


( Руская ) Места силы Толочинщины: от монастыря до города раннего Средневековья

Выстава гліняных вырабаў “Майстэрства з глыбіні стагоддзяў” адкрылася ў Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору
6 красавіка ў Гарадоцкім Доме рамёстваў і фальклору адбылася прэзентацыя выставы гліняных вырабаў “Майстэрства з глыбіні стагоддзяў”. Прэзентацыю выставы правяла кіраўніца клуба “Вытокі” Святлана Хамутоўская.
Работы В.І. Татарыса адрозніваюцца ад усіх іншых памерамі. Адметнасцю яго творчасці з’яўляецца не дэкаратыўная апрацоўка, а класічная форма. Яго ўнікальныя вырабы знаходзяцца ў фондах музеяў Масквы, Мінска, Віцебска. Майстар стварыў вялізную калекцыю, паспяхова ўдзельнічаў ва ўсесаюзных конкурсах. Азам рамяства Уладзімір Іосіфавіч вучыўся ў вядомых ганчароў Полацка. Для дэкору выкарыстоўваў простыя палівы, якія падкрэслівалі колер вырабу і пры паўторным абпале надавалі трываласць.
На тэрыторыі Гарадоччыны выкарыстоўвалі простую апрацоўку, без дэкаратыўных элементаў, што надавала ганчарным вырабам практычнасць. Яшчэ адзін від апрацоўкі – малачэнне – апусканне ў тоўстае малако перад абпалам, дзе ў залежнасці ад тэмпературы і часу, колер выраба набываў разнастайныя адценні.
Майстар У.І. Семянкоў вядомы ў нашым краі. У Доме рамёстваў захавалася багатая калекцыя яго ганчарных вырабаў. Напрыклад, спарышы – два збанкі, злучаных адной ручкай, сярод якіх знаходзілася яшчэ і сальніца. Апрацоўваліся яны, як правіла, палівой (глазурай) і ў іх насілі хлебаробам і касцам ежу ў полі.
Супрацоўнічае з Домам рамёстваў і фальклору і ўмелец, вядомы далёка за межамі Беларусі, член клуба “Вытокі” С.В. Шункевіч. Яго экспазіцыі прадстаўляюць разнастайныя керамічныя вырабы: пано, збаны, чыгуны…
Сёння слаўнае рамяство сваіх знакамітых папярэднікаў працягвае малады майстар Ігар Рабцаў. Калекцыя яго прац прадстаўлена ў асноўным элементамі посуду. Класічная форма вырабаў выканана, сценкі збаноў досыць тонкія, малачэнне таксама выкарыстоўваецца аўтарам прац. Пакарыў умелец прысутных і майстар-класам па вырабе збана на ганчарным крузе.
Гліна падуладная і жаночым рукам Кацярыны Шамардзінавай і Анжалікі Шалаевай, якія, працягваючы старадаўнія традыцыі рамяства, больш займаюцца ручной лепкай. На выставе разам з іх работамі прадстаўлена і калекцыя Ірыны Шалаевай: свістулькі, акарыны, цацкі.
Выстава працягнецца да 19 красавіка. Не забудзьце зазірнуць сюды, каб акунуцца ў свет ганчарства, майстэрства з глыбіні стагоддзяў.
Паводле інфармацыі: http://www.garadvest.by

( Руская ) В Городокском районе стартовал туристический конкурс «Познай Городокский край». Познавайте родной край!

( Руская ) Персональная выставка Оксаны Зориной открылась в Городокском музее

( Руская ) Агроусадьба «Заповедный остров» в Глубокском районе признана самой романтичной в Беларуси

( Руская ) В Городокском краеведческом музее прошло мероприятие, приуроченное к Международному дню памяти жертв Холокост

Цікавая экскурсія для старшакласнікаў Гарадоцкага раёна адбылася ў “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”
22 студзеня 2022 года ва ўстанове адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава” праводзіўся Універсітэцкі Дзень адчыненых дзвярэй.
У рамках прафарыентацыйнай работы школьнікі дзяржаўных устаноў адукацыі “Сярэдняя школа №1 г.Гарадка ім.І.Х.Баграмяна”, “Сярэдняя школа №2 г.Гарадка ім.А.П.Сабалеўскага”, “Вышадскі дзіцячы сад – сярэдняя школа” , «Мяжэнскі дзіцячы сад – сярэдняя школа» прынялі ўдзел у цікавым і пазнавальным мерапрыемстве.
Для старшакласнікаў былі прадстаўлены інтэрактыўныя пляцоўкі, сустрэчы з прадстаўнікамі факультэтаў і студэнтамі, кансультацыі па прадметах ЦТ і ўступных іспытаў, пазнавальныя экскурсіі ў 3D і IT-лабараторыі, майстар-класы.
Кожны вучань рана ці позна ўстае перад праблемай выбару будучай прафесіі. Спадзяемся, што экскурсія ў ВДУ дапаможа навучэнцам у прафесійным самавызначэнні.
Л. Антонаў

Свята народнага каляндара Каляды правялі клубныя ўстановы Гарадоцкага раёна
Свята народнага каляндара Каляды правялі клубныя установы, што з’яўляюцца філіяламі Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці. Усяго адбылося 15 свят Каляды з 6 па 18 студзеня 2022 года ў вёсках Гарадоцкага раёна.
Гурты калядоўшчыкаў парадавалі аднавяскоўцаў, да якіх завіталі ў госці, вясёлымі каляднымі прадстаўленнямі, з удзелам традыцыйных персанажаў, песнямі, святочнымі віншаваннямі ды шчырымі пажаданнямі. Гэта адбылося ў вёсках дзе працуюць сельскія Дамы культуры: Верамееўскі, Вархоўскі, Бычыхінскі, Віраўлянскі, Межанскі, Дуброўскі, Пальмінскі, Кабішчанскі.
Таксама ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыва «Глейна» і творчага калектыва сектара «Аўтаклуб» наведалі вёскі Халамер’е і Льнозавод з фальклорнай каляднай праграмай “Казу вядзём, шчасця нясём”.
Правядзенне калядавання на сакавітай беларускай мове засведчыла, што народная беларуская культура яшчэ жыве ў вёсках Гарадоцкага раёна.
Л. Антонаў
Фота больш тут: https://vk.com
