
Category Archives: Без рубрики


( Руская ) На первом кулинарном фестивале «Мара Гурмана» время с пользой для здоровья смог провести и стар, и млад

Завяршыўся турыстычны сезон у вяроўчан парк аздараўленчага лагера «Арыён» паездкай з СШ№2
ГУ «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб« Гарадок »сумесна з аддзелам па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама арганізаваў апошнюю паездку ў вяроўчан парк аздараўленчага лагера« Арыён » ў в. Кабішча.
Паездка адбылася 5 кастрычніка для 21 вучняў 6-7 В класаў СШ №2 г. пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка Лабко Т.Б. Хлопцы і дзяўчынкі разам з класным кіраўніком прайшлі паласу перашкод ў вяроўчыным парку і адчулі сябе сапраўднымі турыстамі, якія праходзяць праз лясныя нетры.
Трэба нагадаць, што вяроўчын парк, уладкаваны ў «Арыёне» паміж дрэвамі, мае агульную працягласць 105,5 м і два ўзроўні складанасці: зялёны – для дзяцей 8-12 гадоў з даўжынёй маршруту 38,9 м і вышынёй 105-125 гл і сіні – для дзяцей ад 12 гадоў з даўжынёй маршруту 66,6 м і вышынёй ад 125 да 300 см.
На маршруце ёсць спуск-троляў даўжынёй 30 м. Падобным вераўчаныя паркам абсталяваны толькі адзін аздараўленчы лагер у рэспубліцы – «Зубраня», але ў ім утрымліваецца 12 перашкод, а ў «Арыёне» – 14. Бяспеку забяспечвае бесперапынная сістэма страхоўкі, камфортнае і надзейнае рыштунак – тросы, карабіны, прывязі і абвязкі, суправаджэнне кваліфікаванага інструктара.
Наведванне вераўчана парку дазваляе пашырыць магчымасці навучэнцаў для заняткаў экстрэмальным спортам, авалодаць навыкамі прыкладнога турызму, пераадолець свае страхі і акрыяць фізічна.
Для арганізацыі паездкі працягласцю 2 гадзіны варта звяртацца ў ГУ РФСК «Гарадок» тэл. +3752139-56219 або мэйл: tour.gorodok@tut.by . Кошт на чалавека пры групе да 20 чалавек 7,30 рубля. Пры большай групе – малодшы кошт.
Л. Антонаў

( Руская ) Петушиные бега и индейка с пылу с жару. В Городке стартовал фестиваль «Мара гурмана»

( Руская ) Клуб “Золотой возраст” провел экскурсию в Музей-усадьбу И. Е. Репина «Здравнёво»

