Category Archives: Без рубрики

У наступны панядзелак у Даўгаполле адбудзецца традыцыйнае маслянічнае свята “Пахаванне Дзеда”

Апошнімі гадамі на Гарадоччыне святкаванне “Пахаванне Дзеда” праходзіць з удзелам вядомых беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Вось і зараз 4 сакавіка ў панядзелак у в. Даўгаполле завітае здымачная групу   з праграмы “Жывая культура”, якая існуе на  БТ-3, для падрыхтоўкі рэпартажу пра чарговае “Пахаванне Дзеда”.

Нагадае нашым чытачам пра гэты  абрад “Пахаванне дзеда”, які  ўнесены ў спіс элементаў нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, прынятых пад ахову на Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Беларусі.

Пахаванне Дзеда — старажытны беларускі абрад, камічнае пахаванне вялізнай саломенай лялькі. Сяляне збіраліся ў пэўнай хаце, дзе стаяла труна з «памерлай» лялькай, жартоўна аплаквалі і адпявалі яе, як сапраўднага чалавека. А потым выносілі ў поле і хавалі ў снезе ці спальвалі, пасля чаго ладзілі «памінкі», вясёлыя танцы і спевы. Абрад праводзілі ў першы дзень Масленіцы ў вёсках Віцебскай вобласці.

Чалавечую вопратку напаўнялі саломаю, замест галавы прычаплялі невялічкую падушку ці мех, на якім малявалі вуглём твар, часта прычаплялі бараду. Таксама прымацоўвалі вялізную моркву ці палку, якая сімвалізавала мужчынскі орган.

За некалькі дзён перад абрадам людзі ў вёсцы пачыналі дзяліцца «навінамі», што Дзед занядужэў і хутка памрэ. Калі надыходзіў масленкавы панядзелак, Дзед «паміраў». У вёсцы Даўгаполле абвяшчалася, быццам ён еў мяса і падавіўся косткаю. На акно ставілі шклянку вады, накрывалі яе лустачкай хлеба. Хлеб клалі на ручнік у куце, побач запальвалі свечку.

Потым ладзілі парадыйнае «галашэнне». Жанчыны збіраліся вакол труны з лялькаю Дзеда, «сумавалі», прыгадвалі, які ён быў дужы, спрытны, як шмат меў дзяцеў. Вобраз Дзеда наогул цікавы. Ён быццам бы быў абжорам і п’яніцам, пражыў да 100 год, і звалі яго быццам бы Сідорка. Вяскоўцы могуць распавядаць, што калісьці ў вёсцы сапраўды жыў дзед Сідорка (Сідар Міхайлавіч Бароўскі), у гонар якога гэта Дзеда і завуць. Так ці інакш, абрад старажытны і сыходзіць каранямі ў язычніцкую даўніну.

Вось апісанне «аплаквання», зробленае ў 1999 г. у вёсцы Маскаляняты: «Хто-небудзь з прысутных пачынаў галасіць: „А дзедка мой, Сідорка, чаго ж ты памёр, чаго ж ты так рана ад нас улятаеш?..“ Гучаў адказ: „Костай падавіўся. Ён мяса еў, ды падавіўся, а цераз нядзелю бабу будзем хараніць, яна сырніцаў падавілася. Баба гэта Хадора або Марюта“…
— А харошы чалавеку быў, работаў многа, цяпер не падымеш яго, хоць слязамі залійся.
— Ага, харошы, гарэлку піў, мяса жраў, вось і падавіўся…
— Як цвярозы быў — харошы, а п’яны біўся, дурный быў.
— Ой, жонак любіў, тры ці чатыры было ў яго, усіх перажыў, врэдный быў…» .

Тым часам прыходзіў «поп» — пераапрануты сялянін, часта нават вясковая бабуля, з прычэпленай барадой і кадзілам. «Поп» ладзіў жартоўнае адпяванне, манерай гаварыць і жэстамі парадыраваў сапраўднага папа. Вось адзін з парадыйных «адпявальных тэкстаў»:

Да, відзіт Бог, відзіт тварэц,
Украў мужык жыта гарнец,
Шчэ ў пшаніцу паглядае,
Да шкада, мяшка не мае.

Часам да гульні далучаўся «доктар» ці «фельчар», які спрабаваў ажывіць Дзеда, што ніяк не атрымлівалася. Урэшце «доктар» вымаў з жывата лялькі вялізную костку, якою той быццам бы падавіўся. Бабы смяяліся: «Мы ж казалі, што касцёй у Мясаед падавіўся!».

