


( Руская ) Резиденция Снегурочки открылась в Городке. Видео с Первого канала.

( Руская ) На лыжероллерной трассе в Городке откроется стрельбище

База Снягуркі на бас-востраве гатова прымаць гасцей
22 снежня амаль завяршылася падрыхтоўка базы Снягуркі на бас-востраве для прыёма дзяцей і дарослых. Па задуме арганізатараў Снягурка і яе памагатыя будуць сустракаць гасцей на інтэрактыўных пляцоўках, якія размешчаны каля хаты Снягуркі. |
|
На базу Снягуркі магчыма трапіць як ад лыжаролернай трасы праз мост, дзе афіцыйны ўваход, так і з боку вуліцы Зялёнай. Камунальнікі разам з электрыкамі для асвятлення базы Снягуркі працягнулі ад падстанцыі па вул. Зялёнай электракабель на адлегласць больш кіламетра, а таксама амаль завяршылі ілюмінацыю самой базы, як ўвахода так і хаты Снягуркі. Дарэчы майстр камунальнікаў казаў, што база будзе асвятляцца што дня ў вячэрні час, як і вуліцы Гарадка.
![]() ![]() ![]() Для наведвальнікаў будзе цікава азнаёміцца са зместам базы і тымі казачнымі персанажамі, якія тут будзе магчыма сустрэць, калі замовіць экскурсію ў гаспадароў базы — аддзела ідэалогіі, культуры і спраў моладзі Гарадоцкага райвыканкама.
![]() ![]() ![]() Відавочна, што гэта значны плюс у турыстычны патэнцыял Гарадоччыны і многае будзе залежыць ад стварэння іміджа базы Снягуркі на Віцебшчыне і яе далейшае ўдасканаленне. Таксама зразумела, што многае залежыць ад таго ці выберуць мясцовыя вандалы сваім аб’ектам хуліганства цікавую базу. І камеры відэаназірання адназначна не пашкодзяць дабы не было тут так як з крэсламі на стадыёне. Фота прэўю групы https://vk.com/sportivnijgorodok |

У Гарадку ўрачыста адзначылі 75-ю гадавіну вызвалення Гарадоччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Відэа
22 снежня ў райцэнтры адбыліся ўрачыстасці прысвечаныя 75-гадавіне вызвалення Гарадка і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўрачыстасцях прыняў удзел пасол Арменіі ў Беларусі Армен Гевандзян, старшыня Віцебскага аблсавета У.У. Цярэнцьеў і іншыя госці з Віцебска. |
|
Урачыстасці пачаліся з ускладання гірлянды Славы да памятнага знаку 12-ці часткам і злучэнням, якія вызвалялі Гарадок ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з удзелам прадстаўнікоў вайсковай часткі і высокіх гасцей.
![]() Непасрэдна урачыстасці пачаліся каля помніка двойчы Герою Савецкага Саюза, Маршалу Савецкага Саюза І.Х. Баграмяну. Спачатку адбылося ўскладанне вянкоў, а потым прывітальныя словы сказалі пасол Арменіі ў Беларусі Армен Гевандзян і унук Маршала І.С. Баграмян.
![]() Далей адбылося ўрачыстае шэсце прадстаўнікоў арганізацый, працоўных калектываў і навучэнцаў Гарадка з аркестрам да цэнтральнай плошчы горада. На цэнтральнай плошчы адбыўся мітынг «Славім салдацкі подзвіг», на якім выступілі Уладзімір Цярэнцьеў — старшыня Віцебскага аблсавета, Пётр Карабач — старшыня Гарадоцкага райвыканкаму і іншыя госці свята.
![]() ![]() Завяршыўся мітынг ускладаннем вянкоў і кветак на мемарыял «Няўміручасці» ад высокіх гасцей, калектываў Гарадка і ўдзельнікаў мітынга.
Пасля ўскладання вянкоў і кветак адбылося паказальнае выступленне байцоў 103-й Віцебскай асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады.
![]() Далей свята прадоўжылася ў Гарадоцкім ДК, дзе была арганізавана экспазіцыя «Мы помнім! Мы ганарымся!», дзейнічалі інтэр-актыўныя пляцоўкі і адбылося музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Да Перамогі шоў, Айчына, твой салдат!». Святочныя мерапрыемствы завяршыліся працяглым фейерверкам на цэнтральнай плошчы. Л. Антонаў
|

( Руская ) Что смотреть в Беловежской пуще, если не веришь в Деда Мороза

( Руская ) Современная спа-зона и оказание медуслуг. Что нового появится в туристическом комплексе «Лосвидо» Городокского района?

( Руская ) Латышская школа и кладбище в Поташне. Латыши и белорусы: вместе сквозь века

( Руская ) Программа торжественных мероприятий, посвященных 75-летию освобождения Городка и Городокского района от немецко-фашистских захватчиков

