


( Руская ) Фарный костел Святого Франциска Ксаверия в Гродно

( Руская ) Семья Дорожкиных оригинально благоустраивает свой дом в деревне Панкры

( Руская ) «Это наше первое путешествие на авто по Беларуси» Закрыты границы? Сели в машину, чтобы посмотреть свою страну

Адчуйце сябе арыстакратам: элітныя віды спорту ў Беларусі
Успомніце любы фільм пра англійскіх ці амерыканскіх арыстакратаў. Яны гуляюць у гольф, займаюцца яхтынгам і абавязкова ўмеюць скакаць на кані. Уся справа ў тым, што пералічаныя віды спорту ўжо даўно лічацца элітнымі. Але не спяшайцеся ставіць на сабе крыж, нават калі ў вас у родзе няма магнатаў ВКЛ ці польскіх шляхцічаў. Зараз кожны ахвотнік можа стаць членам яхт-клуба ці заняцца парусным спортам. І калі вы заўсёды пра гэта марылі, але проста не ведалі, з чаго пачаць — у новым артыкуле VETLIVA вам раскажа пра ўсё.
Конегадоўля і конны спорт
Гістарычна склалася так, што верхавой яздзе навучалі маладых арыстакратаў з малых гадоў. Уменне ездзіць на кані лічылася для іх натуральным. Цяпер займацца конным спортам цяпер могуць усе ахвотнікі. Аднак пры гэтым, калі вы захочаце займацца ім прафесійна, прыйдзецца нямала ўкласці ў сваё захапленне.
Віды коннага спорту бываюць рознымі:
- Аб’езджванне;
- Канкур;
- Трохбор’е;
- Рэйнінг (адносіцца да відаў вестэрн-спорту);
- Драйвінг;
- Дыстанцыйныя конныя прабегі;
- Вальтыжыроўка.
У кожнага з іх свая спецыфіка, ад якой залежыць, на якім кані трэба будзе трэніравацца і якую экіпіроўку набываць. У беларускіх цэнтрах коннага спорту ёсць усё неабходнае для таго, каб пакатацца для душы ці заняцца спортам прафесійна. І не забывайце, што конны спорт для дзяцей і дарослых карысны не менш, чым аздараўленне ў санаторыі. Ён дапамагае пазбавіцца ад стрэсу, паляпшае выправу, стымулюе працу сістэмы кровазвароту і проста дорыць добры настрой.
Лепшыя рэспубліканскія цэнтры коннага спорту і конегадоўлі
-
- Ратамка. Конны спорт тут даступны як для пачаткоўцаў, так і для прафесійных наезнікаў. Цэнтр размешчаны ўсяго ў некалькіх кіламетрах ад Мінска, так што набывайце неабходную амуніцыю (ці арандуйце яе на месцы), (или арендуйте ее на месте), браніруйце трансфер и і адпраўляйцеся на знаёмства з канямі. /li>
- Музей інтэрактыўнай гісторыі Сула. Пакатацца на канях можна падчас тэматычнай экскурсіі ў Сулу. Акрамя гэтага, вас чакае водная прагулка на дракары вікінгаў, наведванне зброевай майстэрні, дэгустацыя традыцыйных беларускіх напояў і шматлікае іншае.
- Этнакультурны комплекс Наносы-Адпачынак. Тут, дарэчы, можна не толькі пракаціцца конна, але і пабываць на дзіўным конна-спартовым шоў, дзе акцёры-коні паказваюць цуды майстэрства разам са сваімі партнёрамі-наезнікамі.
Парусны спорт у Беларусі
Але ў Беларусі няма мора… Ці ўсё ж ёсць? Аднойчы пабываўшы на Заслаўскім вадасховішчы, вы ўжо не будзеце на гэтым настойваць, бо яго абшары сапраўды ўражваюць. Таму і парусны спорт у Мінску магчымы, і паспрабаваць на сабе, што гэта такое — кіраваць беласнежнай і прыгожай яхтай — адназначна варта!
Напэўна від прыгожай яхты выклікае толькі адну асацыяцыю — гэта занадта дарагое задавальненне, якое вам не па кішэні. Насамрэч цяпер на Мінскім моры ёсць самыя разнастайныя судны, і арэнда шматлікіх не перавышае кошт сутачнай арэнды аўтамабіля. Аднак, калі гаворка ідзе пра прафесійныя заняткі парусным спортам у Мінску, растацца прыйдзецца з кругленькай сумай. Але калі вы любіце мора (і не ў апошнюю чаргу Мінскае), тады вам варта паспрабаваць сябе ў якасці капітана судна.
Рада ад VETLIVA: пачніце з малога, напрыклад, з прагулкі на яхце падчас адпачынку ў санаторыі «Юнацтва» ці іншых здраўніцах Мінскай вобласці, якія размешчаны непадалёк. Так вы зможаце і здароўе паправіць, і прайсціся пад ветразем, каб зразумець, наколькі вам падыходзіць парусны спорт на Мінскім моры.
Цэнтры паруснага спорту
