Далучайцеся да фестывалю Viva Braslav 2018. Поўная праграма фестывалю вас парадуе

Ужо на гэтых выхадных прама на гарадскім пляжы Браслава адбудзецца шосты фестываль Viva Braslav Open Air. Гледачоў чакае два дні, пад завязку напоўненых музыкай і забавамі на 230 тысячах квадратных метрах фестывальнай тэрыторыі.

Viva Braslav Open Air стартуе ў пятніцу 3 жніўня ў 17:00, а завяршаецца ў нядзелю 5 жніўня а 5-й раніцы. Фестывальны кемпінг будзе чакаць сваіх гасцей ужо з 8:00 пятніцы і будзе працаваць да 16 гадзін нядзелі – у распараджэнні гасцей два дні фестывалю і тры дні адпачынку на галоўным беларускім курорце.

МУЗЫКА

На тэрыторыі фестывалю будзе працаваць тры музычныя сцэны, на якіх выступяць 50 артыстаў, сярод якіх топавыя выканаўцы з Расіі, Украіны, Беларусі, EDM ды-джэі і прадзюсары з Нідэрландаў, Венгрыі і Польшчы.

Самая магутная з іх – Main Stage (галоўная), дзе будуць выступаць хэдлайнеры ўсіх стыляў і кірункаў. На ёй будзе ўстаноўлена 130 кілават гуку і 170 кілават святла. У цёмны час сутак выступленні будуць праходзіць пад акампанемент піратэхнікі і лазернага шоу.

Атмасферныя Coliseum Tuborg Stage (у форме Калізея) і Frudoza White Stage (намёт 260 кв.м.) таксама будуць працаваць у абодва дні – тут будуць выступаць электронныя артысты і рэп-выканаўцы.

Main Stage – 3 августа (пятница)18:00 – The Empry

18:30 – Tempo Bay

19:00 – Groove Dealers

19:30 – Бакей

20:00 – Intelligency

20:40 – Nizkiz

21:40 – Артем Пивоваров (Украина)

22:40 – Иван Дорн (Украина)

00:10 – Stadiumx (Венгрия)

01:20 – Arston

 

Main Stage – 4 августа (суббота)17:50 – Nuteki

18:40 – Мальбэк и Сюзанна (Россия)

19:35 – Сергей Бобунец, экс-«Смысловые Галлюцинации» (Россия)

20:35 – Alekseev (Украина)

21:40 – Бьянка

22:40 – Скруджи (Россия)

23:40 – CMC$ (Нидерланды)

00:20 – Jay Hardway (Нидерланды)

01:30 – Dannic (Нидерланды)

02:30 – Kill The Buzz (Нидерланды)

Coliseum Tuborg Stage 3 жніўня з 17:00 да 03:00, 4 жнiўня з 11:00 да 05:00

Frudoza White Stage 3 жніўня з 17:00 да 03:00, 4 жнiўня з 11:00 да 05:00

СПОРТ

Шырокая спартыўная праграма з’яўляецца адной з візітных картак Viva Braslav Open Air. У гэтым годзе гледачоў чакаюць спаборніцтвы па пляжным футболе, валейболе, баскетболе 3х3 і вейкбордзінгу.

Шоў-праграмы і майстар-класы па скейтбордынгу, амерыканскім футболе, слэклайну, хайлайну, воркауту. А таксама чэмпіянат па пераносцы жонак, забег «Піўная міля» і «Забег па вадзе».

Спорт – 3 августа (пятница)17:00 – Скимбординг

17:00 – Sup серфинг

18:00 – Экстремальная зона: скейтборды, ролики, BMX

18:00 – Баскетбол 3х3

18:00 — Слэклайн

19:00 – Американский футбол

19:30 – Воркаут

 

Спорт – 4 августа (суббота)11:00 – Экстремальная зона: скейтборды, ролики, BMX

11:00, 15:00, 20:00 – Воркаут

11:00, 15:00, 19:00 – Американский футбол

11:00 – Sup серфинг

11:00 – Слэклайн, скимбординг

11:30 – Футбол (пляжный)

11:30 – Волейбол (пляжный)