Тры небанальныя ідэі самых “беларускіх” падарункаў на святы. Што парадуе чалавека, у якога ўсё ёсць?
Хутка святы, а вы яшчэ нічога не купілі пад ялінку? Глядзіце, што ў нас ёсць: ідэі душэўных і патрыятычных падарункаў для тых, хто цэніць моманты, а не рэчы.
Падарунак-гісторыя. Сертыфікат на стварэнне сямейнай кнігі
Budzma.by пісала пра праект VEHA, які дапамагае беларусам па-новаму паглядзець на сямейныя фотаархівы і адшукаць у аматарскіх альбомах сапраўдныя скарбы. На курсах “Кніга сям’і” ў рамках праекта кожны ахвочы можа навучыцца правільна збіраць, апрацоўваць і захоўваць старыя фота і гісторыі, а яшчэ прафесійна ствараць з усяго гэтага цудоўныя сямейныя кнігі.
А яшчэ можна купіць адмысловы сертыфікат, і тады каманда праекта VEHA зробіць даследчую і дызайнерскую працу за вас ды надрукуе кнігу. Іменны сертыфікат на апрацоўку сямейнага фотаархіва і стварэння “Кнігі сям’і” прадаецца да 30 снежня за 490 BYN і ўключае:
• Сустрэчу і інтэрв’юіраванне членаў сямʼі, вызначэнне храналогіі падзей
• Ручное сканаванне да 100 выбраных фотаздымкаў
• Распрацоўку індывідуальнага дызайну і вёрстку кнігі
• Друк кнігі фарматам: 20х20. Абʼём кнігі: да 80 старонак. Колькасць: 1 асобнік
Каб замовіць сертыфікат, напішыце info@veha.by, а па пытаннях тэлефануйце +375296060321.
— Я ўпэўненая, што стварэнне сямейных кніг можа быць практыкай сямейнай тэрапіі. Цікавасць да гісторыі ўласнай сям’і — гэта, на маю думку, прыступка духоўнага развіцця. Калі ты даследуеш радавод і рэліквіі, адчуваеш, што не самотны, а з’яўляешся часцінкай маштабных падзей, якія прывялі цябе ў гэтае месца ў гэты час, — пракаментавала ў размове з budzma.by арганізатарка праекта VEHA Леся Пчолка.
Падарунак-вандроўка. Маршрут па Беларусі
Квіткі на самалёт на канец снежня дарагія, кватэры ў Львове, Празе ці Вільні на святы ўжо разабралі, а беларускія мястэчкі і вёскі чакаюць падарожнікаў заўжды. Вы, канечне, памятаеце нашыя праекты “Край|BY” і “Краіна Цмокаў” — тут ёсць усё неабходнае, каб самастойна спланаваць вандроўку на захад, усход, поўдзень ці поўнач Беларусі.
У двух сезонах “Край|BY” харызматычны Павал Южакоў-Харланчук расказаў неверагодныя гісторыі пра некалькі дзясяткаў вёсак, мястэчак і гарадоў. Факты, імёны, даты, дарогі, помнікі, нават геаграфічныя каардынаты — сядай на аўто ды едзь. Што можа быць лепшым за родныя краявіды ў час зімовых святаў? Толькі не забудзьце ўзяць з сабой кілбасу ды мандарынкі: раптам натрапіце на калядоўшчыкаў!..
“Любіць дракона”, альбо Як цмок вярнуўся ў Беларусь
Вандроўкі з Цмокам — больш прасунуты варыянт падарожжаў для аматараў містыкі і міфаў. Таленавітыя журналіст Глеб Лабадзенка і фатограф Аляксандр Ждановіч аб’ездзілі ўсю краіну ў пошуках слядоў галоўнага айчыннага хтанічнага персанажа. І знайшлі! Дзе жыве беларускі Цмок? У падзямеллях, пячорах, склепах, руінах замкаў, азёрах і ў памяці мясцовых жыхароў. Гэтыя канікулы — выдатны шанец паўтарыць вандроўку да Цмока.
Глеб Лабадзенка
Яшчэ вы можаце скарыстацца маршрутамі і даробкам знанага вандроўніка Юрыя Жыгамонта з “Падарожжаў дылетанта”. Альбо спецпраектам гарадскога часопіса пра Мінск “Як гэта любіць”, журналісты якога выехалі далёка за МКАД і запісалі самае вартае вашай увагі. Ці гайдамі па Беларусі моладзевага медыя 34travel.
Бонус для вандроўнікаў! Дзяржаўнае прадпрыемства “Белкартаграфія” выдала скрэтч-мапу Беларусі на роднай мове. Шукайце яе ў сетцы кнігарняў “Белкніга”.
Падарунак-экслюзіў. Скрынка з простымі рэчамі
Калі перспектыва вандровак ці дарагі сертыфікат вам не пасуюць, ёсць яшчэ адзін бяспройгрышны варыянт. Купіць ці зрабіць прыгожую скрынку і пакласці ў яе ўсё, што любіць адрасат падарунка: аўтарскія сувеніры, вырабы рамеснікаў, парфума, упрыгожанні, дэвайс, пернік, шакаладка, мёд, бутэлечка наліўкі, ёлачная цацка, кніга, настольная гульня…
Дзе шукаць рэчы ў скрынку? На маркетах, якія цяпер праходзяць прынамсі ў абласных гарадах, у крамах сувеніраў, у пабліках і акаўнтах рамеснікаў.
Падарунак на 100% атрымацца эксклюзіўным, бо будзе зроблены з фантазіяй і душой. Памер скрынкі і колькасць прадметаў у ёй залежыць толькі ад магчымасцяў вашага гаманца. Але гэта не галоўнае. Важнае само чаканне таго, што ў скрынцы, і працэс перабірання яе змесціва. Вы жа памятаеце дзіцячае трымценне ад ускрывання пасылкі? Так што застаецца толькі хлеб на стале, полымя ў печы і… з галавою пад коўдру.
Хрысціна Марчук