 

Мог прыйсці таксама ”прафсаюзны дзеяч”, які ўрачыста агучваў ”трудовые заслугі” Дзеда, чытаў яго біяграфію.

Пасля гэтага Дзеда клалі на санкі, выцягвалі на вуліцу і везлі за вёску. Да відовішча далучаліся выпадковыя вяскоўцы. У полі Дзеда закопвалі ў снег, адпускаючы пры гэтым вясёлыя жарты, парадыйныя прамовы.

Пахаваўшы Дзеда, вярталіся ў хату і накрывалі памінальны стол, на які падавалі бліны, верашчаку і абавязкова — сырніцу (страву ў тварага і масла, атопленых у печы). Спачатку паміналі моўчкі. Ставілі асобную талерку «для Дзеда», клалі ў яе ласункі. Потым пачыналася музыка і вясёлыя песні, якімі і скончваўся абрад.

У апошні дзень Масленіцы ладзілі ўжо  «Пахаванне Бабы», якая ўжо ўмерла ад таго, што падавілася сырніцай. Яе ляльку таксама рабілі з вопраткі, якую набівалі саломаю, гэтак жа жартоўна «аплаквалі», адпявалі і хавалі. Абрад сімвалізаваў канец Масленіцы, напрацягу якой елі ў асноўным малочныя стравы (тую ж сырніцу).

Некаторыя даследчыкі лічаць, што «пахаванне» Дзеда і Бабы — азначала развітанне з зімою.

Ёсць іншыя меркаванні. Дзед і Баба — асноўныя персанажы ў гурце калядоўшчыкаў. Прычым калядны Дзед у даўніну таксама прывязваў да сваёй вопраткі моркву, якая сімвалізавала мужчынскі орган. У жніўні, калі збіралі ўраджай, на полі пакідалі некалькі нязжатых каласкоў, якія зваліся «Дзедава барада» (гл. Дажынкі). Адсюль верагодна, што Дзед і Баба — гэта сімвалы зямной урадлівасці, забытыя язычніцкія багі. Вясною яны павінны вярнуцца ў зямлю, каб прырода адрадзілася і дала людзям ураджай.

Імя «Сідар», «Сідорка» адныя даследчыкі лічаць варыянтам кадзіравання язычніцкага бога зімы, іншыя ўзводзяць яго да вобразу бога-грамабоя Пяруна.

У даўніну абрад спраўляўся актыўна, з душою. Але па меры таго, як вёскі Беларусі бязлюдзелі, традыцыя згасла і забылася амаль паўсюдна. У вёсцы Даўгаполле абрадам доўгі час кіравала бабуля Марыя Кузьмінічна Сафронава. Але цяпер яна зусім пастарэла, і традыцыя болей не спраўляецца. Затое ў вёсцы Маскаляняты абрад аднавілі, ён праводзіцца кожны год. У 2013 г. ён быў ўзяты пад ахову дзяржавы, атрымаў статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Тэкст паводле “Вікіпедыі”

Л. Антонаў

Фота: https://news.tut.by

Якія факты з гісторыі Беларусі выклікаюць шок у расійскіх турыстаў?

Мы запыталіся ў беларускіх экскурсаводаў, што здзіўляе  гасцей з Расіі ў нашай краіне, і цяпер ведаем, што ім паказаць.

Юлія Жук, гід-перакладчык:  Як выйшла, што каралём Рэчы Паспалітай быў француз Генры Валуа?

юлия.jpg

Непадрыхтаваных турыстаў часта здзіўляе сама наяўнасць нашай уласнай яркай гісторыі. Іншымі словамі, што мы не заўсёды былі ў складзе Расіі. На гэтым фоне сапраўдны фурор выклікае гісторыя пра княства ад мора да мора, пра ВКЛ.

Сапраўды, у часы Вялікага князя літоўскага Вітаўта, які правіў з 1392 года, княства дасягнула росквіту ў геаграфічным плане і расцягнулася ад мора да мора. Нягледзячы на вялікае паражэнне ў бітве на рацэ Ворскле ў 1399-м, праз некалькі гадоў у Вітаўта атрымалася вярнуць землі, захапіць Паўднёвую Падолію і пашырыць тэрыторыю дзяржавы да Чорнага мора. Такім чынам ВКЛ мела выхад і да Чорнага, і да Балтыйскага мора.

