


Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору годна выступіў на абласным свяце аматарскіх аб’яднанняў “Яблачны фэст” у вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна.
У гэтым свяце прынялі удзел творчыя калектывы 17 раёнаў Віцебскай вобласці і гарадоцкі майстар Васіль Сіманковіч стаў лаурэатам І ступені ў намінацыі “Прэзентацыя выставы народных вырабаў майстэрні “Яблачны фэст”. Твор нашага майстра “Яблыка на Спас” з саломкі зроблена вельмі якасна і прафесійна і найлепш адпавядала духу фэста ў Алашках, дзе ўшаноўваецца дзейнасць селікцыянера-аматара Івана Сікоры.
Гарадоцкая дэлегацыя з чатырох работнікаў Гарадоцкага Дому рамёстваў і фальклору ад аб’яднання “Зялёная альтанка”: Марыя Шпакава, Васіль Сіманковіч, Віктар Камышоў, Валянціна Шатэра ўпершыню удзельнічала ў свяце “Яблачны фэст”.
Удзельнікі дэлегацыі былі задаволены яго узроўнем і магчымасцю атрымаць новыя ўражанні і знаёмства, пабачыць прыроду Шаркаўшчыны, надыхацца цудоўным паветрам Радзімы Івана Сікоры каля сажалкі з лілеямі і не толькі.
Твор нашага майстра “Яблыка на Спас” зараз магчыма пабачыць у Гарадоцкім Дому рамёстваў і фальклору, дзе і дзейнічае аматарскае аб’яднанне “Зялёная альтанка”. Дарэчы жыхары Гарадка ў ім могуць навучыцца розным народным рамёствам.
Больш пра свята тут: https://vitvesti.by/kultura
Фота Марыі Шпакавай і аўтара.
Л. Антонаў

( Руская ) Городок примет второй этап Кубка Белорусской федерации биатлона

( Руская ) С 23 по 25 сентября пройдет выставка-ярмарка «Охота и рыболовство. Осень – 2021»

( Руская ) В Городке завершился третий открытый детский турнир по футболу на призы председателя Городского райисполкома “Кубок Льва-2021”.

( Руская ) В Городке состоится третий открытый детский турнир по футболу на призы председателя Городского райисполкома “Кубок Льва-2021”. И как было впервые…

Юбілейны «Бульбяны фэст» прайшоў у аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна
У аграгарадку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна прайшоў юбілейны, пяты па ліку, «Бульбяны фэст». Лейтматывам урачыстасці сталі словы вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча «Мой край, мой рай бульбяна-жытны».
Паветра напаўняў водар толькі што спечаных дранікаў, а на сцэне гучалі беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі пра бульбу, віноўніцы ўрачыстасці прысвячалі вершы.
На свяце прысутнічала шмат гасцей, сярод іх была ідэйны натхняльнік фэсту ў Германавічах, мясцовая жыхарка Ада Райчонак. Яе прапанову ў свой час падхапілі работнікі культуры, дадалі яркіх, непаўторных «нотак» смачнаму дзейству, якое стала сапраўды брэндавым.
Кульмінацыяй «Бульбянога фэсту» прызналі «Бульба-шоу». Гэта трэба было не толькі ўбачыць, але і абавязкова паспрабаваць. Па выніках творчага спаборніцтва брэндам года ў намінацыі «За арыгінальную страву» журы выбрала «Кляцак» з мясной начынкай, што прыгатаваны па даўнішняму рэцэпту супрацоўнікамі аўтаклуба Шаркаўшчынскага РЦК.
Іншыя канкурсанты не адставалі ў экстравагантнасці і крэатыўнасці. На суд журы і гледачоў былі прадстаўлены бульбяны шашлык з кавалачкамі сала, печаная «Бульбяная панна» са шкваркамі, бульба, фаршыраваная грыбамі, і шмат іншых страў.
Супрацоўнікі сельвыканкама атрымалі прыз глядацкіх сімпатый «За самыя смачныя дранікі». На працягу некалькіх гадзін ля святочнай сцэны яны спраўна пяклі румяныя «сонейкі» на палаючай калодзе. Пяклі і раздавалі ўсім жадаючым. Ніхто дамоў не пайшоў галодны.
Асаблівая прыкметнасць «Бульбянога фэсту» ў Германавічах – свята заўсёды атрымліваецца сямейным. Мясцовыя гаспадыні дзяліліся сваімі сакрэтамі прыгатавання старадаўніх страў, падкрэслівалі, што традыцыі і звычаі продкаў забываць нельга, у іх – душа і самабытнасць беларускага народа.
Диана Берникович
Фота Сяргея РАЙЧОНКА

( Руская ) Городокский районный краеведческий музей провел акцию «Карта памяти: путь к трагедии», посвященную трагическим событиям в д. Берёзовка

