


( Руская ) Хотите новый автомобильный видеорегистратор Xiaomi от 21vek.by? Расскажите нам, как вы путешествуете на автомобиле по Беларуси

У Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза з таленавітым аўтарам
Светлая, шчырая, рамантычная, беларускамоўная… Так можна сказаць пра Святлану Студзянцову. Колькі б ні выпала светлых і сумных этапаў у жыцці, яна годна пражывае іх, давяраючы свае думкі і разважанні вершаваным радкам. Шмат гадоў чытачы «Гарадоцкага весніка» з задавальненнем чыталі гэтыя цёплыя, трошку задуменныя і мудрыя творы, адзначаючы для сябе нешта асабістае і настальгічнае. 15 кастрычніка ў чытальнай зале Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся аматары паэзіі, знаёмыя, былыя вучні, каб сустрэцца на літаратурнай імпрэзе з таленавітым аўтарам. |
![]() |
— У сваіх вершах мне хочацца расказаць пра жыццё, пра тое, што пройдзена і перажыта. Паказаць дзейсную сілу кахання, мацярынства, абавязкаў на зямлі і перад іншымі людзьмі. Галоўная думка, што праходзіць праз усю маю творчасць — абавязкова быць чалавекам, добра ведаць сваё месца ў жыцці. Старацца не рабіць памылак, якія потым цяжка выправіць, — адзначыла важныя думкі паэтэса. Падчас выступлення Святлана Мікалаеўна звярталася да сваіх вершаў «Дарога. Сцежачка. Дарога», «Где душица моя, что цвела для души…», «Нічога не вяртаецца назад», «Душы маёй даўно вядома», «Пакацілася зорка мая», «Я бягу, я агнявая», «Я не адна, а мы ўдвух…». Усе госці ўважліва слухалі цікавы аповед і мудрыя паэтычныя радкі прамоўцы, а затым выказалі шчырыя словы падзякі паэтэсе за цудоўную атмасферную сустрэчу. Калега і даўняя сяброўка Лілія Сідарэнка расказала пра цікавыя моманты з працы і адзначыла яе стараннасць і сціпласць, багаты духоўны свет. Таксама цёплыя словы і пажаданні сваёй настаўніцы выказалі і былыя вучаніцы. Намеснік дырэктара Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Адаменка падзякавала таленавітай жанчыне за магчымасць дакрануцца да паэтычнай эстэтыкі, уручыла кветкі і зборнік яе вершаў «Дарога. Сцежачка. Дарога», выдадзены супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынга. Дарэчы, з ім можна пазнаёміцца на сайце haradoklib.by ці на абанеменце бібліятэкі. Юлія ПРЫШЧЭПА |

( Руская ) Скалолазание не только туризм, но и спорт. Мальчишки и девчонки в СШ№ 2 г. Городка с увлечением занимаются спортивным скалолазанием

( Руская ) Как в Городке развивается спортивный туризм? Здесь постоянно тренируются белорусские и иностранные спортсмены

( Руская ) Самые интересные озера Полоцкого района

( Руская ) Анонс. Опытный автопутешественник Дмитрий Аксючиц проведет 20 октября видеопрезентацию “Автопутешествие в Глубокский район и по Витебщине”

( Руская ) Велопутешествие к бывшей Ключегорской ГЭС совершено в Городокском районе

У Гарадоцкім Доме рамёсел і фальклору дзейнічае выстава “Што ў восені ў кошыку”
12 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб’яднання “Зялёная альтанка”: “Што ў восені ў кошыку”
За вокнамі восень. Мы называем яё па рознаму: залатой, шчодрай, дажджлівай, сумнай, але як бы не было, восень выдатны час года, гэты час збору ўраджаю. Падвядзенне вынікаў палявых работ, гэта падрыхтоўка да халоднай зімы. Пра гэта гаварылі на адкрыцці выставы ў Гарадоцкім Доме рамёсел і фальклору.
На выставе прадстаўлены агароднінныя компазіцыі, кветкавыя компазіцыі, агароднінныя нарыхтоўкі.
На адкрыцці выставы удзельніца аб’яднання “Зялёная альтанка” Рэут Тамара Рыгораўна распавяла пра рэцэпт нарыхтоўкі “Салодкія таматы”.
Віктар Барысавіч Камышоў падзяліўся рэцэптам варэння з цуд ягады “Самбери”.
Потым Жыгуловіч Таццяна Іванаўна расказала пра найсмачней рэцэпт нарыхтоўкі гарбуза: «Гарбуз як манга» і рэцэпт гарбузовага суп-пюрэ.
У завяршэнні адкрыцця выставы кіраўнік аб’яднання “Зялёная альтанка” Марыя Шпакава пажадала прысутным моцнага здароўя, цяпла ў доме і сямейнага дабрабыту.
Выстава будзе дзейнічаць да 20 кастрычніка.
Наведвайце Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору, дзе шмат цікавага і карыснага як для гарадакчан, так і гасцей Гарадка—асабліва ў сувенірнай краме.
Л. Антонаў
