У Гарадку адзначылі памяць ахвяраў нацызму з гарадоцкага гета, якое было ліквідавана 80 гадоў таму

12 кастрычніка ў 1941 годзе было ліквідавана гарадоцкае гета, дзе ўтрымлівалася больш за 500 габрэяў. Гэта самая трагічная дата ў гісторыі гарадоцкіх габрэяў, якія жылі ў Гарадку з канца 17 стагоддзя.

У гэты дзень  па ініцыятыве Аддзела ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю Гарадоцкага райвыканкама было арганізавана раніцай наведванне месца, дзе было  гета ў Гарадку.

Леанід Гаравы, супрацоўнік ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок”, пры руху ад Гарадоцкага краязнаўчага музея у накірунку месца гета,  распавёў пра жыццё габрэяў у Гарадку з пачатка фашыскай акупацыі, растрэл мужчын габрэяў за вёскай Бярозаўка. Таксама была расказана пра Ніну Сянчуру, якой тады было 13 гадоў і якая жыла на вуліцы Чырвонаармейскай і была сведкам ліквідацыі гета. Ніна Сяргееўна  ў 2019 годзе расказала пра лёс сваіх суседзяў сям’і Меерзон. Бацька Зяма быў растраляны за Бярозаўкай, а маці Ева з двума дачкамі загінулі ў Вараб’евых гарах.

Гарадакчане прайшлі да меса, дзе ў 1941 годзе было гета. На сустрэча выступіла  Міра Захараўна Крывічкіна, якая  распавялі пра гісторыю гета і халакоста ў Гарадоцкім раёне. Міра Крывічкіна  выказала пажаданне ушанаваць месца гета памятным знакам, бо нашчадкі гарадоцкіх габрэяў з розных краін свету прыязджаюць у Гарадок. Прысутныя ушанавалі памяць трагічнай гісторыі габрэяў Гарадка пакіданнем каменняў каля места па вул. Стараневельскай, дзе было гета.

Пасля абеду адбылася паездка да помніка ў Вараб’ёвы гары, дзе завяршылі свій зямны шлях узнікі гарадоцкага гета.

 

Напачатку было прыбрана лісце каля помніка і добраўпарадкавана месца.

Потым выступіла з прамовай Яна Лявонава, вядучы спецыяліст Аддзела ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю Гарадоцкага райвыканкама пра неабходнасць шанавання памяці пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны.  Леанід Гаравы прапанаваў грамадзянам ведаць свае карані і шанаваць памяць пра сваіх продкаў так, як гэта робяць габрэі і быць салідарнымі ў памяці пра халакост са сваімі землякамі. Міра Крывічкіна адзначыла вялікую працу Фонда сям.і Лазарусаў, якія дапамагаюць з устаноўкай помнікаў ахвярам халакосту на беларускай зямлі.

Міра Захараўна  таксама выказала просьбу да ўладаў наконт усталявання мемарыяльных пліт з прозвішчамі і імёнамі габрэяў, якія сталі ахвярамі халакосту, як каля Бярозаўкі, так і ў Вараб’ёвых гарах.

Гэта спрыялабы бы таму, што нашчадкі сваякоў часцей прыязджалі ў Гарадок з Ізраіля, Нямеччыны, Англіі, ЗША і г.д.

Напрыканцы сустрэчы былі пакінуты каля помніка камяні, а таксама ўскладзены кветкі.

Л. Антонаў

Турысты з Гарадка наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік

9 кастрычніка адбылася аўтобусная экскурсія ў Бярэзінскі біясферны запаведнік, якую арганізаваў ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок” пры падтрымцы сектара спорту і турызма Гарадоцкага райвыканкама.

Экскурсанты выехалі з Гарадка ў 8.30 і шлях быў праз суседні Шумілінскі і Бешанковіцкі раёны.

У Бярэзінскім біясферным запаведніку жыхары Гарадка наведалі экалагічную сцежку, лясны заапарк і Музей прыроды.

Тур пачаўся з наведвання экалагічнай сцежкі.

У любую пару года тут знойдзецца шмат цікавага для дапытлівага чалавека.  Усяго за пару гадзін змяняючы адзін аднаго раскрылі свае таямніцы змрочны яловы лес і сыраваты асіннік, багаццем святла і пазалатай ліствы парадаваў  загадкавы лес на краю балота і светлы бярэзнік з зараснікамі арэшніку.