Светлай памяці Анатоля Дарафеева. «Наш Тарас», які любіў, ведаў і развіваў Гарадоцкі край
10 жніўня нашаму славутаму земляку Анатолю Максімавічу Дарафеяву было бы 80 гадоў. Але яго сэрца спынілася 30 ліпеня 2010 году, калі была спякота. У памяці народнай ён застаўся вялікім патрыётам, як Гарадоцкай зямлі, так і Беларусі. Чалавекам, які шанаваў сваю беларускасць, які быў «нашым Тарасам». Без А.М. Дарафеева не было бы мемарыяльных знакаў каля музея, не было бы свята «Гарадоцкі Парнас», якое цяпер стала брэндам Гарадоцкага раёна. Вось так пра Анатоля Максімавіча пісаў Канстанцін Карнялюк у «Гарадоцкім весніку» ў 2017 годзе. |
|
Менавіта ім Анатоль Максімавіч пакланяўся, як Богу, абараняў як неабыякавы чалавек, глыбокапрафесійны эколаг, а землякі для яго былі самымі першымі натхняльнікамі, надзейнымі сябрамі і вернымі суддзямі… ![]() Менавіта гарадоцкія пейзажы, землякі, простыя людзі працы стануць яго героямі, пакінуць самыя моцныя ўражанні ў яго жыцці. А. Дарафееў збіраў матэрыялы пра Бацькаўшчыну (найбагацейшы навукова-папулярны матэрыял у 115 нататніках). Ён аўтар многіх артыкулаў у кнізе «Памяць. Гарадоцкі раён». Дзякуючы яму, родны Гарадок не аднойчы станавіўся навуковай і культурнай сталіцай Прыдзвіння. Так, адна з канферэнцый, прысвечаная экалагічнаму стану ўнікальнага возера Ціёста, адбылася ў в. Вярэчча. Анатоль Максімавіч рабіў намаганні па выратаванні помніка архітэктуры — храма ў в. Рамні. Пры яго садзейнічанні Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей узбагаціўся каштоўнай экспазіцыяй прыроды і рэдкімі знаходкамі. На гарадоцкай зямлі праходзілі літаратурна-краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя паэме «Тарас на Парнасе» і яе ролі ў развіцці беларускай культуры. Аднойчы на імпрэзе А. Дарафееў выступіў у ролі Тараса — у нацыянальнай кашулі, саламяным капелюшы, надзвычай парадаваўшы землякоў. З гэтага часу за ім замацавалася шаноўнае імя — «наш Тарас». З дапамогай навукоўца ў Гарадку з’явіліся памятныя знакі, прысвечаныя «Тарасу на Парнасе», а ананімны аўтар сярэдзіны ХIХ стагоддзя набыў канкрэтныя рысы гарадоцкага мешчаніна, ураджэнца в. Астраўляны Канстанціна Вераніцына. Біёлагі ВДУ разам з Анатолем Дарафеевым сталі ініцыятарамі стварэння многіх прыродаахоўных тэрыторый. Два заказнікі — «Асвейскі» і «Ельня» — атрымалі міжнародны статус аховы. Сетка асобаахоўных прыродных тэрыторый Беларускага Паазер’я, стваральнікам якой стаў і А. Дарафееў, уяўляе сабой найбагацейшую скарбніцу біяразнастайнасці: было зарэгістравана больш за 600 месцаў знаходжання рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Па яго ініцыятыве былі аб’яднаны абаронцы навакольнага асяроддзя ўсяго басейна Балтыйскага мора — актывісты з Расіі, Беларусі, Латвіі — у адзіны рух «Двина-Дзвіна-Даўгава». Дзякуючы А. Дарафееву, сталі рэгулярнымі міжнародныя навуковыя канферэнцыі на базе ўніверсітэта. Многія яго выступленні на іх былі прысвечаны сучаснаму стану азёр Віцебшчыны, праблемам іх выкарыстання і аховы. З лёгкай рукі Дарафеева ў друку актыўна пачаў ужывацца тэрмін «Беларускае Паазер’е». Азёрнай спадчыне Прыдзвіння навукоўца прысвяціў шмат прац. Ён скрупулёзна вывучаў сістэмы азёр і верхавых балот Віцебшчыны, з’яўляецца аўтарам больш як 170 навуковых прац і кніг. Кожны яго дзень заканчваўся любімымі дзённікавымі запісамі. На жаль, выключэннем стала 30 ліпеня 2010 г.: у гэты летні дзень яго не стала. Працу бацькі паспяхова працягвае арнітолаг С.А. Дарафееў — сын Анатоля Дарафеева. У ВДУ імя П.М. Машэрава праходзяць «Дарафееўскія чытанні» ў гонар акадэміка А.М. Дарафеева — заснавальніка Міжнароднай акадэміі экалогіі, сапраўднай Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі і Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў. А.М. Дарафееў лічыў экалогію найважнейшай навукай ХХI стагоддзя. Мы павінны памятаць урокі, што засталіся нам ад навукоўца, які не стамляўся паўтараць, што неразумныя суадносіны чалавека і прыроды ўяўляюць глыбокую небяcпеку для ўсяго чалавецтва, ставяць яго на мяжу экалагічнай катастрофы. Вучоны быў перакананы, што экалагічна адукаваны чалавек не дапусціць варварскіх адносін да навакольнага асяроддзя, што сёння спыніць парушэнне экалагічных законаў можна, толькі ўзняўшы на вялікую вышыню экалагічную культуру кожнага члена грамадства, праз вывучэнне асноў экалогіі. Лепшай памяццю пра Анатоля Дарафеева будзе, калі людзі пачнуць усведамляць, што клопат пра прыроду — гэта клопат пра чалавека і яго будучыню. Нам трэба выхоўваць пачуццё адказнасці за захаванне біяразнастайнасці на планеце, разумныя адносіны да прыродных багаццяў і ашчаднае стаўленне да прыроды. Менавіта гэта і было справай жыцця Анатоля Максімавіча Дарафеева. Канстанцін КАРНЯЛЮК, г. Віцебск. http://www.garadvest.by/2017/01/dve-planety-anatoliya-dorofeeva/ Фота Леаніда Гаравога: А.М. Дарафееў на літаратурна-краязнаўчых чытаннях у Гарадоцкім краязнаўчым музее, 1998 г.. Вядучыя чытанняў: Т.М. Іванова, дырэктар Гарадоцкага музея і Жолудзь З.А., загадчыца аддзела культуры Гарадоцкага райвыканкама. |

