
Category Archives: Без рубрики


( Руская ) Образцовый театр «Форум» стал лауреатом I степени в IV Международном конкурсе искусств

( Руская ) Едем в Чехию в ноябре: 3 события, которые нельзя пропустить

( Руская ) Костел конца ХIХ века под Городком сгорел из-за неаккуратного соседа. Возбуждено уголовное дело

Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля “Азерыца” расце цікавасць да нашай самабытнай культуры.
Насычаным і багатым на падзеі выдаўся другі восеньскі месяц для народнага фальклорнага ансамбля «Азерыца» Езярышчанскага гарпасялковага Дома культуры. 11-12 кастрычніка калектыў прыняў удзел у Міжнародным фальклорным фестывалі «Золотые родники» у Пскове.
Больш за 200 удзельнікаў творчых калектываў з Латвіі, Эстоніі, Карэліі, Санкт-Пецярбурга, Ноўгарада, Волагды, Вялікага Усцюга прадставілі тут лепшыя ўзоры традыцыйнай народнай культуры сваіх рэгіёнаў. І ва ўсім гэтым рознакаляровым віхуры культурных традыцый вельмі годна, пранікнёна і чыста гучалі нашы самабытныя мелодыі і песні ў выканні ансамбля «Азерыца».
Не паспелі змоўкнуць апладысменты ўдзячных пскоўскіх гледачоў у гонар нашых таленавітых выканаўцаў, як іх ужо чакаў другі расійскі горад — Смаленск. Тут 13 кастрычніка «Азерыца» з поспехам выступіла на Міжнародным свяце народнай музыкі, танца і гармоніка «Гармонь собирает друзей». І калі на фестывалі ў Пскове нашы музыкі былі не ўпершыню, там іх даўно ведаюць і любяць, то Смаленск — новая кропка на карце гастрольнага маршруту. Але, ужо першыя гукі беларускіх цымбал скарылі сэрцы гледачоў. Ды і хіба можа быць інакш, калі ў кожнай песні, у кожнай мелодыі ў выкананні ансамбля гучыць такая шчырая любоў, адданасць і павага да нашай культурнай спадчыны, музычных і песенных традыцый, якімі здаўна славіцца Гарадоччына.
Дзякуючы высокаму ўзроўню выканальніцкага майстэрства ўдзельнікаў ансамбля, расце колькасць іх прыхільнікаў далёка за межамі раёна, а разам з гэтым і цікавасць да нашай самабытнай культуры.
Іна ЛЯЎКОВІЧ, дырэктар Цэнтра традыцыйнай культуры і народнай творчасці Гарадоцкага раёна.

( Руская ) Изделия мастеров Городокского Дома ремёсел и фольклора были представлены на международном Форуме в Украине