12:00 – Водный забег

12:00 – Фрисби

12:00 – Баскетбол 3*3

12:00 – Кросс-кантри

12:00 – Бокинг

13:00 – Вейкборд

14:00 – Чемпионат по переноске жен

18:00 – Viva Braslav X Jump

Забавы І фудкор
Viva Braslav Open Air – гэта забаўкі ў рэжыме нон-стоп на разнастайных пляцоўках і ў рамках спецыяльных актывацый. Сярод іншага ў суботу 4 жніўня на Frudoza White Stage гледачоў чакаюць маштабныя танцавальныя майстар-класы для дзяўчат і хлопцаў у стылях хіп-хоп, дэнсхолл, дэнс мікс (12:00), фінал конкурсу «Міс Viva Braslav» (14:00), а таксама Dance Battle Show (17:00).

На фестывальным фудкорт з 15:00 пятніцы гледачоў чакае 50 кропак харчавання. Перакусіць можна будзе ад 5 рублёў, выпіць піва – ад 3,5 рублёў. У меню стравы самага рознага плана і на любы густ: ад бульбы з каўбаскамі, бургеры і сэндвічаў да мексіканскай і грэцкай кухні, слімакоў па-бургундску і вегетарыянскай ежы.

НОВАЯ сістэмы ўваходу

У мэтах паскарэння паўторнага ўваходу на фестываль ўведзена сістэма ID-карт. Кожны наведвальнік перад уваходам на фестываль павінен абавязкова абмяняць білет на ID-карту (бясплатна). Яна будзе ўтрымліваць персанальную інфармацыю аб дасце: прозвішча, імя і фатаграфію. Атрымаць карту можна будзе ў дні фестывалю ў спецыяльна адведзеным месцы ў галоўнага ўваходу на тэрыторыю фестывалю.

У мэтах скарачэнняў чэргаў на фестывалі для вашага зручнасці ёсць магчымасць атрымаць ID-карту загадзя. Гэта можна зрабіць да 1 жніўня (уключна) у пасольстве фестывалю па адрасе: г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 6, бар “На пляжы”. У пасольстве таксама можна палепшыць катэгорыю свайго білета. Графік працы амбасады ў пакінутыя дні: з 18:00 да 21:00.

БІЛЕТЫ

Квіток на два дні фестывалю катэгорыі «Стандарт» каштуе 39,95 руб. Кемпінг (месца для палаткі умяшчальнасцю ад 1 да 4 чалавек) каштуе 39,95 руб. На фестываль арганізуюцца аўтобусныя туры з 12 гарадоў Беларусі. Купіць ўсе віды квіткоў без камісіі можна на сайце www.vivabraslav.by.

Інфа з партала: https://telegraf.by

Кафэ “Экспрэсія” штодня запрашае на бізес-ланч

Для гасцей і жыхароў Гарадка і раёна вырашэннем пытання: “Дзе паесці?” можа стаць наведванне кафэ “Экспрэсія”.

Сучасны выгляд гэтае кафэ набыло пасля рэканструкцыі 2014 года, якая была праведзена да абласных Дажынак. Пасля рэканструкцыіі інтэр’ер памяшканняў набыў сучасны выгляд, а калектыў установы імкнецца нармальна карміць сваіх наведвальнікаў.

З вясны гэтага года для задавальнення патрэбаў спажыўцоў у дзейнасці кафэ стала практыкавацца  прадстаўленне з 12.00 да 15.00 бізнес-ланча ў выглядзе комплекснага абеда па даволі таннаму кошту.

У гэты бізнес-ланч штодня ўваходзіць тры блюда: першае, другое і трэццяе пры агульным кошце да 3 рублёў. Пагадзіцеся, што гэта зусім малы кошт, калі звычайна кошты блюд у іншых кафэ Віцебска, не кажучы пра сталіцу, пачынаюцца ад трох рублёў.

Зразумела, што наведвальнікі кафэ могуць замовіць і іншыя блюда з дзеючага меню. І таксама па невялікіх коштах.

Кафэ “Экспрэсія” знаходзіцца  ў Гарадку: вул. Пралетарская д. 13, тэл. + 375 (2139) 43157, каля “Універмага”.