На турыстычным злёце сярод работнікаў арганізацый Гарадоцкага раёна ўпершыню былі спаборніцтва па тэхніцы воднага і веласіпеднага турызму
30-31 ліпеня ў Вараб’ёвых гарах адбыўся турыстычны злёт сярод работнікаў арганізацый Гарадоцкага раёна, прысвечаны Году народнага адзінства «У адзінстве моцныя».
Асноўная частка турыстычных спаборніцтваў – спартыўная была з чатырох відаў спаборніцтваў. Гэта традыцыйныя – спартыўнае арыентаванне і турыстычная паласа перашкод, а таксама новыя для нашага раёна: тэхнікі воднага турызму і веласіпеднага.
Самымі першымі былі выяўлены пераможцы ў тэхніцы воднага турызму, які судзілі Сяргей Юшкоў, дырэктар ДПУ “Карыцінскі мох” і Сяргей Куракоў, дырэктар ДУСУ “Гарадоцкая ДЮСШ”. Шасці камандам былі дадзены дзве спробы прайсці дыстанцыю воднага турызма на возеры Арэхавым. Пераможцамі стала каманда Гарадоцкага райвыканкаму ў складзе Ніны Мурашка і Аляксея Гамзюка, другое месца ў Гарадоцкай райбальніцы, а трэццяе ў Цэнтра утылізацыі авіяцыйнай зброі.
Адначасова з водным турызмам праходзілі спаборніцтва па тэхніцы і велатурызма, які судзілі Таццяна Кандрацьтева, начальнік сектара спорта і турызма РВК і Вікторыя Максіменкава, супрацоўніца ДУ”РФСК “Гарадок”. Тут зноў лепшы вынік быў у каманды Гарадоцкага райвыканкама ў асобах Ніны Мурашка і Сяргея Шарстнёва. Другое месца заняў Гарадоцкі лясгас, а трэццяй стала каманда Гарадоцкай райбальніцы.
Трэццім відам спартыўнага турызма 30 ліпеня былі спаборніцтва ў спартыўным арыентаванні. Вядучы турыст раёна Генадзь Пятровіч Бесаў склаў, па яго меркаванню, нескладаны маршрут для жанчын і мужчын: 800 м для жанчын і 1500 м для мужчын.
Але арыентаванні на тое і арыентаванне, што нельга бегчы хутчэй чым думае галава. Гэта спазнала каманда Гарадоцкага райвыканкама, у якой жанчына прыйшла першая, але мужчына заблытаўся ў пошуках пікета і каманда выканкама стала толькі чацвёртай. Перамогу ж атрымала каманда Цэнтра утылізацыі авіяцыйнай зброі у складзе: Аляксандр Яфрэмаў і Вольга Марозава, пры гэтым Аляксандр атрымаў эстафету пятым. Другой стала каманда Яслей-сада №2, калі Ігар Кузьмін стартаваў шостым. На трэццяе ж месца выйшла каманда Гарадоцкай райбальніцы.
31 ліпеня адбыўся адзін від спаборніцтваў – турыстычная паласа перашкод. Перашкоды былі такімі: пераправа па паралельным перылам, пераправа праз “дрыгву”транспарціроўка пацярпелага, устаноўка намёта, пад’ем па схілу з грузам, вязка вузлоў і “балансір”. Тут лепшы вынік паказала каманда Гарадоцкага аддзела па надзвычайных здарэннях – 15.15, другой стала Гарадоцкая райбальніца пры 45 секундах штрафа – 16.48, трэццяе — у райвыканкама – 17.18. Чацвёртай стала каманеда Яслей- сада №2 – 17.19 пры 50 секундах штрафа.
Вось такія вынікі спартыўнага турызму. Тут лепшы вынік у каманды Гарадоцкага райвыканкама, другое месца ў каманды Гарадоцкай райбальніцы №2, а трэццяе, як і агульнае па турзлёту ў Цэнтра утылізацыі авіяцыйнай зброі.
У агульным жа заліку , дзе была конкурсная праграма, першая месца ў дружнай каманды Гарадоцкай райбальніцы.
Л. Антонаў