Вучаніца Бычыхінскай СШ Ганна Іванова паспяхова выступіла на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ” Асоба ў гісторыі: Г.К.Жукаў і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны»
На міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ” Асоба ў гісторыі: Г.К.Жукаў і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны» былі прадстаўлены дзве працы вучняў Гарадоцкага раёна: СШ №2 г. Гарадка і Бычыхінскай СШ. Пры гэтым праца вучаніцы 10 класа Бычыхінскай СШ Івановай Ганны ( навуковы кіраўнік – настаўніца гісторыі Л.А. Барысава) атрымала дыплом ІІ ступені.
5 снежня на базе ДУА «« Сярэдняя школа № 83 г. Мінска ім. Г.К. Жукава» адбылася вочная частка VII адкрытай міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі ” Асоба ў гісторыі: Г.К.Жуков і яго роля ў пераломных бітвах Вялікай Айчыннай вайны ». У працы канферэнцыі прынялі ўдзел навучэнцы школ Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічалі у працы чатырох секцый.
У працы першай секцыі “Маршал Г.К. Жукаў і яго баявыя таварышы ў бітвах Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны” прыняла ўдзел вучаніца Бычыхінскай СШ Ганна Іванова з даследчай працай “І.Х. Баграмян у баях за Гарадоччыну”. Паводле слоў яе навуковага кіраўніка Барысавай Людмілы Анатольеўны дзяўчынцы давялося аналізаваць мемуарную і гістарычную літаратуру ў абласной бібліятэцы, дакументы ў дзяржаўным абласным архіве, працаваць з краязнаўчымі матэрыяламі, матэрыяламі музея Вайсковай славы Бычыхінскай СШ.
Навуковыя супрацоўнікі БДУ з’яўляліся старшынямі журы і высока ацанілі працу Ганны Івановай, адзначыўшы яе дыпломам другой ступені.
У інфармацыіі СШ №83 г. Мінска аграгарадок Бычыха пазначаны як горад, сярод Мінска і Полацка і іншыя узнагароды ў гэтай намінацыі атрымалі толькі прадстаўнікі Мінска і Полацка.
Л. Антонаў
Інфо і фота з сайта: http://buchiha.gorodok.edu.by і http://sch83.minsk.edu.by

( Руская ) Биологический заказник «Сурмино» с 22 видами птиц Красной книги Беларуси — клондайк для орнитологов

( Руская ) Как выглядит река на севере Беларуси с высоты птичьего полета

( Руская ) Городокский краеведческий музей приглашает на художественную выставку “Пылающие вёрсты войны”

( Руская ) Охотничий клуб «Сафари» удачно начал зимний сезон в Городокском районе

У Гарадку ўжо рыхтуюцца да шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак
Традыцыйнае ўжо шэсце Дзедаў Марозаў і Снягурак ад гарадоцкіх прадпрыемстваў, арганізацый і устаноў адбудзецца ўпершыню ў цёмны час сутак.
Калі раней гэтае шэсце распачыналася пасля 15 гадзінаў і завяршаліся ў змярканні запальваннем агеньчыкаў на гарадской ялінцы і агульным карагодом, то ў гэтым годзе распачнецца 22 снежня ў 17.45 рухам ад СШ №1.
Як і раней святочную калону працоўных і вучэбных калектываў з удзелам Дзедаў Марозаў і Снягурак, а таксама каманд падтрымкі трэба касцюміраваць, перасоўныя сродкі дэкарыраваць навагодняй, казачнай тэматыкай, плакатамі і г.д.. На цэнтральнай плошцы каля КАЦ “Гарадок” адбудзецца конкурс навагодніх прывітанняў з віншаваннямі і пажаданнямі да трох хвілінаў.
Па традыцыі перад запальваннем агеньчыкаў на ялінцы адбудзецца танцавальны флэшмоб з удзелам галоўных навагодніх персанажаў. А пасля запальвання агеньчыкаў канкурсанты і гледачы прымаюць удзел у агульным карагодзе.
Заяўкі аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі прымае да 12 снежня на факс +375213942028 і мэйл: gorrik@vitebsk.by разам са сцэнарам прывітанняў. Журы конкурса вызнача пераможцаў у трох намінацыях: “Лепшае навагодняе прывітанне”, “Лепшы Дзед Мароз”, “Лепшая Снягурка”.
У заяўцы на ўдзел у шэсці неабходна указаць назву прадпрыемства, арганізацыі, ўстановы, прозвішча , імя Дзеда Мароза і Снягуркі, колькасць удзельнікаў каманды, наяўнасць пеасоўных сродкаў, тэматыку афармлення, адказнага за падрыхтоўку і тэлефон.
Нагадаем, што 22 снежня ў Гарадку адбудуцца таксама святкаванні, прысвечаныя 75-гадавіне вызвалення Гарадка і раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Фота з сайта: http://haradok.info

( Руская ) Строительство туристической базы «Озерный край» в д. Сурмино общественного интереса не вызвало