Л. Антонаў

 

Раённае свята “Зажынкі” адбылося на хлебнай ніве КУСГП імя Свярдлава каля в. Мехавое

Уборачная кампанія на сельскагаспадарчых палетках раёна ўжо пачалася. І па старадаўнім беларускім звычаю на палях КУСГП імя Свярдлова 30 ліпеня прайшлі раённыя зажынкі.

Нашы продкі вельмі добра ведалі асаблівасці лакальнага земляробчага календара, таму звычайна жыта, ячмень і пшаніцу ў беларускіх вёсках пачыналі зажынаць 21 (часам 22-го) ліпеня ў дзень «Пракопа Жатвеніка» (Пракоп Жнец). Калі дні станавіліся сухімі, а ночы ўжо не такімі цёплымі, як раней. Паводле іншай версіі, зажынкі святкавалі 29-га ліпеня ў дзень святога пакутніка Афінагена.

На зажынкі першы сноп зжынала захавальніца роду – маці (пры адсутнасцi – старэйшая дачка) пад зажынкавыя песні. Калі жыта, ячмень і пшаніца саспелі, гаспадыня бярэ хлеб-соль і грамнічную свечку і ідзе ў поле зажынаць ніву. Гаспадыня жне сярпом першы сноп раллі, нясе яго дадому і ставіць сноп на кут пад абразамі, а ў іншых мясцовасцях – у хляве, дзе ён стаіць да канца малацьбы. Пазней гэты сноп абмалочваюць асобна і зерне асвятляюць ў царкве, а перад пасевам змешваюць з новымі насеннем. Салому з першага снапа скормліваюць каровам, каб не хварэлі. Часам зажынкі рабіліся ў прысутнасці святара.

На Гарадоччыне раённае свята “Зажынкі” адзначаюць ўсе апошнія гады. На гэты раз яно было праведзена каля в. Мехавое і ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Гарадоцкага райвыканкама П.П.Карабач, старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК В.С. Гутараў, старшыня раённага камітэта работнікаў прафсаюза АПК Т.Л. Груганова, дырэктар КУСГП ім. Свярдлова В.А. Пупышаў.

Са словамі прывітання, з добрымі пажаданнямі і надзеяй на добры ўраджай звярнуўся да работнікаў кіраўнік раёна П.П.Карабач. Настаяцель храма Успення Найсвяцейшай Багародзіцы айцец Міхаіл перад выхадам у поле асвяціў ўсю тэхніку.

Работнікі раённага Цэнтра традыцыйнай культуры парадавалі хлебаробаў святочным канцэртам, а таксама прадэманстравалі найстаражытны абрад, які праводзілі нашы продкі падчас уборачнай кампаніі.

Першы сноп новага ўраджаю быў уручаны кіраўніку раёна, старшыні абласнога камітэта работнікаў прафсаюза АПК і кіраўніку гаспадаркі.

Ад абласнога прафсаюза работнікаў АПК хлебаробы Гарадоцкага раёна атрымалі спецабутак. На думку старшыні абласнога прафсаюзу В.С. Гутарава, каб пазбегнуць траўмаў камбайнеры павінны насіць абутак на шчыльнай падэшве з фіксаванай пяткай.
А далей наступіў самы хвалюючы момант. Механізатары селі за штурвалы сваіх камбайнаў і адзін за адным вывелі тэхніку на хлебную ніву.

Л. Антонаў

паводле: https://vk.com/public165111063

Фота прэвью – Ганны Навумавай з сайта газеты «Гарадоцкі веснік”.

Гарадоцкі ФК «Дзецкасельскі» упэўнена заваяваў Кубак вобласці па футболе. Малайцы!

У суботу ў Бешанковічах ФК «Дзецкасельскі» пераканаўча перамог лідэра заходняй групы чэмпіяната Віцебскай вобласці па футболе ФК «Полацкгаз» і заваяваў Кубак вобласці.

