


( Руская ) Куда отправиться в июле любителям экзотики, военной тематики и природы

( Руская ) Агро-эко усадьба “Берёсто” приглашает на интересную и вкусную программу

( Руская ) В Городокском аграрно-техническом колледже прошел III-й открытый туристический слёт

( Руская ) В Городокском районе пройдет День памяти «Партизанская слава Щелбовских лесов»

( Руская ) Агроусадьбы Беларуси проводят«День открытых дверей»: список участников акции. Не забудьте связаться с хозяевами!

У Гарадоцкім краязнаўчым музеі дзейнічае выстава «Майстэрства добрых рук» Віктара Дубарэзава
6 чэрвеня адбылося адкрыццё выставы «Майстэрства добрых рук» Віктара Уладзіміравіча Дубарэзава з нагоды яго 60-годдзя з дня нараджэння: 15 чэрвеня 1959 года.
На адкрыцці выступілі дырэктар Іванова Тамара Мікалаеўна і распавяла пра тое, як фармавалася выстава «Майстэрства добрых рук», падзялілася ўспамінамі пра Віктара Дубарэзава і ўражаннямі пра яго працы, якія ёсць у калекцыі музея.
Потым Дубарэзава Наталля Васільеўна – жонка мастака распавяла пра творчы шлях, пра тое, як ствараліся некаторыя з прац мужа, якія прадстаўлены на выставе і агучыла творчую канцэпцыю некаторых твораў.
Наведвальнікам выставы будзе цікава праца “Кот”, якую Віктар Дубарэзаў напісаў для сваёй дачкі Настассі Дубарэзавай (Кінунен), вядомай лыжніцы і біятланісткі зборнай Беларусі, каб у яе адкрывалася другое дыханне, як другое вока ў ката.
Таксама выказала сваё меркаванне пра творчасць мастака Гусейнава Жанна Фёдараўна – кіраўнік народнага клуба майстроў «Вытокi» Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору, сябрам якога быў мастак Дубарэзаў. Таксама яна распавяла аб асабістых якасцях мастака, аб супрацоўніцтве мастака з Гарадоцкім Домам рамёстваў і фальклору.
Былі на адкрыцці выставы сябры і калегі мастака, якія падзяліліся ўспамінамі пра мастака. Добрае ўяўленне пра мастака дае яго аўтапартрэт.
Прыходзьце ў музей і ацаніце прыгажосць работ Віктара Уладзіміравіча Дубарэзава. Выстава працуе да ліпеня.
Л. Антонаў, фота аўтара
Адбыўся велапаход “Сцежкамі Вераніцына да Пуцявішча”: ад Гарадка да Пуцявішча
15 чэрвеня ад Гарадоцкага краязнаўчага музея аматар велавандровак Сяргей Пагарэлы зрабіў велапаход па маршруту: Гарадок – Пуцявішча – Гарадок працягласцю каля 80 км.
Нягледзячы на пэўныя абвесткі пра такі велапаход у сацыяльных сетках аматараў падобных велавандровак больш не знайшлося, але гэта не пашкодзіла Сяргею Пагарэламу ажыццявіць вандроўку па вераніцынска-тарасаўскіх местах нашага краю.
Паход праходзіў пераважна па лясных і грунтовых дарогах Гарадоцкага і Віцебскага раёнаў. Ад краязнаўчага музеня турыст накіраваўся да возера Белае на ўскрайку Гарадка, а потым праз Пруднікі, Слабаду ў в. Стайкі, дзе ў ХІХ стагоддзі былі ўладанні памешчыкаў Бондаравых, якія далі вольную сялянскаму сыну Васілю Васільеву і новае імя Канстанцін Вераніцын.
Далей вандроўка ішла праз пакінутую вёску Цыганы ў накірунку в. Мірная Віцебскага раёна. Гэтая частка дарогі ў тры з паловай кіламетра давялося не ехаць, а несці веласіпед на руках праз зараснякі і адбівацца ад аваднёў.
Ды і ў в. Мірная не засталося жыхароў, але ў наступнай вёсцы – Стаўбніца жыццё ўжо было.
Далей шлях ляжаў у вёску Заронава, дзе маецца добры мясцовы музей, гаспадары якога ў гэты дзень былі на Адамаўскім фэсце ў в. Ст. Сяло.Каля музея наш падарожнік і падсілкаваўся.
Ад Заронава вандроўка ішла на Пестуніцу і далей да Пуцявішча каля якога быў заўважаны аўтобусны прыпынак садавоцкага таварыства “Пуцявішча”(!).
А не далёка ад прыпынка Сяргей падняўся на пагорак з якога была бачна Пестуніца. Менавіта на гэтым Пуцявішчы каля лазні блізка жыў герой паэмы Тарас, які патрапіў да багоў на Парнас.
На жаль, пакуль ніякага мемарыяльнага знака на месцы Пуцявішча няма, але яно таго безумоўна варта. Наогул дарога ад Стаек да Пуцявіша заняла каля 25 км.
Пасля наведвання галоўнага месца вандроўкі – Пуцявішча Сяргей Пагарэлы накіраваўся да в. Хайсы ідалей ляснымі дарогамі да вайсковага палігону, а ад яго ўжо ў Гарадок.
Падарожнік ацэньвае свой маршрут працягласцю каля 80 км і заняў ён па часе каля сямі гадзін.
Леанід Гаравы

Установы адукацыі Гарадоцкага раёна ўпершыню правялі турыстычны злёт на бас-востраве. Фота
14 чэрвеня на бас-востраве, дзе месціцца зараз рэзідэнцыя Снягуркі, адбыўся турыстычны злёт педагагічных работнікаў Гарадоцкага раёна.
У турзлёце удзельнічала дзевяць каманд, уключаючы каманды аддзела па адукацыі і яслі-сада №2 г. Гарадка.
Турыстычны злёт месца дзе магчыма адпачыць пасля навучальнага года і паказаць, што не вучобай адзінай жывуць педагогі. Упершыню турыстычная паласа першкодаў размяшчалася так кампактна, што мусіць на трох сотках былі пракладзены яе шэсць этапаў.
Гэты асноўны від турзлёта выйграла каманда СШ №2, другое месца ў каманда СШ№1, а трэццяе ў Бычыхінскай СШ.
На працягу турзлёта каманды ўладкоўвалі свой быт, а таксама выпускалі турыстычную газету.
Журы прызнала пераможцамі па турыстычных навыках і быту СШ№2, Бычыхінскую і Езярышчанскую школы, а ў конкурсе газет перамагла каманда аддзела па адукацыі, а потым прызавыя месцы занялі каманды Езярышчанскай СШ і СШ№2.
Самым крэатыўным конкурсам злёта з’яўляецца конкурс візітовак. Тут не была роўных камандзе Бычыхінскай СШ, другое месца ў Езярышчанскай СШ, а трэццяе ў аддзела па адукацыі.
Па выніках чатырох конкурсаў аднолькавую колькасць балаў набралі каманды СШ №2 і Бычыхінскай СШ, але лепшы вынік у турыстычнай паласе перашкод зрабіў пераможцам каманду СШ №2. А трэццяе месца заняла каманда Езярышчанскай СШ.
Леанід Гаравы, фота аўтара