Драздовіч, Ластоўскі, Бэн-Егуда: з чаго пачаць знаёмства з Глыбокім?
Як варыянт – з Алеі славутых землякоў, што з’явілася ў 2012 годзе. Да ўшанавання выбітных ураджэнцаў Глыбоччыны тут – недалёка ад касцёла і праваслаўнай царквы – стаяў Ленін. Даволі камічны – у вочы адразу кідаліся крывыя ногі манумента. Помнік спрачаўся за званне «самага нягеглага Леніна ў Беларусі».
А яшчэ да прыходу правадыра пралетарыяту на гэтым месцы была сінагога, адна з васьмі на мястэчка. Ва ўсіх крыніцах напісана, што яе спалілі ці ўзарвалі немцы падчас адступлення.
— Але, насамрэч, гэта быў артылерыйскі абстрэл перад 3 ліпеня 1944 года – Глыбокае святкуе дзень вызвалення адначасова з Мінскам. Немцы ўжо адступілі, па пустым горадзе білі савецкія «кацюшы», найбольшыя разбурэнні ў горадзе адбыліся менавіта тады, — распавядае мясцовы краязнаўца, экскурсавод і настаўнік Юры Калбасіч.
Цяпер сінагогі ў Глыбокім няма, а было восем, дзве вялікія — на 100 чалавек.
— Можа, размова пра адбудову сінагогі і вялася б, калі б у Глыбокім заставалася габрэйская абшчына. Але габрэі з’ехалі ў 80-я, апошнія – ужо ў першыя гады незалежнай Беларусі, — тлумачыць краязнаўца. — Калісьці ва Ўроцлаве мне паказвалі канфесійны трохкутнік – каталіцка-праваслаўна-іўдэйскі, глыбоцкая плошча – такі ж трохкутнік, праўда, адзін з кутоў зараз – вось гэтая алея.
У самым цэнтры плошчы 17 верасня хаваецца фантан даволі дзіўнага выгляду – ці то зікурат, ці то маленькі маўзалей.
—Тут такі жарт хадзіў пасля той ночы, калі знік помнік Леніну, што правадыр зараз схаваны там, — кажа Юры Калбасіч. — Насамрэч, дзесьці ён у горадзе, пасля паднаўлення збіраліся нават знайсці яму новае месца, але ініцыятыва мясцовых прыхільнікаў камуністычнай ідэі не ажыццявілася.
Алея помнікаў славутым землякам, што паўстала да Дня пісьменства ў 2012 годзе — гэта супольны праект Міністэрства культуры і Глыбоцкага райвыканкаму. Аўтары бюстаў — віцебскія і мінскія скульптары.
Фундатар і ўладальнік
Пачынаецца алея з фундатара храмаў і ўдальніка мястэчка Іосіфа (Юзэфа, Язэпа) Корсака.
Корсак (каля 1570 — 1643) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Стараста (з 1629) і ваявода мсціслаўскі (з 1639). Валодаў Глыбокім, Перадоламі, Ластавічамі, Свіламі і Беразвеччам у Полацкім ваяводстве. Корсак ваяваў у 1610 пад Смаленскам, браў удзел у паходах караля і вялікага князя Уладзіслава Вазы на Маскву.
Магнат быў самотны, нашчадкаў па сабе не пакінуў. Затое шчыра ахвяраваў грошы на храмы – Корсак ёсць фундатарам касцёла Святой Троіцы, кляштару уніяцкага Ордэну базыльянаў, касцёла і кляштару Ордэну кармелітаў босых (зараз праваслаўны Сабор Раства Багародзіцы). Тэстамент Корсака аддаваў кляштару кармелітаў босых мястэчка Глыбокае 26 вёсак, фальварак, млыны і пушчы.
Былі вядомыя два партрэты Корсака ў сармацкім стылі. На жаль, не захаваўся ніводзін. Знаходзіліся ў Глыбокім, у 1935 годзе прададзеныя ў прыватную калекцыю – нібы прадстаўнікам роду Корсакаў з Варшавы. Партрэты згінулі у віхуры Другой сусветнай. У глыбоцкім касцёле Найсвяцейшай Тройцы зараз знаходзіцца партрэт сучаснай працы, падараваны нашчадкамі Корсакаў у 2014 годзе.
А такім магнат выглядае на Алеі славутых землякоў
Бацька беларускага тэатра
Ігнат Буйніцкі (10 (22) жніўня 1861— 9 (22) верасня 1917) паходзіць з вёскі Палівачы Празарокскай воласці, належыць да шляхецкага каталіцкага роду Буйніцкіх гербу «Лебедзь».
Ігната Буйніцкага яшчэ пры жыцці называлі бацькам беларускага тэатра. Ён упершыню вывеў «мужыцкі» танец на сцэну, як драматычны акцёр выступаў пераважна ў характарных ролях. У 1907 годзе ў сваёй сядзібе ў Палівачах заснаваў самадзейны тэатр. У спектаклях спачатку прымалі ўдзел яго сваякі. У 1910 годзе трупа становіцца прафесійнай – мае дазвол на гастролі. У пачатку 1917 года Буйніцкі выступіў ініцыятарам стварэння прафесійнага тэатра ў Мінску — Першага беларускага таварыства драмы і камедыі.
Прэм’ер-міністр БНР
Прэм’ер-міністр БНР і аўтар «Кароткай гісторыі Беларусі» Вацлаў Ластоўскі таксама з гэтых мясцін, ён нарадзіўся ў засценку Калеснікаў на Глыбоччыне.