 

 Гарадоцкія футбалісты ўпэўнена перамаглі «Полацкгаз» з лікам 6:3.Матч пачаўся напружана ў жорсткай барацьбе. Але нашы футбалісты дзейнічалі больш востра і ў сярэдзіне першага тайма атрымалі права на пенальці, які і рэалізавалі. Потым лідэр каманды Алег Слаўцін спачатку са стандартнага штрафнога прабіў полацкую сценку, якая развалілася, а праз пяць мінут даводзіць лік да 3:0. На вісячым сцяжку першага тайма полацкі клуб скарачае лік і аднаўляе шанцы на змаганне за Кубак – 3:1.

Але ў другім тайме гарадоцкая каманда працягвала дыктаваць свае умовы гульні. Зноў бліскуча гуляе Алег Слауцін, які спачатку выкарыстаў памылку галкіпера і зрабіў лік 4:1, а потым са штрафнога ў пяты раз (!!!) пакрыўдзіў полацкіх футбалістаў.

Нарэшце сатварыў свой чарговы шэдэвр і няўрымслівы Эдуард Ізафатаў, які давёў лік да сорамнага значэння — 6:1. Пасля гэтага наша каманда зменшыла націск, чым скарысталіся візаві з Полацка, забіўшы два галы ў нашу браму. Выніковы лік — 6:3 засведчыў нашу ўпэўненую перамогу. Пасля гэтага былі вялікія эмоцыі перамогі, цэрымонія узнагароджання і радасць ад узятай футбольнай вышыні…

 

Гэта вынік шматгадовай дзейнасці трэнера Сяргея Куракова і падтрымкі каманды ў апошнія гады мясцовай уладай.

Цяпер застаецца чакаць ад ФК “Дзецкасельскі” перамогі і ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці, калі так пераканаўча быў “біты” лідар заходняй групы.

Л. Антонаў

Паводле інфо: суполка “Луч” https://vk.com/luch_gorogok; суполка Віцебская абласная «Федэрацыя футбола»: https://vk.com/public118650590

Топ-10 славутасцяў Віцебска, якія шукаюць турысты

Дзесяць самых папулярных славутасцяў Віцебска па запыце ў «Яндэксе» вызначылі аналітыкі гэтай пошукавая сістэмы. Рэйтынг узначальвае Музей Марка Шагала. У спісе інтарэсаў таксама храмы і некалькі іншых музеяў. З іншых культурных установам турысты часцей за ўсё шукаюць у інтэрнэце інфармацыю пра тэатр “Лялька”

Фото: Сергей Серебро

Туман над Свята-Успенскім саборам у Віцебску. Фота: Сяргей Серабро

Папулярную дзесятку вызначалі і для беларускага, і расійскага сегментаў карыстальнікаў.

Некаторыя пункты ў чартах супадаюць, але часцей інтарэсы турыстаў адрозніваюцца.

Абодва рэйтынгу ўзначальвае Музей Марка Шагала. На другім месцы ў расейцаў – касцёл

Святой Барбары, за ім – Успенская царква. Па запытах з Беларусі гэтыя месцы занялі

Дабравешчанская царква і гэтак жа касцёл Святой Барбары.

Характэрна, што ў дзясятку трапілі запыты «Успенская царква» і «Успенскі сабор»: у

беларускім чарце яны займаюць адпаведна 10-ю і 4-ю пазіцыі, а ў расійскім – 3-ю і 5-ю.

Відавочна, абодва запыту ставяцца да Свята-Успенскага кафедральнага сабора на вуліцы

Крылова, так як наўрад ці большасць турыстаў ведае пра Усьпенскую царкву на вуліцы

Камуністычнай каля батанічнага саду.

Акрамя цэркваў і Дома-музея Марка Шагала, расейцаў цікавяць музей-сядзіба Ільі Рэпіна ў

Здраўнёве (4 месца) і Беларускі лялечны тэатр “Лялька” (8 месца).

У беларускім рэйтынгу «Лялька» таксама на 8-м месцы, Рэпінская сядзіба – на 6-м. Тут

дадаецца яшчэ адзін музей – Міная Шмырова (5 месца).

У рэйтынг не патрапіў Летні амфітэатр – галоўная сцэнічная пляцоўка «Славянскага базару

ў Віцебску». Верагодна, гэта звязана з тым, што запыты аналізавалі за травень-чэрвень, а

фестывалем больш за ўсё цікавяцца ў ліпені.

