Category Archives: Без рубрики
У Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася літаратурная імпрэза з таленавітым аўтарам
|
Светлая, шчырая, рамантычная, беларускамоўная… Так можна сказаць пра Святлану Студзянцову. Колькі б ні выпала светлых і сумных этапаў у жыцці, яна годна пражывае іх, давяраючы свае думкі і разважанні вершаваным радкам. Шмат гадоў чытачы «Гарадоцкага весніка» з задавальненнем чыталі гэтыя цёплыя, трошку задуменныя і мудрыя творы, адзначаючы для сябе нешта асабістае і настальгічнае. 15 кастрычніка ў чытальнай зале Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі сабраліся аматары паэзіі, знаёмыя, былыя вучні, каб сустрэцца на літаратурнай імпрэзе з таленавітым аўтарам. |
![]() |
|
— У сваіх вершах мне хочацца расказаць пра жыццё, пра тое, што пройдзена і перажыта. Паказаць дзейсную сілу кахання, мацярынства, абавязкаў на зямлі і перад іншымі людзьмі. Галоўная думка, што праходзіць праз усю маю творчасць — абавязкова быць чалавекам, добра ведаць сваё месца ў жыцці. Старацца не рабіць памылак, якія потым цяжка выправіць, — адзначыла важныя думкі паэтэса.
Падчас выступлення Святлана Мікалаеўна звярталася да сваіх вершаў «Дарога. Сцежачка. Дарога», «Где душица моя, что цвела для души…», «Нічога не вяртаецца назад», «Душы маёй даўно вядома», «Пакацілася зорка мая», «Я бягу, я агнявая», «Я не адна, а мы ўдвух…». Усе госці ўважліва слухалі цікавы аповед і мудрыя паэтычныя радкі прамоўцы, а затым выказалі шчырыя словы падзякі паэтэсе за цудоўную атмасферную сустрэчу. Калега і даўняя сяброўка Лілія Сідарэнка расказала пра цікавыя моманты з працы і адзначыла яе стараннасць і сціпласць, багаты духоўны свет. Таксама цёплыя словы і пажаданні сваёй настаўніцы выказалі і былыя вучаніцы. Намеснік дырэктара Гарадоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі Іна Адаменка падзякавала таленавітай жанчыне за магчымасць дакрануцца да паэтычнай эстэтыкі, уручыла кветкі і зборнік яе вершаў «Дарога. Сцежачка. Дарога», выдадзены супрацоўнікамі аддзела бібліятэчнага маркетынга. Дарэчы, з ім можна пазнаёміцца на сайце haradoklib.by ці на абанеменце бібліятэкі. Юлія ПРЫШЧЭПА |
|
( Руская ) Скалолазание не только туризм, но и спорт. Мальчишки и девчонки в СШ№ 2 г. Городка с увлечением занимаются спортивным скалолазанием
( Руская ) Как в Городке развивается спортивный туризм? Здесь постоянно тренируются белорусские и иностранные спортсмены
( Руская ) Самые интересные озера Полоцкого района
( Руская ) Анонс. Опытный автопутешественник Дмитрий Аксючиц проведет 20 октября видеопрезентацию “Автопутешествие в Глубокский район и по Витебщине”
( Руская ) Велопутешествие к бывшей Ключегорской ГЭС совершено в Городокском районе
У Гарадоцкім Доме рамёсел і фальклору дзейнічае выстава “Што ў восені ў кошыку”
12 кастрычніка адбылося адкрыццё выставы аматарскага аб’яднання “Зялёная альтанка”: “Што ў восені ў кошыку”
За вокнамі восень. Мы называем яё па рознаму: залатой, шчодрай, дажджлівай, сумнай, але як бы не было, восень выдатны час года, гэты час збору ўраджаю. Падвядзенне вынікаў палявых работ, гэта падрыхтоўка да халоднай зімы. Пра гэта гаварылі на адкрыцці выставы ў Гарадоцкім Доме рамёсел і фальклору.
На выставе прадстаўлены агароднінныя компазіцыі, кветкавыя компазіцыі, агароднінныя нарыхтоўкі.
На адкрыцці выставы удзельніца аб’яднання “Зялёная альтанка” Рэут Тамара Рыгораўна распавяла пра рэцэпт нарыхтоўкі “Салодкія таматы”.