Рознабаковыя таленты – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнаўца, этнограф, акадэмік АН Беларусі. Расстраляны ў 1938 годзе ў Саратаве «як агент польскай разведкі і ўдзельнік нацыянал-фашысцкай арганізацыі».
Мастак
Язэп Драздовіч вядомы зараз усёй краіне, хаця пры жыцці мастак не здабыў шырокай вядомасці, памёр у галечы – быў падабраны на дарозе ў непрытомным стане, хаўтуры не спраўляліся – сваякі не хацелі турбот.
Драздовіч нарадзіўся ў 1888 годзе ў засценку Пунькі, памёр у 1954-м. Слава да мастака, археолага, пісьменніка, этнографа і фалькларыста прыйшла толькі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя, дзякуючы намаганням прыхільнікаў нацыянальнага адраджэння.
«Бацька сучаснага іўрыта»
Эліэзэр Бэн-Егуда вядомы як адраджальнік іўрыта, забытага падчас шматвяковага выгнання габрэяў з Палесціны.
Заснавальнік гебраізма, «бацька сучаснага іўрыта» нарадзіўся ў 1858 годзе ў Лужках, вучыўся ў Глыбокім, ягоная першая жонка таксама адсюль. Стварыў адзін з першых часопісаў на іўрыце, заснаваў Камітэт мовы іўрыт – зараз Акадэмія мовы іўрыт, пачаў публікацыю першага поўнага слоўніка іўрыту.
Паэт камуністычных поглядаў
Алесь Дубровіч (Аляксей Рэдзька) паходзіць з вёскі Галубічы (1910 – 7 лістапада 1942). Мясцовы паэт камуністычных поглядаў, удзельнік 1-га нелегальнага з’езда заходнебеларускіх пісьменнікаў (Вільня, 1933), арыштаваны польскімі ўладамі ў 1934 за падпісанне і публікацыю «Дэкларацыі групы паэтаў да ўсіх пісьменнікаў Заходняй Беларусі».
— Хтосьці ўвесь час да бюсту Алеся Дубровіча заўжды ўскладае кветкі, што праўда, нежывыя. Тут у яго застаўся сваяк, — расказвае краязнаўца Юры Калбасіч. — Да 1939 года агітаваў за савецкую ўладу, з 39-га па 41 – уступаць у калгасы. Застаўся падчас акупацыі ў Глыбокім, быў арыштаваны і расстраляны немцамі.
Герой Савецкага Саюза
Пётр Казлоў (12 ліпеня 1893, вёска Залесная — 17 красавіка 1944, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-лейтэнант.
— Казлоў – гэта адзіны ўраджэнец Глыбоцкага раёну, які атрымаў званне Героя Савецкага Саюзу, ён адзін з тых, хто кіраваў пераправай праз Днепр у 1943 годзе, — тлумачыць краязнаўца.
Авіяканструктар
Павел Сухі (10 (22) ліпеня 1895, Глыбокае — 15 верасня 1975, Масква) — савецкі авіяканструктар. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1968) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943), двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965).
Сухі — аўтар больш як 50 самалётаў, 30 з якіх былі пабудаваныя і выпрабаваны. Авіяканструктар Антонаў называў яго «квінтэсэнцыяй нашай авіяцыі». На самалётах канструкцыі Сухога неаднаразова ўстанаўліваліся рэкорды па працягласці, хуткасці і вышыні палёту. Адзін СУ стаіць на ўездзе ў горад.
— Доўгі час лічылася, што Павел Сухі нарадзіўся ў вёсцы Глыбокае Гомельскай вобласці. Ёсць такая версія, што ён у сваёй аўтабіяграфіі пісаў, што ён не з Заходняй, а з Усходняй Беларусі, каб не стаць ахвярай савецкіх рэпрэсій. Стваральніца музею ў 1-й школе Глыбокага, настаўніца Тэрэза Рабіза знайшла адну з аўтабіяграфій, у якой ён усё ж піша, што нарадзіўся ў Глыбокім Дзісненскага павету. Цікава, што ў Глыбокім Гомельскай вобласці паспелі паставіць першымі помнік псеўдаземляку, — распавядае Юры Калбасіч.
Кіраўнік праектавання Мінскага метрапалітэна
Юрый Сабалеўскі (1923-2002) — вядомы вучоны ў галіне фундаментабудавання, доктар тэхнічных навук, прафесар, заслужаны будаўнік Беларусі, лаўрэат прэмій Савета Міністраў БССР і Савета Міністраў СССР, навуковы кіраўнік пры праектаванні Мінскага метрапалітэна, вырашаў пытанні падземнай праходкі ў найскладанейшых геалагічных умовах. Бюст Сабалеўскаму дадаўся да алеі ў 2014 годзе.
Юры Калбасіч заўважае, што ушанавання на Алеі славутых землякоў заслугоўваюць яшчэ шмат персон, што паходзяць з Глыбоччыны. Пра найбольш выбітных з іх, а таксама пра розныя адметнасці і цікавосткі рэгіёну «Планета Беларусь» аспавядзе ў наступных артыкулах з гэтых мясцін.
Автор: Яўген Ждановіч
Фото: Леанід Юрык, Кастусь Шыталь

