


У праграме Тыдня турызма адбылася прэзентацыя настальгічнага экскурсійнага маршрута “Еврейская история Городка”
Настаўнік СШ №1 г. Гарадка В.А. Цецераў правёў упершыню прэзентацыйную экскурсію па вуліцах Гарадка з ранейшымі назвамі Вялікая, Наберажная, да места гета і брукаванкі па Стараневельскай вуліцы, наведваннем старажыттных могілак пахавання габрэяў.
Маршрут пачаўся па вуліцы Савецкай, якая напачатку ХХ стагоддзя мела назву – Вялікая. З ўсёй ранейшай габрэйская забудовы тут застаўся дом Нарштэйнаў па Савецкай д.5.
Каля яго быў дом Арона Усвяцова, які быў лідэрам гарадоцкіх габрэяў у 60-70-я гады ХХ стагоддзя. Тут цяпер ніхто не жыве.
Побач справа жыла сям’я Клібанавых. Настаўніцу матэматыкі Соф’ю Паўлаўну Клібанаву, якая зараз жыве ў Ізраіле, памятаюць як выдатнага педагога шматлікія гарадакчане.
Далей экскурсанты прайшлі на вуліцу К. Маркса, ранейшую Наберажную. Віктар Цецераў распавёў пра дом, дзе раней да 70-х гадоў мінулага стагоддзя была кавальня. Кавалём працаваў Яша Рум, а яго бацька быў Хаім Рум быў выдатным маляром.
Віктар Цецераў распавёў пра гісторыю гарадоцкага гета і яго межы ў жніўні-кастрычніку 1941 года і ліквідацыю з першым снегам.
Далей экскурсія прайшла па старой брукаванцы вул. Стараневельскай. Настаўнік гісторыі распавёў пра гісторыю яе ўзнікнення і дагляд гарадоцкімі габрэямі, у прыватнасці дзедам Марка Крывічкіна на пачатку ХХ стагоддзя.
Маршрут завяршыўся на габрэйскіх могілках, дзе пахаваны нашы габрэі, дзе магчыма праводзіць асобную экскурсію. Экскурсанты даведаліся пра сям’ю Героя Савецкага Саюза Рамана (Рувіма) Бумагіна, які пайшоў на фронт з Бірабіджана і 26 красавіка ў Брэслаў (Польшча) паўтарыў подзвіг А. Матросава.
Таксама агледзілі помнікі Шагала, Рома, Крывічкіна, Усвяцова, Нарштэйн, Клібанавай, Суперфіна, Гайдукі г.д.
Віктар Цецераў распавёў і пра пахавальныя сталы гарадоцкіх могілак, якія былі ачышчаны ў 2018 годзе і зараз зноў зараслі, паказаў іх відарысы.
Ад імя кіраўніцтва ДУ “РФСК “Гарадок” Віктару Цецераву выказана падзяка за цікавую, якасную экскурсію і ўручаны сувенір і памятныя турыстычныя буклеты пра Гарадоцкі раён.
Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е экскурсанты былі задаволены цікавай інфармацыяй пра гісторыю габрэяў Гарадка і тыя месцы жыцця габрэяў, якія пабачылі ў родным мястэчку.
Л. Антонаў