Да Барадуліна і Быкава
Бенефіс знаўцы з Глебам Лабадзенкам: “Мова Нанова запрашае да Барадуліна і Быкава” па маршруце Менск – Лагойск – Бабцы – Лепель – Полацак – Арэхаўна – Вушачы – Селішча – Бычкі. Славутыя асобы Беларусі – знаўцы гісторыі, культуры, архітэктуры, літаратуры, яны ж акцёры і заўзятыя вандроўнiкi, фотамастакі і аўтары нашумелых бэстселераў – раскажуць Вам пра тое, чаму яны прысвяцілі свае даследаванні, чаму аддалі сваё сэрца… Гэта не традыцыйная экскурсія, а – Бенефіс Знаўцы. Скарочана – “БЗ”, а калі па першых літарах, то бэ-зэ. Так-так, калі заўгодна, хоць і насуперак арфаграфіі, але па сэнсе – лёгкае пірожнае, згатаванае рукою сапраўднага майстра як твор мастацтва! Экскурсія – дэсерт!
Апавядае Глеб Лабадзенка
Едзем з Глебам Лабадзенкам – журналістам, паэтам, блогерам, даследчыкам радзівілаўскіх фатаграфій і выкладчыкам самых масавых у свеце курсаў беларускай мовы “Мова Нанова”, аўтарам цудоўнай кнігі моўных малюнкаў “Дзіцячая заМова”. Адпраўной кропкай вандроўкі, як і заўсёды, будзе Менск, але на гэты раз мы спынімся у горадзе на крыху большы час. На Усходніх могілках Менска, адразу каля ўвахода, наведаем магілу Васіля Быкава – Народнага пісьменніка Беларусі, які нарадзіўся на Вушаччыне, а вечны супакой знайшоў у сталіцы Роднай Беларусі. Поруч паклонімся магіле Уладзіміра Караткевіча, Уладзіміра Мулявіна ды некаторых іншых выбітных суайчыннікаў.
Магіла Васіля Быкава
Прыпынімся ў ЛАГОЙСКУ, каб паглядзець руіны палаца Тышкевічаў і рэшткі сядзібнага парка. Лагойск быў сямейным уладаннем знакамітага графскага роду, найбольш выбітнымі прадстаўнікамі якога лічацца Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы, славутыя навукоўцы, стваральнікі Лагойскага музея (на базе якога потым быў створаны Віленскі музей старажытнасцей).
Бабцы
Вёска Бабцы, што адразу за Бягомлем, сёння вабіць усіх 26-цю каменнымі крыжамі (ад 30 см і да 2 метраў!), паходжанне якіх дакладна невядома. Але менавіта яны натхнілі Рыгора Барадудіна на радкі:
“У лесе, у зялёнай імжы
Затоеныя вякамі
Каменныя стынуць крыжы
З адсечанымі рукамі…”
Лепель. Касцёл Св. Казіміра 1857 г.
Лепельскі цмок
Семнаццацітысячны Лепель з пісьмовых крыніц вядомы з першай паловы XV ст. у складзе ВКЛ, з другой паловы XVI ст. Стары Лепель належаў Л. Сапегу, які перанёс горад на новае месца, і тым самым, фактычна, надаў гораду новае жыццё. Пад час экскурсіі наведаем помнік вялікаму гетману і канцлеру Вялікага Княства. Дарэчы, ініцыятарам стварэння помніка стаў пробашч мясцовай рыма-каталіцкай парафіі Святога Казіміра ксёндз Андрэй Аніскевіч. Сам касцёл Святога Казіміра быў пабудаваны ў другой палове XIX ст. і з’яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму. Таксама пабачым сапраўдны брэнд Лепельскага раёна – помнік беларускаму Цмоку!
Полацак. Помнік букве Ў
Далей – старажытны Полацак, які працягне ўражваць дзівоснымі помнікамі, пераймаючы эстафету ў Лепеля. Менавіта тут Вы атрымаеце магчымасць сфатаграфавацца ў самым Цэнтры Еўропы і не толькі адчуць смак Роднай мовы, але і дакрануцца да самай смачнай яе літары – “Ў”. У жаночым Спаса-Еўфрасіннеўскім кляштары захоўваюцца мошчы святой Еўфрасінні Полацкай, а таксама копія легендарнага крыжа, які бясследна знік… Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт з 2005 г. размешчаны ў былым будынку Калегіўма езуітаў, заснаванага ў Полацку ў 1580 г. Нездарама паэт Рыгор Барадулін пісаў, што “ад Еўфрасінні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся Свет”.
Арэхаўна. Сядзіба ХІХ ст.
Накіроўваючыся ў Вушачы, пабачым сядзібу ХІХ ст. у Арэхаўне.
Рыгор Барадулін. Фота Г. Лабадзенка
Дом Рыгора Барадуліна
Вушачы атрымалі ў 1758 г. Магдэбургскае права і захавалі да нашых дзён сярод іншых будынкаў млын пач. XX ст. і касцёл Святога Лаўрэна пач. ХХ ст. Але тут нас будуць цікавіць не толькі помнікі архітэктуры, мы накіруемся да тых месцаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да Народнага паэта Беларусі – Рыгора Барадуліна. Наведаем школу, дзе вучыўся паэт, хату, дзе жыў, магілу, дзе знайшоў вечны прыстанак…
Надмагільны помнік
Пабачым надмагільны помнік Народнаму паэту Беларусі — валун з высечаным на ім крыжам, які быў пастаўлены восенню 2015 года.
Васіль Быкаў
Згодна лепшым правілам колавай кампазіцыі напрыканцы экскурсіі наведаем хату-музей Васіля Быкава ў вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік. Тут Вас чакае прагляд архіўнага відэа з аповедамі сястры Васіля Быкава Валянціны Уладзіміраўны.
Бычкі. Дом-музей Васіля Быкава
Падчас экскурсіі Глеб Лабадзенка – апантаны журналіст-краязнаўца і заснавальнік курсаў беларускай мовы “Мова Нанова” – як і заўсёды, падзеліцца моўнымі цікавосткамі і адкажа на Вашыя пытанні, датычныя беларускай мовы. Вяртанне ў Мінск не раней за 22.00, а пры наяўнасці зацікаўленасці, магчымасці, сіл і жадання, можна і пазней.
Падчас экскурсіі ўбачым:
- Менск – магіла Васіля Быкава на Усходніх могілках;
- Лагойск – рэшткі палаца і парка Тышкевічаў;
- Бабцы – 26 унікальных каменных крыжоў на вясковых могілках;
- Лепель – помнік Льву Сапегу, помнік Цмоку, касцёл Св. Казіміра 1857 г.;
- Полацак – Спаса-Еўфрасіннеўскі кляштар, Калегіўм езуітаў, Цэнтр Еўропы, Помнік “Ў”;
- Арэхаўна – сядзіба ХІХ ст.;
- Вушачы – хата Рыгора Барадуліна, магіла Рыгора Барадуліна, касцёл Св.Лаўрэна пач. ХХ ст., млын пач. ХХ ст.;
- Селішча – руіны касцёла 1728 г.;
- Бычкі – хата-музей Васіля Быкава
- https://planetabelarus.by
- Проект «Экскурсии с Виаполем» можно посмотреть в разделе «Куда поехать»