Турыстам з-за мяжы падаецца цікавым і тое, што ў Рэчы Паспалітай князёў выбіралі і прызначалі, але яны не наследавалі уладу. Час ад часу ў нас правілі прадстаўнікі знакамітых замежных сем’яў. Вось напрыклад, як выйшла, што некалькі месяцаў каралём Рэчы Паспалітай быў француз Генры Валуа?

У XVI стагоддзі ў Рэчы Паспалітай вельмі ўплывовым саслоўем была шляхта, якая і зацвярджала кандыдатуру караля. Пасля смерці Сігізмунда ІІ Аўгуста ў 1572 годзе выбранне новага караля магло перарасці ва ўнутраны канфлікт, і, як ні дзіўна, шляхта спынілася на далёка не самай папулярнай кандыдадуры француза. Ён павінен быў ажаніцца на сястры Сігізмунда, якая была ў два разы старэйшая за яго. Генры ўсё адцягваў момант і ў выніку збег у Францыю, прабыўшы каралём Рэчы Паспалітай некалькі месяцаў. Праўда, хутка ён стаў каралём Францыі, прычым ужо на шмат гадоў.

Расіяне часта адзначаюць непадабенства Заходняй Беларусі на ўсходнюю частку краіны, асабліва ўражвае колькасць каталіцкіх касцёлаў. І ім цікава паслухаць пра гісторыю Заходняй Беларусі, якая з 1921 года да 1939-га з’яўлялася часткай Польшчы.

Сапраўды гэтыя 18 гадоў моцна паўплывалі на рэгіён, і гэта адчуваецца нават сёння. Людзі, якія ніколі не мянялі месца свайго жыхарства, некалькі разоў змянілі нацыянальнасць. Дзеці, якія нарадзіліся ў той час, вучылі ў школах польскую мову, нехта дагэтуль яе памятае. Шмат у Заходняй Беларусі каталікоў і каталіцкіх храмаў. Прычым дагэтуль у некаторых касцёлах службы праводзяць як на беларускай, так і на польскай мове.

gerviaty.jpg

Асобная тэма — гэта габрэйская гісторыя Беларусі. Шмат знакамітых габрэяў паходзіць з Беларусі. Напрыклад, менавіта тут нарадзіліся габрэйскія прэзідэнты Хаім Вейцман, Залман Шазар, Шымон Перэс.

Павел Дзюсекаў, экскурсавод: Многіх дзівіць, што гэта такі кавалачак Еўропы

ПАвел Фота Алена Касцюковіч.jpg

Турыстаў часта дзівіць гісторыя Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Тое, што краіна была і ёсць часткай Еўропы. Многія думаюць, што мы заўжды былі з Расіяй.

Расіянам таксама зусім невядомы Францыск Скарына. Таму гісторыя яго Бібліі і ён сам уражваюць. Увогуле, сам факт, што Біблія выйшла ў нас раней, чым у іх, заўсёды вельмі здзіўляе.

Гісторыя стварэння Статуту ВКЛ 1588 году, першай еўрапейскай канстытуцыі — гэта вельмі яркі момант нашай гісторыі, які, на жаль, вядомы не многім турыстам.

Увогуле, тых, хто апынўся ў Беларусі, дзівіць, што гэта такі невядомы кавалачак Еўропы, які можна для сябе адкрываць з усімі нашымі замкамі, палацамі і касцёламі.

zamok2.jpg

Дзяніс Філіпчык, экскурсавод: Здзіўляюць храмы. Таму што яны іншыя

Денис.jpg

Ад Беларусі не чакаюць еўрапейскай архітэктуры і гісторыі. Часта думаюць, што будзе «Золотое кольцо России», толькі ў Беларусі. А ўсё, што адрозніваецца, здзіўляе. Вось і Беларусь аказваецца цікавай, асаблівай. Хаця ёсць турысты, якія добра рыхтуюцца, яны атрымліваюць асалоду, калі бачаць тое, пра што чыталі ці пазнаюць дэталі раней вядомых гісторый.

Хоць Мір і Нясвіж — вядомыя турыстычныя кропкі Беларусі, замкі ўражваюць многіх. Іх архтэктура і, вядома, гісторыя, багатая і разнастайная.