У Цэнтры дзяцей і моладзі Андрэй Сіняўскі прэзентаваў відэафільм пра сваю рэкордную велавандроўку ў Карэлію. Абноўлена
23 верасня ў Гарадоцкім Цэнтры дзяцей і моладзі, ў праграме Тыдня турызма Гарадоцкага раёна для аматараў велавандровак і веласпорту адбылася сустрэча з Андрэем Сіняўскім. Наш вядомы велавандроўнік сваім відэафільмам фактычна падвёў вынікі рэкорднай паездкі ў Карэлію праз Пскоўскую, Наўгародскую, Ленінградскую губерніі і назад у Санкт-Пецярбург.
Напачатку сустрэы вядучы спецыяліст сектара спорту і турызму Гарадоцкага райвыканкаму А.І. Грыгор’ева распавяла пра мэты і мерапрыемствы Тыдня турызма Гарадоцкага раёна, прысвечанага Сусветнаму дню турызма, які штогод адзначаецца 27 верасня. Леанід Гаравы супрацоўнік ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок” распавёў пра велатурызм у свеце і ранейшыя велавандроўкі А. Сіняўскага па Беларусі і за яе межамі.
Таварыш Сіняўскі распавёў, што гэты велапаход пачаўся з нашага Езярышча і доўжыўся у жніўні 27 дзён, меў працягласць аж 2260 км з перападам вышынь аж 45 км, а завяршыўся ў Прыазерску каля Санкт-Пецярбурга.
Андрэй падрабязна каментаваў відэфайлы, якія адлюстроўвалі яго паход. Гледачы пабачылі завочна прыгожыя мясціны Пушкінскіх гор, крэпасць 14 стагоддзя ў Ізборску, Пскова-Пячорскі манастыр 15 стагоддзя, крэмль Пскова і яго славутыя мясціны, Вялікі Ноўгарад і іншыя прыгожыя мясціны па маршруту велавандроўкі.
Не менш прыгожа было Анежскае возера і Петразаводск, дзе Андрэй сустрэўся з лідэрам мясцовых велатурыстаў Уладзімірам Пашковым, які 40 гадоў займаецца велавандроўкамі. Гасцінны гаспадар запрасіў Андрэя ў госці і пачаставаў і лазняй, і мясцовымі карэльскім прысмакамі з марошкі.
Пасля Петразаводска былі і Ладажскае возера, і вадаспады, і мрамарны кар’ер Рускеала, дзе з 18 стагоддзя дабывалі мрамар для палацаў Пецярбурга, а таксама мыс Імпіміемі з возерам Імпілампі. Увесь час тут сустракаліся малыя, як правіла без вытока лясныя азёры, якія ў Карэліі і Фінляндыі называюць па руску – ламба (ламбіна, лямбушка).
Пасля фініша велавандроўкі ў Прыазёрным Андрэй Сіняўскі яшчэ два дні прысвяціў знаёмству з Санкт-Пецярбургам і Петэргофам, а потым з Віцебскага вакзала вярнуўся ў Гарадок.
Прысутныя гледачы, якіх было каля 20 чалавек з цікавасцю распытвалі Андрэя пра велавандроўку, падрыхтоўку да яе і г.д., як пад час прэзентацыі, так і пасля завяршэння. Прэзентацыя прайшла ў незмушанай абстаноўцы пры узаемапавазе і высокаякасна.
Напрыканцы сустрэчы Леанід Гаравы, інструктар-метадыст па турызму, ад імя прысутных, сектара спорту і турызму Гварадоцкага райвыканкама і ДУ “РФСК “Гарадок” падзякаваў Андрэя Сіняўскага за вельмі прафесійную прэзентацыю вандроўкі і уручыў буклеты і сувенір аб сустрэчы.
Фота: Таццяны Ульдрых, “Гарадоцкі веснік”
Л. Антонаў

( Руская ) 19 сентября. Полоцкий историко-археологический заповедник

( Руская ) В Городокском краеведческом музее стартовала акция “Поздравь музей – сыграй на старинном пианино”

Тыдзень турызму пройдзе ў Гарадоцкім раёне з 21 па 27 верасня.
21 верасня адбудзецца першае мерапрыемства, у рамках якога адкрыецца «Тыдзень турызму» –ў сацыяльнай сетцы Instagram «Турыстычны гарадок» пройдзе онлайн-віктарына.
У наступны дзень адбудзецца пасяджэнне Рабочай групы па турызму Гарадоцкага райвыканкама ў Малой зале райвыканкама.
У межах тыдня ў чацвер запланавана сустрэча ў Гарадоцкім Цэнтры дзяцей і моладзі аматараў велавандровак і веласпорту з Андрэем Сіняўскім. Наш вядомы велавандроўнік падвядзе вынікі сваёй рэкорднай паездкі ў Карэлію праз Пскоўскую, Наўгародскую, Ленінградскую губерніі і назад у Санкт-Пецярбург.
Напрыканцы працоўнага тыдня ў візіт-цэнтры ГПУ «Карыцінскі мох» адбудзецца прэзентацыя экалагічных маршрутаў «Экатурызм Гарадоцкага раёна або як стаць« зялёным »турыстам?».
А ў суботу ад помніка Тарасу пройдзе прэзентацыя настальгічнага маршруту «Габрэйская гісторыя Гарадка», якую правядзе настаўнік гісторыі СШ №1 г. Гарадка В.А. Цецераў.
У заключны дзень 27 верасня будуць падведзены вынікі раённага відэаконкурсу “Гарадоччына турыстычная” аб турыстычных магчымасцях Гарадоцкага края. Мерапрыемствы пераважна праводзяцца на расейскай мове.
Л. Антонаў