Топ-10 славутасцяў Віцебска ў запытах расійскіх карыстальнікаў:

1. Музей Марка Шагала

2. Касцёл Святой Барбары

3. Успенская царква

4. Музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»

5. Успенскі сабор

6. Свята-Духаў манастыр

7. Васкрасенская царква

8. Тэатр “Лялька”

9. Пакроўскі сабор

10. Дабравешчанская царква


Топ-10 славутасцяў Віцебска ў запытах беларускіх карыстальнікаў:

1. Музей Марка Шагала

2. Дабравешчанская царква

3. Касцёл Святой Барбары

4. Успенскі сабор

5. Музей Міная Шмырова

6. Музей-сядзіба Ільі Рэпіна «Здраўнёва»

7. Васкрасенская царква

8. Тэатр “Лялька”

9. Свята-Траецкі Маркаў манастыр

10. Успенская царква

Чытайце таксама

Салон-магазін Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору прапануе разнастайныя аўтэнтычныя сувеніры

Для вырашэння пытання: “Што набыць на памяць аб наведванні Гарадоччыны?” варта наведаць салон-магазін Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору па вул. Валадарская д. 1.

У салон-магазіне прадстаўлена разнастайная сувенірная прадукцыя, якую вырабляюць майстры Гарадоцкай зямлі, аб’яднаныя ў клубе “Вытокі”. Гарадоцкія майстры маюць шматлікія ўзнагароды розных конкурсаў і фестываляў, як на Беларусі так і за яе межамі. А іх прадукцыя даступна ў сувенірнай краме, як памяць пра Гарадоцкі раён, як памяць пра самабытную культуру Беларусі.

Сцены крамы ўпрыгожваюць карціны  самабытнага мастака з Гурак, што каля Езярышча, Сяргея Міхайліка, якія каштуюць ад 10 рублёў да 45.

Саламяныя сувеніры ад майстра Вольгі Рэўт маюць кошт ад 2 да 25 рублёў.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь, лаурэат шматлікіх конкурсаў Васіль Сіманковіч  прадстаўлены  ў салоне невялікай часткай сваіх лазовых сувеніраў коштам па 2-12 руб..

Адзін са сцелажоў адведзены для сувеніраў з керамікі, якія вырабілі  Шалаева Ірына і Шалаева Анжэла  ( кошт ад магнітаў па 1,5 руб. да больш значных па 17 руб.).

Тут размешчаны таксама керамічныя сувеніры і прадукцыя віцебскага майстра з в. Хартова Сяргея Шункевіча ( 11,5 – 20 руб.).

Гарадоцкая зямля славіцца майстрамі спіральнага пляцення, якія правялі ўжо другі раённы конкурс па саломапляценню і наведвальнікі могуць выбраць годны сувенір якаснага спіральнага пляцення коштам па 8-13 рублёў.

Маюцца ў салон магазіне сувеніры  з вышыўкі, якія зрабілі майстры Дома рамёстваў Міснікава Таццяна і Жукоўская Юля ад самай малай цаны да 35 рублёў.

А для малых наведвальнікаў прапануюцца сувенірныя цацкі коштам 2-6 рубля ад Кліменка Яніны і Савасцеявай Насці.

Сёняшні выбар  сувеніраў у салоне магазіне Дома рамёстваў крыху меншы за звычайны, бо мы робім яго агляд пасля “Славянскага базару”, на якім гарадоцкія майстры рэалізоўвалі сваю прадукцыю.

Адрас салон-магазіна: г. Гарадок, вул.Валадарскага, д.1, тел. +3752139 41255

Л. Антонаў, фота аўтара

Патрыятычны аўтапрабег “Дарогі вайны. Дарогі міру. Дарогі памяці» прайшоў па тэрыторыі Гарадоцкага раёна.

Сімвалічна, што дадзены аўтапрабег праходзіць у год 75-годдзя вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аўтапрабег – даніна павагі і пашаны тым, хто ваяваў, хто аднаўляў краіну пасля ваеннай разрухі, дэманструе пераемнасць пакаленняў, служыць умацаванню дружбы паміж народамі Расіі і Беларусі і пацвярджае, што ў нашых краінах заўсёды будуць памятаць пра тых, хто прынёс нам пераможную вясну.

