Чатыры партнёрскіх пагадненні падпісаны паміж рэгіёнамі Беларусі і Латвіі пад час беларуска-латвійскага бізнес-форума 29 лістапада ў Віцебску. |
|
![]() Асаблівы статус гэтай эканамічнай падзеі падкрэсліў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў. «На мерапрыемстве прадастаўлены магчымасці ўсіх гарадах і раёнах Віцебскай вобласці, прадстаўнікам дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў ёсць магчымасць сустрэцца і абмеркаваць любыя пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, дамовіцца аб будучых праектах з партнёрамі з латвійскіх рэгіёнаў», — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкаму. Словы падзякі кіраўнік вобласці адрасаваў дыпламатам латвійскага пасольства і консульства за шырокае прадстаўніцтва латвійскага боку: для ўдзелу ў бізнес-форуме ў Віцебск прыбыла 21 дэлегацыя самакіраванняў латвійскіх рэгіёнаў, 34 дэлегацыі дзелавых колаў, якія прадстаўляюць інтарэсы ў сферы транспарту, лагістыкі, дрэваапрацоўкі, прамысловай вытворчасці, тэкстыльнай галіны, турызму. «Па кожным з гэтых кірункаў мы можам быць карысныя і эфектыўна дапаўняць адзін аднаго. У нас ёсць жаданне вынікова працаваць, трэба разам знаходзіць рашэнні і рэалізоўваць праекты будучыні. Са свайго боку гатовыя забяспечыць усю неабходную падтрымку па прапанаваных інвестпраектах», — сказаў Мікалай Шарстнёў. Ад рэдакцыі сайта: Амацкі край (латыш. Amatas novads) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Латвіі, у рэгіёне Відземе. Край складаецца з пяці воласцяў. Краявая дума размяшчаецца ў гістарычным валасным доме на хутары Аусмас ў Драбешскай воласці. Насельніцтва на 1 студзеня 2015 года склала 5338 чалавек . Плошча краю – 741,8 км² [2]. Край як самакіраванне ў складзе Цэсіскага раёна быў утвораны ў 2000 годзе з Амацкай і Драбешскай валасцей Цэсіскага раёна. З 1 ліпеня 2009 года Амацкаму краю ад скасаванага Цэсіскага раёна былі перададзеныя таксама Заўбская, Нітаўрская і Скуйенская воласці. Край мае шматлікія культурныя і гістарычныя аб’екты, помнікі прыроды і месцы для пражывання і актыўнага адпачынку. Паводле: http://maps.kartes.lv Л. Антонаў Паводле: https://www.belta.by |