Расіян вельмі здзіўляюць нашы храмы. Не толькі каталіцкія, але і праваслаўныя. Таму што яны іншыя. Асабліва цікавымі падаюцца храмы абарончага тыпу, якія ёсць у вёсках Сынкавічах, Мураванка, Камаі.

Святыні абавязкова наводзяць на разважанні наконт нашай поліканфесійнасці і разнастайснасці. Тое, што побач знаходзяцца розныя храмы, праваслаўныя і каталіцкія, заўсёды здзіўляе турыстаў.

Вольга Малафеечава, экскурсавод па Берасцю: часта здзіўляюцца, што на вуліцах не чутно беларускай мовы

Вольга.jpg

Калі казаць пра Берасце, то часта турыстаў здзіўляе, што на месцы Брэсцкай крэпасці знаходзіўся стары горад. Расіяне ўпэўненыя, што крэпасць будавалі спецыяльна напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны. А аказваецца, што тут 1000 год назад ужо існаваў горад, а дзеля крэпасці яго знішчылі.

berestje.jpg

Часта турысты (у тым ліку і з Расіі) здзіўляюцца, што на вуліцах не чутно беларускай мовы. Яны думаюць, што раз едуць у Беларусь, то тут усе размаўляюць па-беларуску, у кінатэатры глядзяць кіно па-беларуску, і толькі для турыстаў пераходзяць на іншую мову (у тым ліку рускую).

Юлія Барыла

https://planetabelarus.by

Лепшыя здраўніцы па выніках 2018 года вызначаны ў Беларусі

Лепшыя аздараўленчыя і санаторна-курортныя ўстановы Беларусі ўзнагароджаны 14 лютага на рэспубліканскай нарадзе па выніках працы адгадуй у 2018 годзе і планах на 2019-ы на базе санаторыя “Прыазёрны”, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першае месца сярод санаторыяў для дарослых прысуджана “Юнацтву”, другое – “Прыазёрны”, трэцяе – “Радон”.

Сярод дзіцячых санаторыяў лепшым названы “Волат”, следам ідуць “Случ” і “Расінка”.

Цэнтр “Надзея” заняў першае месца сярод дзіцячых рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў, другога і трэцяга месцаў ўдастоены адпаведна “Жамчужына” і “Ждановічы”.

Як адзначыла дырэктар санаторыя “Волат” Каханне Скварчэўскі, унікальнасць установы ў тым, што гэта адзіны санаторый у Беларусі, які працуе па профілі органаў зроку. Прычым эфектыўнасць лячэння вельмі высокая, і загрузка санаторыя дасягае практычна 100%. З году ў год ён займае прызавыя месцы ў рэспубліканскім конкурсе. “Рэспубліканскаму цэнтру мы прадаем 70% пуцёвак. Астатнія рэалізуюцца за поўны кошт. У тым ліку ў летні перыяд да нас прыязджаюць дзеці з Расіі, былі хлопцы з Польшчы. Мы атрымалі прызнанне і за межамі Беларусі”, – адзначыла яна.

На думку дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзя Балбатоўскага, пастаяннае ўдасканаленне інфраструктуры беларускіх здраўніц – залог іх папулярнасці і павышэння іміджу ўсёй краіны. У 2018 годзе на ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы было выкарыстана Br65 млн, у тым ліку больш за Br42 млн сродкаў уласнікаў.

Генадзь Балбатоўскі асабліва вылучыў санаторна-курортныя арганізацыі, якія істотна ўклаліся у 2018 годзе ў развіццё сваёй базы. Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Світанак” засвоіў Br6,1 млн (на будаўніцтва спартыўнай залы, рэканструкцыю кацельні, набыццё медыцынскага абсталявання, раштунку і інш.); санаторый “Спадарожнік” – Br5,5 млн (на будаўніцтва і ўвядзенне ў эксплуатацыю новага спартыўнага басейна, кабінета баратэрапіі, абнаўленне медыцынскага абсталявання, правядзенне рамонту карпусоў і нумарнога фонду); санаторый “Азёрны” – Br4,7 млн ​​(на рэканструкцыю Свяцкага палаца са стварэннем аздараўленчага турыстычнага комплексу з медыцынскімі паслугамі і спа-цэнра) і г.д.

Найбольшы аб’ём сродкаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы з разліку на адно койка-месца у 2018 годзе выкарыстаны ў Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях.

Паводле: https://www.belta.by