Расійскія і беларускія ўдзельнікі аўтапрабегу 20 ліпеня 2018 года сустрэліся на мяжы дзвюх дзяржаў, наведалі воінскае пахаванне ў г.п.Езярышча, дзе дырэктар Гарадоцкага раённага краязнаўчага музея Т. М. Іванова распавяла пра найбольш значныя падзеі і дзеючых войсках 11 гвардзейскай арміі 1 Прыбалтыйскага фронту па вызваленню пасёлка Езярышча і бліжэйшых населеных пунктаў. Асабліва эмацыйна былі ўспрынятыя радкі з ліста ў вершах палкоўніка, камандуючага 159 танкавай брыгадай Хайдукова Сямёна Паўлавіча сям’і, напісанае 13 снежня 1943 году.

15 снежня 1943 года Хайдукоў С.П. быў цяжка паранены ў баі, а 20 снежня памёр ад ран і пахаваны на вайсковых могілках у Езярышча. На яго магіле ўстаноўлены танк Т-70, да падножжа якога ўдзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць усіх пахаваных воінаў (каля 300 чалавек).

У г. Гарадку каля помніка 10 гвардзейскай танкавай брыгадзе, якая вызваляла горад, адбыўся мітынг, у якім прынялі ўдзел старшыня Нацыянальнай культурнай аўтаноміі Беларусаў Смаленскай вобласці С. Р. Крыўко, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Г. М. Ягораў , старшыня Віцебскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» В. А. Мацкевіч, старшыня Гарадоцкага райвыканкама П. П. Карабач, намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкаму М. А. Здольнікава, старшыня Гарадоцкай раённай арганізацыі ветэранаў А. П. Казакова, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый і моладзь.

Асаблівую цікавасць удзельнікаў мерапрыемства выклікала мабільная выстава, якая адлюстроўвае летапіс падзей і бітваў Вялікай Айчыннай вайны, інфармацыю аб гарадах-героях і гарадах вайсковай славы.

Паводле інфармацыі: https://vk.com/public165111063

Баявая машына дэсанта – чарговы мемарыяльны аб’ект у Гарадку

У чэрвені месяцы перад Днём Рэспублікі каля Гарадоцкага райвыканкама ля мэмарыяльнага знака ў памяць 12 ваенных злучэнняў 1-га Прыбалтыйскага фронту, якім прысвоена найменне «Гарадоцкія», усталяваны чарговы аб’ект — БМД-1.

Гэты мемарыяльны знак устаноўлены па ініцыятыве Гарадоцкай арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане ў памяць аб першых воінах інтэрнацыяналістах, якія дэсантаваліся ў Афганістан і выкарыстоўвалі БМД-1.

Варта адзначыць, што эксплуатацыя баявых машын дэсанту БМД-1 у падраздзяленнях ВДВ, а таксама вопыт іх баявога прымянення ў горных раёнах Афганістана выявілі шэраг сур’ёзных недахопаў: абмежаваны кут навядзення гарматы ў вертыкальнай плоскасці, малую далёкасць эфектыўнай стральбы, нізкую дакладнасць стральбы (асабліва на хаду ), слабое браніраванне, нездавальняючую рухомасць, у сувязі з чым у Афганістане БМД-1 былі паступова заменены на БМП-1 і, у далейшым, на БМП-2.