Віктар Барысавіч Камышоў падзяліўся рэцэптам варэння з цуд ягады “Самбери”.
Потым Жыгуловіч Таццяна Іванаўна расказала пра найсмачней рэцэпт нарыхтоўкі гарбуза: «Гарбуз як манга» і рэцэпт гарбузовага суп-пюрэ.
У завяршэнні адкрыцця выставы кіраўнік аб’яднання “Зялёная альтанка” Марыя Шпакава пажадала прысутным моцнага здароўя, цяпла ў доме і сямейнага дабрабыту.

Выстава будзе дзейнічаць да 20 кастрычніка.
Наведвайце Гарадоцкі Дом рамёстваў і фальклору, дзе шмат цікавага і карыснага як для гарадакчан, так і гасцей Гарадка—асабліва ў сувенірнай краме.
Л. Антонаў
( Руская ) Международный пленэр декоративно-прикладного искусства проходит в городском поселке Копысь Оршанского района
У Гарадку адзначылі памяць ахвяраў нацызму з гарадоцкага гета, якое было ліквідавана 80 гадоў таму
12 кастрычніка ў 1941 годзе было ліквідавана гарадоцкае гета, дзе ўтрымлівалася больш за 500 габрэяў. Гэта самая трагічная дата ў гісторыі гарадоцкіх габрэяў, якія жылі ў Гарадку з канца 17 стагоддзя.
У гэты дзень па ініцыятыве Аддзела ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю Гарадоцкага райвыканкама было арганізавана раніцай наведванне месца, дзе было гета ў Гарадку.
Леанід Гаравы, супрацоўнік ТІЦ ДУ “РФСК “Гарадок”, пры руху ад Гарадоцкага краязнаўчага музея у накірунку месца гета, распавёў пра жыццё габрэяў у Гарадку з пачатка фашыскай акупацыі, растрэл мужчын габрэяў за вёскай Бярозаўка. Таксама была расказана пра Ніну Сянчуру, якой тады было 13 гадоў і якая жыла на вуліцы Чырвонаармейскай і была сведкам ліквідацыі гета. Ніна Сяргееўна ў 2019 годзе расказала пра лёс сваіх суседзяў сям’і Меерзон. Бацька Зяма быў растраляны за Бярозаўкай, а маці Ева з двума дачкамі загінулі ў Вараб’евых гарах.
Гарадакчане прайшлі да меса, дзе ў 1941 годзе было гета. На сустрэча выступіла Міра Захараўна Крывічкіна, якая распавялі пра гісторыю гета і халакоста ў Гарадоцкім раёне. Міра Крывічкіна выказала пажаданне ушанаваць месца гета памятным знакам, бо нашчадкі гарадоцкіх габрэяў з розных краін свету прыязджаюць у Гарадок. Прысутныя ушанавалі памяць трагічнай гісторыі габрэяў Гарадка пакіданнем каменняў каля места па вул. Стараневельскай, дзе было гета.

Пасля абеду адбылася паездка да помніка ў Вараб’ёвы гары, дзе завяршылі свій зямны шлях узнікі гарадоцкага гета.

Напачатку было прыбрана лісце каля помніка і добраўпарадкавана месца.

Потым выступіла з прамовай Яна Лявонава, вядучы спецыяліст Аддзела ідэалогіі, культуры і працы з моладдзю Гарадоцкага райвыканкама пра неабходнасць шанавання памяці пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Леанід Гаравы прапанаваў грамадзянам ведаць свае карані і шанаваць памяць пра сваіх продкаў так, як гэта робяць габрэі і быць салідарнымі ў памяці пра халакост са сваімі землякамі. Міра Крывічкіна адзначыла вялікую працу Фонда сям.і Лазарусаў, якія дапамагаюць з устаноўкай помнікаў ахвярам халакосту на беларускай зямлі.

Міра Захараўна таксама выказала просьбу да ўладаў наконт усталявання мемарыяльных пліт з прозвішчамі і імёнамі габрэяў, якія сталі ахвярамі халакосту, як каля Бярозаўкі, так і ў Вараб’ёвых гарах.

Гэта спрыялабы бы таму, што нашчадкі сваякоў часцей прыязджалі ў Гарадок з Ізраіля, Нямеччыны, Англіі, ЗША і г.д.
Напрыканцы сустрэчы былі пакінуты каля помніка камяні, а таксама ўскладзены кветкі.

Л. Антонаў