Экспарт турыстычных паслугаў па Гарадоцкаму раёну за тры кварталы 2019 года павялічыўся больш чым на дзве трэцці
Па інфармацыі аб’ектаў турыстычнай індустрыі Гарадоцкага раёну за тры кварталы 2019 года экспарт турыстычных паслугаў павялічыўся на 66,8% ў параўнанні са студзенем-вераснем 2018 году. Найбольшы рост далі гатэль “Спартыўны гарадок”, які павялічыў мінулагодні паказчык больш чым у два разы.
У трэццім квартале 2019 года найбольшы экспарт турыстычных паслугаў зноў атрымаў гатэль “Спартыўны гарадок” 89,64 тысяч даляраў або ў 2,21 разы больш, чым за тры кварталы адпаведнага перыяду мінулага году. Тады было аказана паслуг у 40,4 тыс. долараў. Гэта атрымалася дзякуючы мэтанакіраванай працы па правядзенню збораў і спаборніцтваў на спартыўных аб’ектах ВАЦАР і ўжо пэўнаму аўтарытэту базы ВАЦАР у Расіі. Так за гэты год тут пабывала 22 каманды па лыжах, біятлону, воднаму полу з Расіі, Украіны і Польшчы, як агульнай колькасцю 515 чалавек. Усяго ж у гатэлі было прынята 1529 чалавек.
На другім месцы па экспарту турпаслугаў ТАК “Лосвіда”, дзе іх было аказана на 32,03 тыс. даляраў – прырост 31%. Тут ўсяго з пачатку года адпачыла 1363 чалавека і амаль трэць – 423 – замежнікі.
На трэццім месцы па экспарту паслугаў сваёй інфармацыі ПУП “Паўазер’е”, дзе пабывала толькі 2 замежніка з 306 гасцей, а паслуг аказана на 24,42 тыс. дал. – рост у 77% да мінулага году.
За трэцці квартал актыўна прымалі гасцей у Гарадоцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным каледжам: тут было прынята 819 чалавек і з іх 330 замежнікаў. Праўда за гэтыя паслугі было атрымана толькі6,8 тыс. даляраў – менш, чым іншымі аб’ектамі турызма Гарадоччыны.
Вышэй за мінулагодні ўзровень экспартных паслугаў выйшла Гарадоцкая “БАПР” – 20,0 тыс. дал. – 122%. Пры гэтым Гарадоцкая “БАПР” прыняла 36 турыстаў з краін далёкага замежжа – Польшчы – 14, Чэхіі –3, Італіі, Бельгіі, Іспаніі – па два турыста, Славеніі – адзін у межах бязвізавага наведвання Беларусі і 8 з Расіі.
Усяго экспарт турспаслугаў за тры кварталы склаў па Гарадоцкаму раёну 189,39 тыс. даляраў, што ужо больш гадавога задання. Пры гэтым на нашых турыстычных аб’ектах адпачыла 4159 госця, з якіх 1316 прыехала з-за межаў Беларусі.
Леанід Гаравы

( Руская ) Крестный ход к урочищу Шакурово, где в войну спаслись жители

( Руская ) В Езерищенской СШ открыли новый спортивный комплекс и провели районные школьные соревнования