БМД-1 мае наступныя канструктыўныя асаблівасці: герметычны корпус невялікай масы з супрацьпулявым браніраваннем лістамі з адмыслова лёгкіх алюмініевых сплаваў, які забяспечвае неабходную бронетрываласць, плавучасць і устойлівасць, патрабаваную кампаноўку аддзялення ўпраўлення, баявога аддзялення і кармавога маторна-трансмісійнага аддзялення; гусенічную хадавую частку з гідрапнеўматычнымі пругкімі элементамі і сістэмай рэгулявання дарожнага прасвету; водамётныя водахадавыя рухавікі, якія забяспечваюць стварэнне сіл цягі і паварочваючых момантаў пры руху па вадзе; энжэктарную сістэму водаадліву для выдалення забортнай вады з корпуса і шэраг іншых дадатковых і спецыяльных сістэм, якія забяспечваюць баявую працу членаў экіпажа і дэсанту ў розных умовах.
Маса БМД-1 у баявым рыштунку, роўная 7,2 т, а ў становішчы для дэсантавання – 6,7 т. Зварны корпус з алюмініевага сплаву дазволіў пры той жа калянасці і трываласці канструкцыі, што і ў сталёвых, некалькі знізіць агульную масу. Канічная сварная вежа з устаноўленым у ёй комплексам ўзбраення запазычаная ў БМП-1. Незвычайным з’яўляецца размяшчэнне экіпажа. Механік-кіроўца сядзіць у пярэдняй частцы корпуса па цэнтры. Злева ад яго знаходзіцца месца камандзіра, а справа – стралок-кулямётчык, у кожнага з іх маецца свой люк у даху. Наводчык-аператар размяшчаецца ў аднамеснай вежы, а астатнія трое дэсантнікаў – ззаду баявога аддзялення ў кармавой перагародкі МТА. У задняй частцы абсталяваны спецыяльны вялікі люк для выхаду вонкі па даху МТА.
Больш інфармацыі пра БМД-1 тут: https://ru.wikipedia.org
Л. Антонаў, фота аўтара.

Нарачанскі нацыянальны парк: 7 прычын наведаць возера

Нарачанскі нацыянальны парк – вельмі маляўнічая ахоўная тэрыторыя з выдатнымі магчымасцямі для турызму, пляжнага адпачынку, экскурсій, палявання і рыбалкі. Чатырнаццаць цудоўных азёр – напэўна, першае, з чым асацыюецца нацпарк у яго наведвальнікаў. І гэта цалкам справядліва: колькасць вадаёмаў і казачныя пейзажы не могуць не ўразіць. Словам, тур па Беларусі выдатна разнастаіць наведваннем Нарачанскіх азёр. У чым жа іх сакрэт?

1. Самы вялікі вадаём краіны

Нарочанский национальный парк

Нарач – гэта возера і аднайменны пасёлак на яго беразе, з боку якога – санаторыі і цывілізацыя. Некалькі глушэй другі бераг, дзе размясцілася вёска Гатавічы і санаторый «Сосны». Вадаём, які даў назву нацыянальнаму парку, з’яўляецца самым вялікім у Беларусі, не лічачы вадасховішчаў. Па берагах шмат прыгожых абсталяваных і неабсталяваных (для аматараў прыроднай ідыліі) пляжаў, жывапісных адхонаў з іглічнымі дрэвамі, турыстычных стаянак, месцаў, падыходзячых для рыбалкі. І амаль паўсюль – ўзрушаючая фотагенічнасцю прырода. А па суседству – яшчэ некалькі азёр, сярод якіх – Белае і Мястра. Праўда, да апошняга падыход некалькі абцяжараны з-за асаблівасцяў рэльефу.

2. Лонна прыроды

Нарочанский национальный парк

Размясціцца ў Нарачанскім краі можна як у санаторыі, гасцініцы ці госцевым доме, так і на стаянцы з палаткай. Бо тут турыстычныя кемпінгі раскіданыя амаль па ўсёй тэрыторыі (акрамя запаведнай). Берага дванаццаці азёр прапануюць у агульнай складанасці паўтара дзясятка стаянак. Усе яны знаходзяцца ў берагоў, размяшчаюць месцам для вогнішча, навесамі, альтанкамі і лаўкамі. Варта звярнуць увагу на тое, што размяшчэнне на стаянках платнае (аплаціць можна прама на кемпінзе інспектару нацпарка). Ўстаноўка намётаў і паркоўка аўтамабіляў ніякімі зборамі не абкладаюцца. Аднак апошнія варта размяшчаць не бліжэй за 30 метраў ад вады.