Адна з галоўных цяжкасцяў на шляху тых, хто вырашыць займацца парусным спортам прафесійна — неабходнасць атрымання праў міжнароднага ўзору на кіраванне яхтай. Навучанне праходзіць у некалькі этапаў, якія складаюцца з вывучэння тэорыі і практычных заняткаў ва ўмовах Мінскага мора. Будучых яхтсменаў рыхтуюць Беларуская Федэрацыя Ветразнага Спорту, яхт-клуб «Мерыдыян» і іншыя арганізацыі.
Рада ад VETLIVA: калі ў вас хутка адбудзецца свята, то на яхце з маторам можна, напрыклад, уладкаваць карпаратыў ці правесці сціплую вясельную цырымонію. Выдатны варыянт для тых, хто стаміўся ад звыклых варыянтаў адпачынку і жадае разнастайнасці.
Тэнісныя корты ў Беларусі
Тэніс лічыцца «каралеўскім» відам спорту. Ён прыносіць велізарныя прыбыткі спартоўцам з сусветным імем, а таксама прыцягвае вядомых мільянераў і мільярдэраў, якія ўкладваюць у сваё захапленне вялізарныя сумы. Як і гольф, гэты від спорту аб’ядноўвае ўплывовых палітыкаў, бізнэсмэнаў і магнатаў, якія ствараюць элітныя зачыненыя клубы.
Цяпер паспрабаваць свае сілы на тэнісным корце можа кожны ахвотнік. Для гэтага запатрабуецца зручная спартовая форма, адмысловыя тэнісныя красоўкі, ракетка і добрыя мячы. І, вядома ж, абсталяваныя тэнісныя корты ў Мінску, Гомелі, Віцебску і любым іншым горадзе, дзе вы захочаце заняцца гэтым відам спорту.
5 лепшых школ, дзе можна навучыцца тэнісу ў Мінску
- Школа тэніса Avante Club. У першай прыватнай школе Мінска робяць упор на навучанне дзяцей і падлеткаў паводле еўрапейскіх стандартаў.
- Нацыянальная акадэмія тэніса. Тут сваім досведам падзяляюцца знакамітыя спартоўцы, напрыклад, у трэнерскім складзе задзейнічаны Уладзімір Валчкоў і Таццяна Пучак.
- Гарадскі цэнтр алімпійскага рэзерву па тэнісе. Тут можна проста правесці сяброўскі матч, арандаваўшы тэнісны корт, ці падысці да заняткаў больш сур’ёзна: на базе ГЦАР ёсць як пачатковыя, так і прасунутыя дзіцячыя і дарослыя групы тэнісістаў.
- Цэнтр тэніса Максіма Мірнага. На 3 тэнісных кортах і 2 мінікортах для дзяцей праводзяцца заняткі паводле ўзгодненай Міжнароднай федэрацыяй тэніса.
- Школа тэніса «Мінск Тэніс». Тут навучаюць дзяцей, пачынаючы з 3-4 гадоў, а філіялы размешчаны ў 7 раёнах горада, што надзвычай зручна ў плане даступнасці.
Вазьміце на нататку: а яшчэ тэнісныя корты ёсць у санаторыях, напрыклад, згуляць пару сэтаў у тэніс можна ў санаторыі «Азёрны» і іншых здраўніцах Беларусі.
Гольф-палі ў Беларусі
Апошні па спісе, але не па значэнні — гэта гольф. Павольны і ўдумлівы від спорту, у якім важныя не столькі фізічныя дадзеныя гульца, колькі ўменне пралічваць хады і распрацоўваць тактыку супраць суперніка. Гольф для нашай краіны ўсё яшчэ ў навінку, але паспрабаваць сябе ў джэнтльменскім відзе спорту можа кожны.
«Гольф–клуб Мінск» з’яўляецца на дадзены момант адзінай арганізацыяй, якая складаецца з:
- гольф–поля чэмпіёнскага класа на 18 лунак,
- трэніравальнага поля на 9 лунак,
- цэнтра навучання,
- гасцінічнага і спартовага комплекса,
- інжынерная і транспартнай інфраструктуры..
Таму заняцца сапраўдным гольфам можна толькі ў Мінску. І калі вы збіраецеся наведаць сталіцу і застацца тут на некалькі дзён — абавязкова паспрабуйце сябе ў гэтым відзе спорту. Хто ведае, быць можа, вам на родзе напісана стаць наступнай зоркай сусветнага гольфа!
Спрабуйце новае і атрымлівайце асалоду ад кожнага моманту
Конны спорт, яхтынг, тэніс і гольф цяпер даступныя ўсім без выключэння. Нават калі ў вашым разуменні гэтыя віды спорту дагэтуль звязаны толькі з вялізарнымі марнаваннямі грошай — не адмаўляйцеся спрабаваць новае загадзя. Быць можа, скачкі праз перашкоды на кані ці невымоўная эйфарыя ад забітага ў лунку мяча менавіта тое, чаго вам так не хапала па жыцці. І не забывайце адпачываць і падарожнічаць разам з VETLIVA, каб напоўніць сваё жыццё яркімі эмоцыямі і цёплымі ўспамінамі.
https://vetliva.by

( Руская ) Эко-профессии будущего, или Самые востребованные «зеленые» специальности

( Руская ) Национальный парк «Браславские озера»

( Руская ) От Окинавы до Хоккайдо и время «Красных кленов». Такую Японию вы еще не видели!

( Руская ) Лосетерапия. Как профессиональный фотограф работает в дикой природе или удивительное на Витебщине