З 15-ці мятровай назіральнай вышкі адкрылася велічная панарама балота. На балоце назіраўся дыван з сфагнавага мху, пладаносная пушыца, насякомаедныя росянка і журавіны, якія  ажыўляюць балота ў розны час года.

Маршрут абсталяваны цікавымі інфармацыйнымі стэндамі.

У канцы сцежкі на мяжы сасновага бору турыстаў чакаў прасторны лясны заапарк у 12 гектараў. Тут знаходзяцца насельнікі беларускіх лясоў. Наведванне гэтага месца дае цудоўную магчымасць знаёмства з ляснымі жывёламі ва ўмовах, набліжаных да іх натуральнага  пасялення. Вальеры з дзікімі жывёламі граюць важную ролю ў экалагічнай асвеце разам з Музеем Прыроды.

Тут экскурсанты пазнаёміліся з вялікай пяцёркай беларускага лесу  – ласём, зубрам, мядзведзем, ваўком і рыссю.

Таксама ў заапарку турысты сустракалі і іншых жывёл: алень, дзік, казуля, ліса, янотападобная сабака. Знайшлося ў заапарку месца і для насельнікаў нашага неба ў адпаведным вальеры.

На тэрыторыі ляснога заапарка для турыстаў абсталяваныя месцы адпачынку – альтанкі, лаўкі. Побач з тэрыторыяй размешчана аўтастаянка, вялікая крытая альтанка і дзіцячая гульнявая пляцоўка.

Заключным этапам экскурсіі стаў Музей прыроды.

 

Экспанаты жывёл размяшчаюцца ў трох залах музея, у двух з якіх прадстаўлены экспазіцыі з удзелам млекакормячых, трэці прысвечаны птушкам і рыбам. Фонам для некаторых экспазіцый служаць маляўнічыя фоташпалеры, асновай для якіх сталі фатаграфіі ландшафтаў запаведніка. Экспазіцыі дэманструюць багацце прадстаўнікоў фауны, якія насяляюць у дзікай прыродзе Беларусі. Усяго там прадстаўлена каля 170 відаў птушак і 20 відаў млекакормячых, кожны з якіх жыве ў Бярэзінскім запаведніку.

Вось такая насычаная і пазнавальная праграма адбылася у Бярэзінскім біясферным запаведніку.  Пры вяртанні ў Гарадок экскурсанты запоўнілі Анкету. У адказах турысты адзначалі, што ім больш усяго спадабаўся лясны заапарк і экалагічная сцежка. Выказваючы адносіны да паездкі экскурсанты яе правядзенне ацанілі як добрае і выказалі жаданне яшчэ рабіць паездкі з Гарадка па Беларусі

Л. Антонаў

Фота Таццяны Кандрацьевай

Гарадоцкія аматары велавандовак наведалі заказнік Карыценскі мох

У нядзелю 3 кастрычніка, калі збіраўся дождж, пяць велавандроўнікаў, уключаючы нашых вядучых велатурыстаў — Андрэя Сіняўскага і Сяргея Пагарэлага, зрабілі падарожжа ў рэспубліканскі заказнік Карыценскі мох.

Стартавалі вандроўнікі раніцай з вуліцы Баграмяна.

Далей іх шлях быў на в. Залучча – Хартова – Пальмінку – Раманава — Евіна.

У заказніку Карыценскі мох турысты  наведалі возера Чысцік.

 

Нашы вандроўнікі палюбаваліся краявідамі восені са сматравой вежы, якая на жаль, не каля возера.

 

 

Потым шлях быў на экалагічную сцяжынку ДПУ “Карыцінскі мох”. Восенню тут асаблівая прыгажосць беларускай прыроды. Сцяжынка абсталявана банэрамі з інфармацыяй пра ДПУ “Карыцінскі мох”, прыроду нашай Гарадоччыны: яе раслінны і жывёльны свет, паводзінамі ў лесе і г.д.

 

Перапынак на абед атрымаўся добры: запяклі ў фальзе бульбу, пачаставаліся гарбатай і прысмакамі, якія захапілі ў дарогу.

Нягледзячы на не зусім спрыяльнае надвор’е, бо марасіў дождж Таццяна і Валянціна, Арсеній, Сяргей і Андрэй атрымалі задавальненне ад нядзельнай вандроўкі.

Вярнуліся ў Гарадок нашы вандроўнікі да 18 гадзін, пераадолеўшы каля 50 км дарогі па прыгожым восеньскім мясцінам Гарадоччыны.

Фота: Сяргей Пагарэлы.

Л. Антонаў