яе жыхароў з роду Вараб’ёвых, нашчадкі якіх і зараз жывуць у Гарадку, а таксама пра быт сялян  на рэчке Шорнай, каля якой была арцель шорнікаў. Была прадэманстравана мапа ваколіц каля Гарадка з 1910 году з вёскамі Водвіна, Свіналупы, Шчарбакі, Трэццякі, Хабенкі і г. д.

На беразе Шчарбакоўскага возера, якое на пачатку ХХ ст. мела назву Глыбокае,  была паказана крыніца, якая патрабуе добраўпарадкавання. Таксама расказана пра сучаснае становішча возера і яго ваколіц.

Далей турысты дайшлі да возера Святога і пачулі паданні пра гэта возера і тых русалак, якія могуць у ім быць у летні час і паданне пра абрушаную ў возера царкву. Таксама было расказана пра ўладальніка млына на левабярэжжы Усысы за былой вёскай Траццякі Волкаве Цімафее, які удзельнічаў ў руска-японскай вайне і атрымаў зямельны надзел для млына, а яго нашчадкі зараз жывуць у Гарадку.

Пятым возерам стала лясное возера Жабанкі, да якога ёсьць брама ў агароджы лыжаролернай трасы. Турысты пачулі пра яго мясцовую назву Чортава возера і адзіным відзе рыбы – ратаны, якія з Дальняга ўсхода апынуліся ў гарадоцкім возеры.

Чарговым аб’ектам наведвання стала месца снегасховішча – адзінае ў Беларусі. Гэта ноў-хаў ВАЦАР па ЗВС з ініцыятывы Паўла Мяжуева, намесніка дырэктара, дазволіла падоўжыць лыжны сезон на два месяцы – лістапад і сакавік.

Апошні аб’ект экскурсіі — Рэзідэнцыя Снягуркі на бас-востраве. Рэзідэнцыя стала месцам не толькі сустрэчы Новага года для дзяцей, але і месцам правядзення свята “Гарадоцкі парнас” і гастранамічнага фэста “Мара гурмана” ад Гарадоцкай птушкафабрыкі.

Пад час экскурсіі турысты займаліся яшчэ плогінгам – зборам смецця ад недабрасумленных наведвальнікаў азёр урочышча Вараб’ёвы горы. Было сабрана некалькі пакетаў з пластыкавымі і шклянымі бутэлькамі і г.д..

Удзельнікі экскурсіі атрымалі новыя веды пра родны край, яго гісторыю, пабачылі усе пяць азёр і атрымалі зарад бадзёрасці ад наведвання ваколіц урочыша Вараб’ёвы горы.

Гэтую экскурсію група грамадзян ад 5 чалавек можа замовіць у ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок” па тэл. +3752139 – 56219 або на мэйл: tour_gorodok@vitebsk.by  

Л. Антонаў