( Руская ) Договор о сотрудничестве с «Любимским аграрно-политехническим колледжем» с Ярославской губернии.

( Руская ) Выставка “Дары осени” открылась в выставочном зале культурно-просветительского центра «Городок»

Дакрануцца да гісторыі Гарадоцкага раёна і Віцебскай вобласці на занятках краязнаўчага гуртка
Такую магчымасць маюць навучэнцы гуртка краязнаўства, які пачаў сваю дзейнасць з верасня 2019 г. на базе Гарадоцкага цэнтра дзяцей і моладзі. Гурток аб’яднаў дванаццаць цікаўных да гісторыі свайго краю хлопчыкаў і дзяўчат з восьмага да адзінаццатага класаў. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень і даюць магчымасць краязнаўцам не толькі ўдасканальваць веды па сусветнай і айчыннай гісторыі, але і ўбачыць на ўласныя вочы гістарычныя і проста прыгожыя мясціны Гарадоцкага раёна і Віцебскай вобласці. |
|
Напрыканцы экскурсіі навучэнцаў чакала самае цікавае — стральба з сапраўднага скандынаўскага лука (на здымку). Пад кіраўніцтвам вопытных майстроў хлопчыкі і дзяўчынкі засвойвалі тонкасці стральбы са старажытнай зброі. Кіраўнік краязнаўчага гуртка Віктар Цецераў анансуе, што на працягу навучальнага года ўдзельнікаў гуртка чакае шмат цікавага: яны наведаюць вялікую колькасць гістарычных мясцін і аформяць атрыманыя веды ў навуковыя працы, зробяць шэраг фотавыставаў. Кіраўнік гуртка расказвае, што вынікі навуковай працы Алесі Хадасевіч «М.А. Слемнёв. Большой человек из маленькой деревни» ужо адасланыя на конкурс «Пуцявінамі маіх землякоў». Каб мець добрую будучыню, трэба ведаць сваю гісторыю, а з гэтым дапаможа справіцца гурток краязнаўства. Юлія РУДЗЯКОВА |