3. РыбалкаНарочанский национальный парк

Ад плавання і загару на Нарачанскіх азёрах задавальненне можна атрымаць толькі ў цёплы час года. А вось ад рыбалкі – круглы год. Акрамя азёр і рэк для рыбалоўства даступныя штучныя вадаёмы – у агульнай складанасці 32 вадаёма. Бясплатная рыбалка даступная на азёрах Барсукі, Вялікі Болцік, Глубелька, Запортава, Казінае, Малы Болцік, Мёртвае, Рудакова, Свінак, Скрыпава, Чарток, Шастакова і Ячменек. Што тычыцца «асартыменту» трафеяў, то ён вельмі разнастайны – ад тыповых ляшча, шчупака, ліня, плоткі, судака да вугра, якім штучна зарыбляць возера. На двух азёрах – Воўчын і Чарняты таксама можна заняцца і падводным паляваннем.

4. Дары лесу

Нарочанский национальный парк

Збор ягад у Беларусі добра сумяшчальны з амаль любой вылазкай на прыроду, калі гаворка пра Нарачанскі нацпарк. У ваколіцах азёр сустракаюцца ягадныя мясціны: чарніцы, суніца, маліна, брусніца прыцягваюць у лясы мясцовых жыхароў і турыстаў. А калі лета з дажджамі, то можна спадзявацца і на добры грыбны ўраджай. Самае галоўнае, захапіўшыся, ня зайсці ў запаведную зону: там інспектары нацыянальнага парку ахоўваюць рэжым, штрафуючы яго парушальнікаў. Таму перад паходам варта азнаёміцца ​​з картай прыроднага занавання. Зрэшты, і за межамі запаведнай зоны грыбоў і ягад дастаткова.

5. «Нецэнзурную» возера

Нарочанский национальный парк

Гэта возера калі нечым і цікава, то, у першую чаргу, сваёй назвай. Праўда, часам у даведніках Нарачанскага нацыянальнага парку яно часам пазначаецца як «Мясцовы» або «Без назвы». Возера Блядко (на беларускай – Блядка) знаходзіцца на самай мяжы запаведнай зоны. Невядома, за што вадаём атрымаў такое немілагучны назву. З аднаго боку па беразе – забалочаны лес, з другога – балота, што стварае цяжкадаступнасць. Само сабой зразумела, што для пляжнага адпачынку яно не падыдзе, хіба што для рыбалкі, калі атрымаецца дабрацца да вады па зыбкай моху.

6. Паляванне

Нарочанский национальный парк

У азёрным краі можна не толькі мірна сузіраць прыродныя прыгажосці, але і паляваць. Для тых, каму па душы азарт і першабытнае пачуццё здабытчыка, нацыянальны парк арганізуе паляўнічыя туры. Удзельнікаў чакае не проста займальныя працэс і трафеі, але і поўнае суправаджэнне: ад афармлення дакументаў да транспартных паслуг, размяшчэння і спадарожных экскурсій. Мэтай візіту са зброяй можа стаць лось, алень, казуля, бабёр альбо кабан, а таксама розныя віды птушынай дзічыны.

7. Рэха гісторыі

Нарочанский национальный парк

Нарачанскія азеры суседнічаюць не толькі з маляўнічымі ландшафтамі і сельскай ідыліяй, але і з гістарычнымі помнікамі. Незвычайныя касцёлы ў горадзе Мядзел, вёсцы Нарач, манастыр у Засвір, фальварки і сядзібы ў Канстанцінаве, Камарова і іншых вёсках абавязкова будуць да густу аматарам даўніны. Акрамя таго, з гэтай мясцовасцю звязаны маштабныя эпізоды Першай Сусветнай вайны: у навакольных лясах і на палях раскідана некалькі пахаванняў і мемарыялаў стогадовай даўнасці.

Выбіраеце тур у Беларусь? Плануеце паездку на чыстыя блакітныя азёры? На Вашы пытанні пра адпачынак у Беларусі адкажуць нашы спецыялісты.

Задавайце вашы пытанні спецыяліста па турызму

Каміле Юсеф па тэлефонах:

+375 44 7661106 (велком)
+375 44 7661106 (вайбер)
nata_travelhouse (скайп)
kamila@travelhouse.by

Будзьце з намі ў сацсетках  Vkontakte и Инстаграм.

Адпачывайце!

https://www.holiday.by