( Руская ) В Шумилино прошел областной фестиваль-ярмарка тружеников села “Дажынкі – 2021»

( Руская ) В Городокском краеведческом музее действует персональная выставка витебской художницы — «Лето — это маленькая жизнь»

( Руская ) В урочище Воробьёвы горы жители города и гости отлично провели время на ІІ кулинарном фестивале «Мара гурмана‑2021»

Падзеі сярэдзіны верасня: Святкаванні ў сталіцы і Друі, фестываль робатаў…
Завяршылася лета, але фестывальнае жыццё працягваецца. Наперадзе пачатак традыцыйнага тэатральнага фестываля “Белая вежа” і новай з’явы ў жыцці сталіцы – фестываля робатаў! Акрамя таго, наперадзе святакаванне Дня горада Мінска, Мінскі паўмарафон і фінальны акорд конкурса прыгажосці “Міс Беларусь-2021”.
З пачатку месяца ў сталіцы Беларусі распачаўся шэраг мерапрыемстваў да святкавання Дня горада. Асноўнае свята адбудзецца 11–12 верасня. У суботу, 11 верасня, на пляцоўцы ля Палаца спорту гасцям свята добры настрой будуць дарыць удзельнікі музычнага моладзевага фестываля, сваю моц пакажуць у межах Міжнароднага турніра Minsk Open Cup 2021, а гарачыя спаборніцтвы на званне лепшага чакаюць ад пажарных. Гэтым часам на пляцоўцы ў Верхнім горадзе пройдзе XII Республіканскі фестываль нацыянальных культур і канцэрт класічнай музыкі. Адначасова будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі ў кожным раёне горада. Завершыцца свята яскравым піратэхнічным прадстаўленнем.
У межах святкавання Дня горада адбудзецца і традыцыйны Мінскі паўмарафон з забегамі на адзін з трох абраных варыянтаў дыстанцыі: 21,097 км, 10,55 км і 5,5 км.
З 10 па 12 верасня пройдуць святочныя мепрыемствы з нагоды 635-годдзя мястэчка Друя. У першы дзень свята адбудзецца адкрыццё выставы фотамастакоў Беларусі “Друя на ўскрайку зямлі”. Самымі яскравымі падзеямі ў асноўныя дні святкавання стане работа выставы абразоў “Помнікі хрысціянскага мастацтва” з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры і канцэрт ансамбля званароў “Брацтва Паўліна Літасцівага”.
10 верасня ўпершыню Мінск прыме Фестываль робатаў, на якім можна будзе пабачыць 85 мадэляў з усяго свету. Гэта апошнія мадэлі робатаў з выстаў у Лас-Вегасе, Пекіне, Берліне, Мілане і Токіа. Наведвальнікі таксама пабачаць тэхнапрадстаўленні, якія будуць праходзіць кожныя 30 хвілін, і пратэсціруюць найноўшыя тэхналогіі віртуальнай рэальнасці.
У той жа дзень адбудзецца фінальны этап Нацыянальнага конкурса прыгажосці “Міс Беларусь-2021” і распачынае работу XXV Міжнародны тэатральны фестываль. У гэтым годзе юбілейны форум прысвячаецца 30-годдзю стварэння Саюза Незалежных дзяржаў і збярэ 22 тэатры з 7 краінаў: Беларусі, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі і Таджыкістана.
Тым часам працягваецца прыём работ на конкурс фотаздымкаў “Паркі Нясвіжа”, падрыхтоўка да свята “Багач” і аднаго з самых яскравых мерапрыемстваў восені – “Журавы і журавіны Мёрскага края”.
Падрабязней пра падзеі чытайце в разделе События.